Ватыкан

Папа памаліўся перад іконай Маці Божай Жыровіцкай

Святы Айцец правёў некалькі хвілін у малітве за Украіну перад копіяй іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня 2023 года была выстаўлена ў ватыканскай Зале Паўла VI. “Не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая заўсёды ў нашых сэрцах; выкажам гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, нашу любоў, нашу блізкасць і нашу малітву. А зараз я правяду некалькі ...

Читать далее »

Папа на Сусветны дзень хворага: не быць абыякавымі да пакут

“Хвароба – частка нашага чалавечага досведу. Аднак яна можа стаць нечым нялюдскім, калі перажываецца ў ізаляцыі і пакінутасці, калі не суправаджаецца клопатам і спачуваннем”, — нагадаў Папа Францішак. 10 студзеня 2022 года было абнародавана пасланне Святога Айца на 31-ы Сусветны дзень хворага. Ён будзе адзначацца ва ўспамін Маці Божай Лурдскай, 11 лютага 2023 года. Тэма дакумента: Паклапаціся пра яго. Спачуванне ...

Читать далее »

Папа павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў з Божым Нараджэннем

Святы Айцец скіраваў свае віншаванні з нагоды Божага Нараджэння праваслаўным і католікам Усходніх Цэркваў і пажадаў украінцам міру. “Я шчыра віншую супольнасці Усходніх Цэркваў, як каталіцкіх, так і праваслаўных, якія заўтра будуць святкаваць Божае Нараджэнне. Асабліва хацелася б, каб гэтае віншаванне дасягнула братоў і сясцёр змучанага ўкраінскага народа. Няхай Нараджэнне Збаўцы ўсяляе суцяшэнне, усяляе надзею і натхняе на канкрэтныя крокі, ...

Читать далее »

Пахаванне Бэнэдыкта XVI у ватыканскім гроце

5 студзеня 2023 года, пасля Эўхарыстыі, якая прайшла на плошчы святога Пятра, труну з целам Бэнэдыкта XVI змясцілі ў магіле, падрыхтаванай у гроце ватыканскай базылікі. Папа-эмерыт спачыў у той жа магіле, дзе ў 1963-2000 гадах спачываў святы Ян XXIII, а ў 2005-2011 гадах – святы Ян Павел ІІ. Кіпарысавую труну абвілі стужкай з пячаткамі Апостальскай палаты, Папскага дома і Службы ...

Читать далее »

Кансерватыўны наватар. Якім быў Пантыфікат Бэнэдыкта XVI

“Любімы Дзіцятка Езус, неўзабаве ты прыйдзеш на Зямлю. Ты хочаш прынесці дзецям радасць. Таксама і мне прынясеш радасць. Я хацеў бы атрымаць Volks—Schott (папулярны ў той час лаціна-нямецкі Імшал – заўв. аўт.), зялёны арнат і Сэрца Езуса. Я заўсёды хачу быць добрым. Сардэчна віншую, Юзаф Ратцынгер” – гэты ліст напісаны напярэдадні Божага Нараджэння захаваўся з часоў дзяцінства Папы Бэнэдыкта XVI як ...

Читать далее »

Якія словы перад смерцю прамовіў Бэнэдыкт XVI?

«Signore ti amo!» — «Пане, я люблю Цябе». Гэта былі апошнія словы Папы-эмерыта, якя памёр 31 снежня 2022 года. Ён прамовіў іх на італьянскай мове, паведамляе vaticannews.va. Апошнія словы Папы-эмерыта Бэнэдыкта XVI пачула сярод ночы медсястра. Гэта было каля 3 гадзін раніцы 31 снежня, за некалькі гадзін да смерці. Ратцынгер яшчэ не ўвайшоў у агонію, і ў гэты момант яго ...

Читать далее »

За адзін дзень каля 65 тысяч чалавек развіталіся з Бэнэдыктам XVI

Каля 65 тысяч чалавек развіталіся з Бэнэдыктам XVI у першы дзень выстаўлення яго цела ў базыліцы святога Пятра, — паведаміла Ватыканская жандармерыя. Колькасць людзей, якія прыйшлі аддаць пашану спачыламу Папу-эмерыту, больш чым у два разы перавысіла прагназаваную. Чакалася, што развітацца з ім будзе прыходзіць каля 25-30 тысяч чалавек штодня. Цела Бэнэдыкта XVI, памерлага 31 снежня 2022 года, будзе выстаўлена ў ...

Читать далее »

Духоўны тэстамент Бэнэдыкта XVI: у мяне шмат прычын для падзякі

“Стойце цвёрда ў сваёй веры! Не дайце сябе падмануць!” — гэта словы з духоўнага тэстаменту памерлага 31 снежня 2022 года Бэнэдыкта XVI. Ён склаў яго 29 жніўня 2006 года, на другі год свайго пантыфікату. У тэксце на нямецкай мове Бэнэдыкт XVI напісаў: “Азіраючыся ў гэту познюю гадзіну майго жыцця на пражытыя дзесяцігоддзі, я перш за ўсё бачу, як шмат у ...

Читать далее »

Памёр Бэнэдыкт XVI (+інфармацыя пра пахаванне)

Святы Пасад распаўсюдзіў інфармацыю пра смерць Папы Бэнэдыкта XVI. “З болем паведамляю, што Папа-эмерыт Бэнэдыкт XVI памёр сёння ў 9.34 у кляштары Mater Ecclesiae у Ватыкане. Дадатковая інфармацыя з’явіцца як мага хутчэй”, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні. Цела Бэнэдыкта XVI будзе спачываць у кляштары Mater Ecclesiae на тэрыторыі Ватыкана да раніцы панядзелка 2 студзеня 2023 года. ...

Читать далее »

Папа патэлефанаваў маладому ўдаўцу і бацьку двайнят

Папа Францішак ва ўрачыстасць Божага Нараджэння размаўляў па тэлефоне з маладым італьянскім удаўцом і бацькам. Ён паспрабаваў суцешыць мужчыну, для якога святы сталі сапраўдным выпрабаваннем. Жонка Джакама Кафана памерла 22 снежня 2022 года пасля нараджэння двайнят у Брындызі, — паведаміла італьянскае каталіцкае выданне Avvenire. Святар, які духоўна суправаджаў сям’ю, напісаў ліст да Папы пасля смерці 41-гадовай Вівіаны Дэлега. У ім ...

Читать далее »