Ватыкан

Папа да біскупаў з місійных тэрыторый пра сінадальную мадэль

На працягу апошніх двух тыдняў у Ватыкане праходзіў курс для біскупаў з місійных тэрыторый. Ён завяршыўся сустрэчай з Пантыфікам. Ватыканскі трэнінг — гэта “як майстэрня для біскупаў з усяго свету, дзе кожны можа падзяліцца сваім унікальным вопытам”, — заўважыў нігерыйскі іерарх Фрэнсіс Абафемі Адэсіна. Ён дадаў, што сустрэча стала магчымасцю навучыцца супрацоўнічаць з дыкастэрыямі Святога Пасаду і глыбей паглядзець на ...

Читать далее »

Соболезнования Папы: Елизавета II – пример верности долгу

Папа Франциск выразил глубокие соболезнования в связи с смертью королевы Великобритании Елизаветы II, покинувшей этот мир 8 сентября в замке Балморал на 97-м году жизни. В послании на имя нового монарха Карла III Святейший Отец пишет: «Глубоко опечаленный известием о смерти Её Величества королевы Елизаветы II, я выражаю сердечные соболезнования Вашему Величеству, членам королевской семьи, народу Соединённого Королевства и Содружества. ...

Читать далее »

Кардынал Паралін: рэлігіі могуць спрыяць згуртаванасці паміж людзьмі

Агульнае дабро і пачуццё чалавечнасці – крокі да больш згуртаванага грамадства, — адзначыў кардынал П’етра Паралін на буйным міжнародным і міжрэлігійным форуме. Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Францішка праз відэаспалучэнне звярнуўся да ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі аб згуртаваных грамадствах (ICCS), якая прайшла ў Сінгапуры на тэму “Моцныя ідэнтычнасці, злучаныя супольнасці”. У сустрэчы бралі ўдзел каля 800 дэлегатаў з 40 краін свету, ...

Читать далее »

Пантыфік збірае ўсіх нунцыяў у Ватыкане

З 7 па 10 верасня 2022 года будзе праходзіць сустрэча папскіх дыпламатычных прадстаўнікоў. Раз на тры гады, па рашэнні Папы Францішка, нунцыі збіраюцца разам у Ватыкане. Форум распачаўся ў сераду раніцай канцэлебраванай Імшой, якую ўзначаліў кардынал П’етра Паралін у Харальнай капліцы базылікі святога Пятра. Першы дзень будзе прысвечаны размовам з кіраўніцтвам Дзяржсакратарыята і Рымскай курыі, ён завершыцца сустрэчай з дыпламатычным ...

Читать далее »

Пра канікулы, музыку і жанчын у Касцёле. Папа Францішак даў інтэрв’ю тэлеканалу CNN

Святы Айцец, адказваючы на пытанне тэлеканала TVI/CNN Portugal аб магчымасці паездкі ў Кіеў і Маскву, заявіў, што ўрачы не рэкамендавалі яму падарожнічаць перад апостальскім візітам у Казахстан. «Тэма паездкі знаходзіцца ў падвешаным стане. Я пакуль не ведаю», — сказаў ён, адказваючы на пытанне аб магчымасці візіту ва Украіну і ў Расію. Пантыфік дадаў, што «знаходзіцца ў пастаянным кантакце» з Масквой ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэўся з Апостальскім Нунцыем у Беларусі

Зала Друку Святога Пасаду паведаміла аб сустрэчы Святога Айца з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, Апостальскім Нунцыем у Беларусі. Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 1 верасня 2022 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца. Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. У Беларусь для выканання сваёй місіі іерарх, які паходзіць са Спліт-Макарскай архідыяцэзіі ...

Читать далее »

Пантыфік да Цэркваў: свет чакае ад нас агульнага сведчання Евангелля

Папа Францішак заклікаў хрысціян ва ўсім свеце змагацца з несправядлівасцю і сацыяльнымі падзеламі, быць больш адданымі справе міру. Ён напісаў прывітальны ліст да Генасамблеі Сусветнай Рады Цэркваў, якая сабралася ў Карлсруэ. “Па-ранейшаму існуюць войны, дыскрымінацыя, розныя формы несправядлівасці і падзелаў, нават сярод саміх вызнаўцаў хрысціянства. Глабалізаваны свет, у якім мы жывём, патрабуе ад нас супольнага сведчання Евангелля ў адказ на ...

Читать далее »

Папа Францішак просіць маліцца за адмену смяротнага пакарання ў свеце

Пантыфік запрашае да малітвы, “каб смяротнае пакаранне, якое пагражае недатыкальнасці і годнасці асобы, было адменена ў заканадаўстве ўсіх краін свету”. Сусветная сетка малітвы апублікавала штомесячнае відэапасланне, у якім Святы Айцец асабіста агучвае сваю малітоўную інтэнцыю на верасень 2022 года. Папа Францішак падкрэслівае, што супраціў смяротнаму пакаранню расце ва ўсім свеце, і гэта з’яўляецца “знакам надзеі” для Касцёла. Паводле звестак Арганізацыі ...

Читать далее »

Папа Францішак новым кардыналам: дзяліцца агнём Божай любові

Дапамагаць людзям адчуць прысутнасць жывога Езуса сярод нас, — заклікаў Пантыфік новых кардыналаў падчас Звычайнага публічнага кансісторыя, які 27 жніўня 2022 года правёў у Ватыкане. “Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як жа хачу, каб ён ужо разгарэўся!” – гэтыя словы з Евангелля святога Лукі сталі зыходнай кропкай гаміліі Святога Айца. Ён заўважыў, што вобраз агня – магутнага полымя ...

Читать далее »

Папа Францішак да міністрантаў: вы можаце ганарыцца тым, што робіце

“Вы не ўяўляеце, наколькі вы можаце быць узорам, арыенцірам для многіх маладых людзей вашага ўзросту”, — звярнуўся Папа Францішак да міністрантаў з Францыі, якіх прыняў 26 жніўня 2022 года ў Ватыкане. Святы Айцец заўважыў, што сёння маладым людзям “патрэбны нехта, хто б сказаў ім, што Езус іх ведае, што Ён іх любіць, што Ён прабачае ім, што Ён падзяляе іх ...

Читать далее »