Ватыкан

Папа Францішак просіць аб малітве за Афрыку

Падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец папрасіў аб малітве за Дэмакратычную Рэспубліку Конга, куды ён прыбудзе ў канцы гэтага месяца, а таксама за хрысціян, якіх пераследуюць у Нігерыі. Звяртаючыся да франкамоўных пілігрымаў, Папа прывітаў групу вернікаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Гэта “краіна, якую я маю намер наведаць у канцы гэтага месяца і якую даручаю вашым малітвам!” — сказаў Папа Францішак 18 ...

Читать далее »

Пантыфік заклікаў маліцца за адзінства хрысціян і мір ва Украіне

18 студзеня 2023 года, завяршаючы агульную аўдыенцыю, Святы Айцец нагадаў аб распачатым Тыдні малітваў аб адзінстве хрысціян і заклікаў да дзеянняў у гэтым кірунку. “На пачатку Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян заахвочваю кожнага з вас маліцца і дзейнічаць, каб шлях да поўнай камуніі быў умацаваны паміж усімі тымі, хто верыць у Хрыста, і ў той жа час я заклікаю вас ...

Читать далее »

Намашчэнне, лыжка Крыві Пана і агонія: падрабязны аповед пра апошнія хвіліны жыцця Бэнэдыкта XVI

— Калі я ўбачыў, што ён ужо не можа нармальна дыхаць, спытаў у доктара: «У яго агонія?» Ён сказаў мне: «Так, гэта пачалося, але мы не ведаем, як доўга гэта будзе працягвацца», — успамінае арцыбіскуп Генсвайн. Арцыбіскуп Георг Генсвайн пра Бэнэдыкта XVI Мне будзе не хапаць яго асобы, яго дабрыні, цвёрдай веры, яснасці, мужнасці і здольнасці цярпець за веру. Але застанецца таксама ...

Читать далее »

Папа Францішак абвясціў Сусветнае малітоўнае чуванне і нагадаў пра Украіну

Сусветнае малітоўнае чуванне з нагоды ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў адбудзецца ў Ватыкане 30 верасня 2023 года – аб гэтым абвясціў Пантыфік пасля малітвы Анёл Панскі, якую ён правёў 15 студзеня 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Папа нагадаў, што з 18 па 25 студзеня 2023 года пройдзе традыцыйны Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян. Тэма гэтага года: ...

Читать далее »

Папа благаславіў італьянскае сужэнства – яны разам з 1953 года

11 студзеня 2023 года, падчас агульнай аўдыенцыі, Папа благаславіў Энца і Дзэю, якія пражылі ў шлюбе семдзесят гадоў. Разам яны – з 10 студзеня 1953 года. Муж і жонка з Рыа-Салічэта, невялікага мястэчка ў правінцыі Рэджа-Эмілія, і іх дачка Афра размаўлялі з Папам Францішкам, які, як паведамляе L’Osservatore Romano, удзяліў ім благаслаўленне з нагоды 70-годдзя шлюбу. “Мае бацькі атрымалі вельмі ...

Читать далее »

Папа памаліўся перад іконай Маці Божай Жыровіцкай

Святы Айцец правёў некалькі хвілін у малітве за Украіну перад копіяй іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня 2023 года была выстаўлена ў ватыканскай Зале Паўла VI. “Не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая заўсёды ў нашых сэрцах; выкажам гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, нашу любоў, нашу блізкасць і нашу малітву. А зараз я правяду некалькі ...

Читать далее »

Папа на Сусветны дзень хворага: не быць абыякавымі да пакут

“Хвароба – частка нашага чалавечага досведу. Аднак яна можа стаць нечым нялюдскім, калі перажываецца ў ізаляцыі і пакінутасці, калі не суправаджаецца клопатам і спачуваннем”, — нагадаў Папа Францішак. 10 студзеня 2022 года было абнародавана пасланне Святога Айца на 31-ы Сусветны дзень хворага. Ён будзе адзначацца ва ўспамін Маці Божай Лурдскай, 11 лютага 2023 года. Тэма дакумента: Паклапаціся пра яго. Спачуванне ...

Читать далее »

Папа павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў з Божым Нараджэннем

Святы Айцец скіраваў свае віншаванні з нагоды Божага Нараджэння праваслаўным і католікам Усходніх Цэркваў і пажадаў украінцам міру. “Я шчыра віншую супольнасці Усходніх Цэркваў, як каталіцкіх, так і праваслаўных, якія заўтра будуць святкаваць Божае Нараджэнне. Асабліва хацелася б, каб гэтае віншаванне дасягнула братоў і сясцёр змучанага ўкраінскага народа. Няхай Нараджэнне Збаўцы ўсяляе суцяшэнне, усяляе надзею і натхняе на канкрэтныя крокі, ...

Читать далее »

Пахаванне Бэнэдыкта XVI у ватыканскім гроце

5 студзеня 2023 года, пасля Эўхарыстыі, якая прайшла на плошчы святога Пятра, труну з целам Бэнэдыкта XVI змясцілі ў магіле, падрыхтаванай у гроце ватыканскай базылікі. Папа-эмерыт спачыў у той жа магіле, дзе ў 1963-2000 гадах спачываў святы Ян XXIII, а ў 2005-2011 гадах – святы Ян Павел ІІ. Кіпарысавую труну абвілі стужкай з пячаткамі Апостальскай палаты, Папскага дома і Службы ...

Читать далее »

Кансерватыўны наватар. Якім быў Пантыфікат Бэнэдыкта XVI

“Любімы Дзіцятка Езус, неўзабаве ты прыйдзеш на Зямлю. Ты хочаш прынесці дзецям радасць. Таксама і мне прынясеш радасць. Я хацеў бы атрымаць Volks—Schott (папулярны ў той час лаціна-нямецкі Імшал – заўв. аўт.), зялёны арнат і Сэрца Езуса. Я заўсёды хачу быць добрым. Сардэчна віншую, Юзаф Ратцынгер” – гэты ліст напісаны напярэдадні Божага Нараджэння захаваўся з часоў дзяцінства Папы Бэнэдыкта XVI як ...

Читать далее »