Ватыкан

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прызначаны новым прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў

21 лістапада 2022 года Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў. З 2020 года іерарх быў Апостальскім Нунцыем у Вялікабрытаніі. Арцыбіскуп Гуджэроці распачне сваю дзейнасць на новай пасадзе ў сярэдзіне студзеня 2023 года. Клаўдыё Гуджэроці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 года ў італьянскай Вероне. Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры Венецыянскага дзяржаўнага ўніверсітэта “Cà Foscari”, атрымаў ...

Читать далее »

Из Абруццо на площадь Святого Петра прибыла рождественская ель

Утром 17 ноября на площади Святого Петра была установлена ​​рождественская елка, пихта высотой около 26 метров, прибывшая накануне ночью из небольшой горной деревушки Розелло, что находится в провинции Кьети (Абруццо).  Средневековое поселение Розелло упоминается в документах уже в XII веке. Неподалеку от него находится известный региональный заказник Абруццо, в котором растут самые большие в Италии ели, достигающие в высоту до ...

Читать далее »

Пантыфік: я з болем успрыняў вестку пра ракетны ўдар па Украіне

Святы Айцец асудзіў масавы расійскі ракетны ўдар па Украіне, заклікаючы пазбегнуць эскалацыі, а таксама маліцца аб суцяшэнні, вытрываласці і надзеі для ўкраінскага народа. “З пачуццём болю і трывогі я ўспрыняў паведамленне пра новы, яшчэ больш магутны ракетны ўдар па Украіне, які нанёс велізарны ўрон шматлікім аб’ектам грамадзянскай інфраструктуры. Молімся, каб Пан навярнуў сэрцы тых, хто ўсё яшчэ робіць стаўку на ...

Читать далее »

Кардынал Паралін узначаліць Імшу за мір ва Украіне

17 лістапада 2022 года кардынал П’етра Паралін узначаліць святую Імшу за мір ва Украіне, паведаміў Апостальскі экзархат для вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія пражываюць у Італіі. Літургія пройдзе ў папскай рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ. У ёй будуць браць удзел кардыналы, біскупы, святары і вернікі лацінскага і ўсходняга абрадаў. Цэлебрацыя распачнецца ў 15.30. Малітоўная ініцыятыва арганізуецца Пасольствам Украіны пры Апостальскай Сталіцы і ...

Читать далее »

У Рыме адкрыюць для публікі раскопкі першай у гісторыі парафіі

У сутарэннях рымскай базылікі святога Марка на Капітоліі ў Рыме раскапалі раннехрысціянскае месца, якое эксперты лічаць «першай у гісторыі парафіяй». Папа Марк пабудаваў першую базыліку на гэтым месцы пры імператары Канстанціне ў 336 годзе. Як патлумачыў у інтэрв’ю пробашч касцёла ксёндз Ренца Джуліяна, эксперт па старажытным мастацтве, у той час у Вечным горадзе ўжо існавалі базылікі святога Пятра ў Ватыкане ...

Читать далее »

Папа Францішак: каталіцкія настаўнікі пакліканы быць сведкамі веры

12 лістапада 2022 года Папа прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегатаў Сусветнага саюза каталіцкіх настаўнікаў, Генеральная Асамблея якога праходзіць у гэтыя дні ў Рыме. Звяртаючыся да гасцей, Святы Айцец адзначыў, што нягледзячы на цяжкасці апошніх гадоў, Сусветны саюз “працягвае дзейнічаць у духу хрысціянскай веры і надзеі”, спадзеючыся на Бога і на падтрымку Касцёла. Непазбежнае абнаўленне арганізацыі, звязанае са зменай ...

Читать далее »

Ватыкан арганізаваў бясплатны медыцынскі агляд для бедных

“Бедныя з’яўляюцца часткай нашай сучаснасці”, — адзначыў арцыбіскуп Рына Фізікела перад святкаваннем у наступную нядзелю, 13 лістапада 2022 года, Сусветнага дня бедных. Прарэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі распавёў пра розныя ініцыятывы, запланаваныя на гэты час у Рыме і ва ўсім свеце. У Вечным горадзе людзі, якія жывуць у нястачы, маюць магчымасць скарыстацца бясплатным медыцынскім аглядам у мабільнай клініцы на плошчы святога ...

Читать далее »

Папа: Касцёлу і свету неабходна прысутнасць кансэкраваных асоб

Папа Францішак асабіста павіншаваў калектыў Інстытута тэалогіі кансэкраванага жыцця Claretianum з 50-годдзем заснавання. 7 лістапада 2022 года ў Ватыкане прайшла адмысловая аўдыенцыя. Касцёлу і свету неабходна прысутнасць кансэкраваных асоб, перакананы Папа. Патрэбны іх досвед камуніі, выбар на карысць бедных, салідарнасць, братэрства без меж і місіянерства. Калі падыходзіць з такім настроем, “дар кансэкраванага жыцця і яго місія ў Касцёле і ў ...

Читать далее »

Папа: чакаць сустрэчы з Богам, любячы бедных і параненых свету

Сустрэча з Богам стане радасным здзіўленнем для нас, калі будзем жыць, любячы бедных і параненых, — заўважыў Папа падчас святой Імшы ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў, памерлых на працягу мінулага году. Літургію, якая прайшла у ватыканскай базыліцы святога Пятра ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, 2 лістапада 2022 года, узначаліў кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Папа Францішак прамовіў гамілію, ...

Читать далее »

Божае нараджэнне ў Ватыкане: ёлка з Абруца і яслі з Фрыулі

Вялікая святочная ёлка, якая сёлета ўпрыгожыць плошчу святога Пятра, прыбудзе з горнай мясцовасці ў італьянскім Абруца, а яслі Божага нараджэння – з правінцыі Удына, што ў рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія. Як паведаміў 29 кастрычніка 2022 года Губернатарат Дзяржавы Ватыкан, вышыня каляднага дрэва складзе каля 30 метраў. Гаворка ідзе пра Белую піхту, якая расце ў невялікай горнай вёсцы Разэла з насельніцтвам у 182 ...

Читать далее »