Папа Францішак 1 снежня 2022 года ў Клеменцінскай зале Апостальскага палаца ўручыць Прэмію Ратцынгера за 2022 год французскаму і амерыканска-італьянскаму навукоўцам. Першым лаўрэатам стаў 69-гадовы Мішэль Феду, французскі святар, езуіт і тэолаг. З 1987 года яго жыццё звязана з Езуіцкім цэнтрам Сеўр, дзе спачатку быў выкладчыкам дагматычнай тэалогіі і патрыстыкі, а затым – дэканам тэалагічнага факультэта і старшынёй. Ён з’яўляецца ...
Читать далее »Ватыкан
Апублікавана праграма папскага падарожжа ў Бахрэйн
Зала Друку Святога Пасаду апублікавала праграму папскага візіту ў Бахрэйн. Ён пройдзе з 3 па 6 лістапада 2022 года. Папа Францішак наведае Авалі і Манаму, дзе прыме ўдзел у форуме на карысць дыялогу. Пантыфік прыбудзе на Авіябазу Сахір у Авалі 3 лістапада 2022 года каля 16.45. У гэты дзень, акрамя цырымоніі прывітання, запланаваны дзве сустрэчы: з Каралём Бахрэйна, а таксама ...
Читать далее »Папа: пазнаваць сябе, каб бараніцца ад маніпуляцый д’ябла
Добрае духоўнае распазнаванне патрабуе ведання самаго сябе, — падкрэсліў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 5 кастрычніка 2022 года ў Ватыкане. Папа Францішак працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны распазнаванню, заўважаючы, што важную ролю ў ім грае пазнанне саміх сябе, у якім задзейнічаны розныя чалавечыя здольнасці: памяць, розум, воля, пачуцці. “Часта ў нас не атрымліваецца распазнаванне, бо мы не дастаткова ведаем ...
Читать далее »Папа Францішак абраў тэму Сусветнага дня масавай камунікацыі
Прамаўляць сэрцам: Veritatem facientes in caritate (Будучы шчырымі ў любові) (Эф 4,15) – тэма 57-га Сусветнага дня масавай камунікацыі, які будзе адзначацца ў 2023 годзе. Яе агучылі 29 верасня 2022 года ў Ватыкане. Тэма, абраная Святым Айцом, упісваецца ў кантэкст Сінода Біскупаў, заключная частка якога пройдзе ў кастрычніку 2023 года ў Ватыкане. “Прамаўляць сэрцам значыць “даць адказ кожнаму, хто патрабуе ...
Читать далее »Пантыфік: адукацыйныя ўстановы – месцы сустрэчы і інтэграцыі
Этнічныя, моўныя і рэлігійныя адметнасці павінны лічыцца багаццем, а не перашкодай для супольнай будучыні, — сказаў Пантыфік педагогам і экспертам, якіх 29 верасня 2022 года прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане. Быць уважлівымі да прагненняў людзей, у першую чаргу маладых, якія былі вымушаны эміграваць, — заклікаў Святы Айцец удзельнікаў трохдзённай канферэнцыі Адукацыйныя ініцыятывы для бежанцаў і мігрантаў, якая прайшла ў Папскім ...
Читать далее »Папа паедзе ў Бахрэйн і возьме ўдзел у мірным форуме
28 верасня 2022 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду паведаміў аб рашэнні Францішка паехаць у чарговую блізкаўсходнюю краіну ў Персідскім заліве. “Прыняўшы запрашэнне грамадзянскіх і касцёльных улад, Папа Францішак здзейсніць абвешчанае раней Апостальскае падарожжа ў Каралеўства Бахрэйн”, — заявіў Матэа Бруні. Візіт пройдзе з 3 па 6 лістапада 2022 года і будзе звязаны з удзелам Пантыфіка ў ініцыятыве Бахрэйнскі форум ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае маліцца за шматпакутны народ Украіны
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 28 верасня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак заклікаў не забываць пра боль украінскага народа. Вітаючы групы пілігрымаў і вернікаў, Святы Айцец скіраваў свае думкі да змучанага народа Украіны. Ён адзначыў, што людзі ў гэтай краіне шмат пакутуюць і перажываюць жорсткія выпрабаванні. “Сёння раніцай я меў магчымасць паразмаўляць з кардыналам ...
Читать далее »Папа даверыў Багародзіцы сітуацыі ў М’янме, Украіне і Камеруне
Папа Францішак даверыў Багародзіцы вырашэнне складаных сітуацый у М’янме, Украіне і Камеруне. Адмысловы заклік ён скіраваў перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў 25 верасня 2022 года ў горадзе Матэра. На заканчэнне святой Імшы, якая прайшла з нагоды закрыцця 27-га Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу, Пантыфік заклікаў даручыць Панне Марыі, эўхарыстычнай жанчыне, шлях Касцёла ў Італіі, каб у кожнай яго супольнасці адчуваўся водар ...
Читать далее »На фасадзе ватыканскай базылікі будзе дэманстравацца відэамэпінг, прысвечаны жыццю святога Пятра
“Якім з’яўляецца аблічча Касцёла: Папа, скандалы ці сацыяльныя абавязацельствы, якія ён выконвае?” — спытаўся кардынал Маўра Гамбэці, прадстаўляючы 20 верасня 2022 года ватыканскі культурна-інавацыйны праект. Штодня з 2 па 16 кастрычніка 2022 года з 21.00 на працягу дзвюх гадзін на фасадзе ватыканскай базылікі будзе дэманстравацца відэамэпінг, прысвечаны жыццю святога Пятра. Архіпрэзбітэр базылікі нагадаў, што набліжаецца Юбілейны 2025 год, калі ў ...
Читать далее »Святы Айцец падвёў вынікі падарожжа ў Казахстан
Будаўніцтва лепшага свету патрабуе штодзённых высілкаў, а не толькі ўрачыстых падзей, — заўважыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 21 верасня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Папа Францішак распавёў пра Апостальскае падарожжа ў Казахстан, якое здзейсніў 13-15 верасня, а таксама выказаў падзяку ўладам краіны, біскупам і іх супрацоўнікам за вялікую працу, якую яны зрабілі для арганізацыі візіту. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!