Ватыкан

Папа Францішак распавёў пра падарунак, які хацеў бы атрымаць на Божае Нараджэнне

У інтэрв’ю іспанскаму выданню ABC Францішак распавёў пра падарунак, які хацеў бы атрымаць на Божае Нараджэнне, а таксама з жалем прызнаўся, што часам яго асобу выкарыстоўваюць дзеля прыватных інтарэсаў. На першыя пытанні журналістаў адносна стану здароўя Святога Айца, ён з гумарам заўважыў: “Я дасягнуў такога ўзросту, калі трэба казаць: “Як вы цудоўна трымаецеся!”. Папа адзначыў, што рашэнне адмовіцца ад аперацыі ...

Читать далее »

Святы Айцец прымае віншаванні з 86-годдзем

Аднымі з першых віншаванні з нагоды дня нараджэння Францішку склалі біскупы Аўстрыі, якіх ён прыняў на аўдыенцыі 16 снежня 2022 года у рамках візіту ad limina Apostolorum. Іерархі падарылі Пантыфіку копію драўлянай фігуркі Багародзіцы з Дзіцяткам Езусам, якая ўшаноўваецца ў марыйным аўстрыйскім санктуарыі ў Марыяцэле, шакаладны торт і праспявалі святочны спеў на нямецкай мове. Хорхэ Марыё Бэрголіа нарадзіўся 17 снежня ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікаў скараціць калядныя выдаткі на карысць украінцаў

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, 14 снежня 2022 года, Папа Францішак заклікаў скараціць святочныя выдаткі і накіраваць зэканомленыя такім чынам грошы на дапамогу людзям ва Украіне. “Адновім нашу блізкасць да змучанага ўкраінскага народа праз пастаянную малітву за нашых братоў і сясцёр, якія так пакутуюць. Браты і сёстры, кажу вам: ва Украіне шмат пакут!”, — звярнуўся Пантыфік да вернікаў. Ён спаслаўся на набліжэнне ...

Читать далее »

Папа Францішак: нават у цёмныя часы Бог кіруе ходам гісторыі

Увечары 12 снежня 2022 года Папа прыняў удзел у традыцыйнай Імшы з нагоды свята Маці Божай Гвадэлупскай, апякункі Лацінскай Амерыкі, і звярнуўся да вернікаў з гаміліяй. Пантыфік адзначыў, што ва ўсе часы Бог кіруе ходам гісторыі чалавецтва, “нішто не застаецца па-за яго ўладай, якая з’яўляецца пяшчотай і правідэнцыяльнай любоўю. Ён выяўляецца нам праз жэст, падзею, чалавека. Ён заўсёды паглядае на ...

Читать далее »

Твітэру Пантыфіка – 10 гадоў

i.wp.pl

Дзесяць гадоў таму, 12 снежня 2012 года, Бэнэдыкт XVI апублікаваў свой першы допіс у Твітэры. Сёння дзевяць моўных профіляў у сацсетцы маюць разам больш за 53 мільёна падпісчыкаў. У той час навіна стала сенсацыяй. Мала хто думаў, што тады 85-гадовы Бэнэдыкт XVI стане першым Пантыфікам, які напіша твіт. Але Святы Пасад паставіўся да гэтага сур’ёзна. Дзесяць гадоў таму адкрыўся не ...

Читать далее »

“100 батлеек у Ватыкане”: адкрыццё ўнікальнай выставы

На плошчу святога Пятра вяртаецца выстава “100 батлеек у Ватыкане”, у якой прымуць удзел мастакі з усіх куткоў свету. У сёлетнюю экспазіцыю ўвайшлі 120 ясляў, якія паходзяць з розных еўрапейскіх краін, у прыватнасці, з Украіны, Венгрыі, Мальты, Славеніі, Славакіі, Харватыі, а таксама з іншых краін свету, такіх як Тайвань, Венесуэла, Гватэмала. У прэс-рэлізе арганізатараў выставы адзначаецца, што ўсе батлейкі вельмі ...

Читать далее »

Святы Айцец: без міру мы ўсе пераможаны

Пантыфік напісаў прадмову да зборніка яго публічных выказванняў адносна вайны ва Украіне. Кніга выйдзе пад назвай Энцыкліка аб міры ва Украіне (Un’enciclica sulla pace in Ucraina). 5 снежня 2022 года італьянскае выданне Il Fatto Quotidiano апублікавала ўступны тэкст Святога Айца. “Чаму пасля драматычных гадоў пандэміі, калі не без вялікіх цяжкасцей і шматлікіх трагедый мы выходзілі з самай вострай фазы, надышоў ...

Читать далее »

Пантыфік даў інтэрв’ю амерыканскаму езуіцкаму часопісу

Папа Францішак даў інтэрв’ю амерыканскаму езуіцкаму часопісу America, падчас якога адказаў на пытанні, якія тычыліся шырокага спектру праблем: ад ролі жанчын у Касцёле да вайны ва Украіне. У цэнтры размовы Папы з журналістамі, якая адбылася 22 лістапада 2022 года ў Ватыкане, была сітуацыя каталіцкай супольнасці ў ЗША. Пантыфік выказаў занепакоенасць палярызацыяй пастыраў і членаў Касцёла і пажадаў, каб падзел быў ...

Читать далее »

Послание Папы Франциска украинскому народу

25 ноября Папа Франциск обратился со специальным посланием к жителям Украины по случаю девяти месяцев с начала разрушительной войны. Святейший Отец пишет: «Дорогие украинские братья и сёстры! На вашей земле вот уже девять месяцев бушует абсурдное безумие войны. В вашем небе непрерывно раздаётся зловещий грохот взрывов и тревожный вой сирен. На ваши города обрушиваются бомбы, ливни ракет несут смерть, разрушения ...

Читать далее »

Святы Айцец спачувае пацярпелым ад землятрусу ў Інданезіі

Пантыфік выказаў спачуванні насельніцтву Інданезіі, якое пацярпела ад землятрусу і ўказаў на прыклад новага благаслаўлёнага. “Некалькі гадзін таму востраў Ява ў Інданезіі пацярпеў ад моцнага землятрусу. Выказваю маю блізкасць гэтаму дарагому насельніцтву і малюся за загінулых і параненых”, — сказаў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 23 лістапада 2022 года прайшла ў Ватыкане. Папа Францішак нагадаў таксама, што ў ...

Читать далее »