Ватыкан арганізаваў бясплатны медыцынскі агляд для бедных

Ілюстрацыйнае фота

“Бедныя з’яўляюцца часткай нашай сучаснасці”, — адзначыў арцыбіскуп Рына Фізікела перад святкаваннем у наступную нядзелю, 13 лістапада 2022 года, Сусветнага дня бедных.

Прарэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі распавёў пра розныя ініцыятывы, запланаваныя на гэты час у Рыме і ва ўсім свеце.

У Вечным горадзе людзі, якія жывуць у нястачы, маюць магчымасць скарыстацца бясплатным медыцынскім аглядам у мабільнай клініцы на плошчы святога Пятра. Атрымаюць таксама адмысловую падтрымку многія сем’і. Ужо традыцыйна, у нядзелю ў Ватыкане арганізуюць абед для бедных.

Як адзначыў арцыбіскуп Фізікела, такія ж і іншыя ініцыятывы ўсё часцей рэалізуюцца ў шматлікіх дыяцэзіях у свеце, што робіць Сусветны дзень бедных пунктам адліку для супольнасці вернікаў. Ён звярнуў увагу на тое, што на ўсе праекты гэтага года налажыла адбітак сітуацыя ва Украіне.

“Не будзем забывацца, што ў бедных няма меж – у бедных твары пазначаны беднасцю, а не нацыянальнасцю”, — падкрэсліў ватыканскі іерарх. Ён заклікаў быць салідарнасці з украінскімі бежанцамі і адмовіцца ад эгаізму, хоць усе “на сваёй скуры адчуваюць наступствы вайны”.

Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі