Ватыкан

Ватыкан выпусціць марку да 30-годдзя дыпадносін з Беларуссю

Нумізматычна-філатэлістычы аддзел Дзяржавы Ватыкан анансаваў выпуск васьмі новых марак, прысвечаных розным падзеям з жыцця Касцёла. Яны з’явяцца 16 лістапада 2022 года. Новыя маркі Ватыканскай пошты будуць прысвечаны: сёлетняй урачыстасці Божага Нараджэння; падарожжам Папы Францішка ў 2021 годзе; 900-ай гадавіне пачатку будаўніцтва катэдры ў італьянскай П’ячэнцы; 150-годдзю нараджэння італьянскага благаслаўлёнага Паўла Маны; 300-годдзю абвяшчэння святога Ісідора Доктарам Касцёла; 400-годдзю рымскага Палаца ...

Читать далее »

Абнародаваны Дакумент кантынентальнага этапу Сінода

27 кастрычніка 2022 года быў абнародаваны Дакумент кантынентальнага этапу Сінода Біскупаў. Ён стане асновай для другой фазы сінадальнага працэсу, які праходзіць у Касцёле. Дакумент, выдадзены на італьянскай і англійскай мовах, быў складзены на падставе справаздач, дасланых у Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў, па выніках першага этапу сінадальных кансультацый і дыскусій, якія з кастрычніка 2021 года праходзілі ва ўсіх дыяцэзіях свету. Ён ...

Читать далее »

Эксперт у пытаннях сям’і: для Папы рэальнасць важнейшая за ідэю

Папа мае рацыю, калі кажа, што, як Касцёл і тэолагі, мы не можам пагадзіцца на рэлятывізацыю сям’і, на тое, што хрысціянская канцэпцыя – гэта адна са шматлікіх альтэрнатыў, — заўважыў ксёндз Джылфрэда Марэнга. Эксперт у пытаннях сям’і кс. Джылфрэда Марэнга пракаментаваў словы Францішка падчас нядаўняй аўдыенцыі для чальцоў Папскага тэалагічнага інстытута навук аб сужэнстве і сям’і імя Яна Паўла ІІ. ...

Читать далее »

Святы Айцец прыме ўдзел у міжрэлігійнай малітве за мір ва Украіне

Пасля малітвы Анёл Панскі і апостальскага благаслаўлення Пантыфік чарговы раз заклікаў маліцца за мір ва Украіне і анансаваў адмысловае набажэнства з сваім удзелам. “25 кастрычніка 2022 года я адпраўлюся ў Калізей, каб памаліцца за мір ва Украіне і ў свеце разам з прадстаўнікамі Цэркваў, хрысціянскіх супольнасцей і сусветных рэлігій, якія сабраліся ў Рыме на сустрэчу пад назвай Вокліч аб міры. ...

Читать далее »

Святы Пасад у ААН пра небяспеку “ідэалагічнай каланізацыі”

Годнасць закладзена ў самой прыродзе чалавечай асобы і ні ў якім разе не можа разглядацца як уступка з боку дзяржавы ці любога іншага суб’екта, — заўважыў прадстаўнік Святога Пасада ў ААН. Як супольнасць народаў, так і асобныя дзяржавы павінны пазбягаць надавання прыярытэту і палітызацыі тых правоў, якіх няма ў дамовах або звычаях, а таксама прызнання ў якасці правоў ідэй. Хутчэй, ...

Читать далее »

Святы Айцец падтрымаў ружанцовую малітву дзяцей за мір

Папа Францішак падтрымаў дзяцей, якія 18 кастрычніка 2022 года па ўсім свеце маліліся на Ружанцы за мір у рамках штогадовай акцыі Папскага фонду Дапамога Касцёлу ў патрэбе. “Даверым заступніцтву Маці Божай змучаны ўкраінскі народ і жыхароў іншых краін, дзе пануюць вайна, насілле і галеча”, — заклікаў Святы Айцец. У кампаніі Мільён дзяцей моляцца на ружанцы прымаюць удзел парафіі, школы, дзіцячыя ...

Читать далее »

Святы Пасад у ААН асуджае пагрозы прымянення ядзернай зброі

“Пагрозы прымянення ядзернай зброі з’яўляюцца амаральнымі і небяспечнымі і заслугоўваюць асуджэння”, — заявіў пастаянны прадстаўнік Святога Пасада ў ААН. Арцыбіскуп Габрыэле Кача выступіў 17 кастрычніка 2022 года на пасяджэнні Чацвёртага камітэта Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, на якім абмяркоўваліся наступствы ўздзеяння радыяцыі. Нагадваючы, што ў 2022 годзе адзначаецца 60-я гадавіна Карыбскага крызісу, ватыканскі дыпламат адзначыў, што свет зноў знаходзіцца пад ...

Читать далее »

Сінод Біскупаў аб сінадальнасці пройдзе ў дзве сесіі

16 кастрычніка 2022 года Святы Айцец абвясціў, што ХVI Звычайная Асамблея Сінода Біскупаў аб сінадальнасці пройдзе ў дзве сесіі: у кастрычніку 2023-га і ў кастрычніку 2024 года. Звяртаючыся да вернікаў, якія сабраліся на малітву Анёл Панскі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак нагадаў, што 10 кастрычніка 2021 года адкрыўся першы этап ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў на ...

Читать далее »

П’етра Паралін: мір будуецца на праве і справядлівасці

“Я не толькі лічу перамір’е магчымым, але таксама думаю пра яго як пра нешта неабходнае і неадкладнае”, — пракаментаваў сітуацыю ва Украіне кардынал П’етра Паралін. У інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму выданню Famiglia Cristiana Дзяржсакратар Яго Святасці Папы выказаў перакананасць у тым, што “выключна “схемы міру” могуць гарантаваць будучыню чалавецтву”. “Калі пераважаць частковыя інтарэсы, насілле, злоўжыванне ўладай, эканамічная і ідэалагічная каланізацыя, закон ...

Читать далее »

Папа Францішак прыме ўдзел у міжрэлігійнай малітве за мір у Калізеі

23-25 кастрычніка 2022 года ў Рыме пройдзе сустрэча рэлігійных лідараў і прадстаўнікоў розных народаў і культур, кульмінацыяй якой стане сумесная малітва за мір з удзелам Папы. “Святы Айцец прыме ўдзел у Малітве за мір з прадстаўнікамі вялікіх сусветных рэлігій, арганізаванай Супольнасцю святога Эгідзія пад назвай Крык аб міры, якая адбудзецца вечарам у аўторак 25 кастрычніка ў Калізеі”, — сказаў Матэа ...

Читать далее »