Архив меток: сусветны дзень бедных

Сусветны дзень бедных: ініцыятывы Папы і Святога Пасаду

17 лістапада 2024 года ў Касцёле будзе адзначацца Сусветны дзень бедных, устаноўлены Папам Францішкам восем гадоў таму, каб прыцягнуць увагу на сітуацыі людзей у нястачы, і заахвоціць дапамагаць ім. Сёлетняя тэма ініцыятывы: “Малітва беднага дасягае Бога” (Сір 21,5) Прыклад салідарнасці з беднымі дасць сам Папа. Раніцай ён узначаліць Імшу на плошчы святога Пятра, перад якой благаславіць трынаццаць ключоў – сімвал ...

Читать далее »

Пантыфік у Сусветны дзень бедных: станем дарам для іншых людзей

Стаць дарам для іншых людзей у грамадстве, абыякавым і заклапочаным сваімі справамі, — заклікаў Папа падчас святой Імшы з нагоды Сусветнага дня бедных, якая прайшла 19 лістапада 2023 года ў Ватыкане. Папа Францішак падкрэсліў у гаміліі, што беднасць – гэта скандал, на які трэба адказаць, наследуючы пасланне Евангелля, што заклікае хрысціян дзяліцца хлебам і множыць любоў, не заставацца абыякавымі да ...

Читать далее »

Папскае пасланне: не адводзіць позірк ад тых, хто ў бядзе

Бедныя – гэта не кранальныя выявы, а асобы, якія патрабуюць годнасці, — адзначыў Папа Францішак у пасланні на VII Сусветны дзень бедных. Погляд беднага чалавека змяняе кірунак жыцця таго, хто сустракаецца з ім, але мы павінны дапамагаць яму ў адпаведнасці з яго патрэбамі, а не нашымі ідэямі ці жаданнямі, — такая ідэя ляжыць у аснове разважанняў Папы на Сусветны дзень ...

Читать далее »

Вартасць беднасці ў Бібліі

У чарговы раз перажываючы Сусветны дзень бедных, устаноўлены Папам Францішкам, варта звярнуць увагу на тое, што гаворыць Біблія пра беднасць і будучыя даброты, якія Бог падрыхтаваў для ўбогіх. Святое Пісанне ў многіх месцах паказвае каштоўнасць беднасці. У Старым Запавеце мы маем шмат прыкладаў бедных. Гэта заўсёды былі людзі, усім сэрцам адданыя Пану. Шмат разоў упамінаецца, што Бог клапоціцца пра слабых, ...

Читать далее »

Ватыкан арганізаваў бясплатны медыцынскі агляд для бедных

“Бедныя з’яўляюцца часткай нашай сучаснасці”, — адзначыў арцыбіскуп Рына Фізікела перад святкаваннем у наступную нядзелю, 13 лістапада 2022 года, Сусветнага дня бедных. Прарэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі распавёў пра розныя ініцыятывы, запланаваныя на гэты час у Рыме і ва ўсім свеце. У Вечным горадзе людзі, якія жывуць у нястачы, маюць магчымасць скарыстацца бясплатным медыцынскім аглядам у мабільнай клініцы на плошчы святога ...

Читать далее »

Папа Францішак: колькі бедных параджае бессэнсоўнасць вайны

“Езус Хрыстус стаў бедным дзеля вас” (пар. 2 Кар 8,9) – тэма паслання Папы Францішка на VI Сусветны дзень бедных, які будзе адзначацца ў Каталіцкі Касцёле 13 верасня 2022 года. Сусветны дзень бедных з’яўляецца “здаровай правакацыяй” для таго, каб задумацца пра наш лад жыцця перад абліччам шматлікіх праяў беднасці, — заўважыў Папа Францішак. Ён нагадаў, што пасля пандэміі, калі здавалася, ...

Читать далее »

У Асізі Папа Францішак сустрэнецца з беднымі з усёй Еўропы

Святы Айцец сустрэнецца 12 лістапада 2021 г. у Асізі з сотнямі бедных з усёй Еўропы. Пра гэта паведаміла Папская рада па новай евангелізацыі. Прыватны візіт Пантыфіка ў горад св. Францішка пройдзе за два дні да 5-га Сусветнага дня бедных. У рамках падрыхтоўкі да Дня, заснаванага Францішкам з мэтай звярнуць увагу на людзей, якія змагаюцца з беднасцю і пакутамі, у базыліцы ...

Читать далее »

Папа да Сусветнага дня бедных: малітва і салідарнасць – нераздзельныя

13 чэрвеня 2020 г. было абнародавана пасланне Францішак на IV Сусветны дзень бедных. Яго тэма – словы з Кнігі Мудрасці Сіраха: “Працягні руку тваю да беднага” (Сір 7,32). Папа нагадаў, што ў старажытнай мудрасці Сіраха знаходзяцца ўказанні для шматлікіх жыццёвых сітуацый, сярод якіх беднасць, “якая заўсёды набывае розныя абліччы” і з’яўляецца месцам магчымай сустрэчы з Езусам Хрыстом. У сітуацыі нястачы ...

Читать далее »

Папа Францішак: бедныя дапамагаюць нам трапіць на Неба

Бедныя каштоўныя ў вачах Бога, таму што не размаўляюць на мове “я”: яны не могуць падтрымаць сябе ўласнымі сіламі, патрабуюць людзей, якія возьмуць іх за руку, нагадаў Святы Айцец. 17 лістапада 2019 г. Папа цэлебраваў, у базыліцы св. Пятра, св. Імшу з нагоды Сусветнага дня бедных, які сёлета святкаваўся ў Касцёле ўжо трэці раз запар. У гаміліі Францішак паразважаў над ...

Читать далее »

Апублікавана пасланне Папы на Сусветны дзень бедных

Бедныя нас евангелізуюць, дапамагаючы кожны дзень адкрываць прыгажосць Евангелля, заўважыў Папа ў пасланні на Сусветны дзень бедных, якое было прадстаўлена 14 чэрвеня 2018 г. у Ватыкане. Дзень малітвы і ініцыятыў на карысць тых, хто жыве ў нястачы, будзе адзначацца ў гэтым годзе 18 лістапада. Спасылаючыся на яго тэму – “Няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў” (Пс 34,7), – Папа зазначыў, ...

Читать далее »