Святы Айцец падтрымаў ружанцовую малітву дзяцей за мір

Папа Францішак падтрымаў дзяцей, якія 18 кастрычніка 2022 года па ўсім свеце маліліся на Ружанцы за мір у рамках штогадовай акцыі Папскага фонду Дапамога Касцёлу ў патрэбе.

“Даверым заступніцтву Маці Божай змучаны ўкраінскі народ і жыхароў іншых краін, дзе пануюць вайна, насілле і галеча”, — заклікаў Святы Айцец.

У кампаніі Мільён дзяцей моляцца на ружанцы прымаюць удзел парафіі, школы, дзіцячыя садкі і сем’і. Некаторыя моляцца ўвесь Ружанец, некаторыя толькі яго частку. Іншыя спалучаюць малітву з катэхезай і набажэнствамі.

“Украіна, Нігерыя, Пакістан, М’янма, Блізкі Усход – сёння шмат месц, дзе людзі знаходзяцца ў патрэбе. (…) Гэта адчуваюць і дзеці. У той жа час яны добра разумеюць, каму патрэбна наша падтрымка ў поўных любові думках і малітве”, — патлумачыў Фларыян Рыпка, кіраўнік нямецкага аддзялення Дапамога Касцёлу ў патрэбе (Kirche in not).

За апошнія некалькі гадоў у малітве прынялі ўдзел дзеці з больш чым 136 краін свету.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі