Ватыкан

Пантыфік запісаў зварот з падзякай за малітвы аб яго здароўі

Перад ружанцовай малітвай аб здароўі для Папы Францішка, якая адбылася ўвечары 6 сакавіка 2025 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, прагучала кароткае аўдыёпасланне, запісанае ім у клініцы “Джэмэлі”. “Дзякую вам ад усяго сэрца за малітвы, якія ўзносіце за маё здароўе на плошчы. Я суправаджаю вас адсюль. Няхай Бог благаславіць вас, а Панна абараняе. Дзякую”, — прамовіў Святы Айцец на ...

Читать далее »

Спадчына ўсяго Касцёла: 25-годдзе беатыфікацыі назарэтанак з Навагрудка

25 гадоў таму ў Ватыкане адбылася беатыфікацыя благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якія служылі і прынялі мучаніцкую смерць у Навагрудку ў гады Другой сусветнай вайны. “Вы – спадчына ўсяго Хрыстовага Касцёла на ўсе часы”, — казаў пра навагрудскіх мучаніц Папа Ян Павел ІІ падчас беатыфікацыйнай Імшы, якую цэлебраваў 5 сакавіка ...

Читать далее »

Святы Айцец нагадаў пра важнасць літаратуры ў выхаванні

Першая анталогія тэкстаў Папы Францішка аб паэзіі і літаратуры выйшла ў італьянскім выдавецтве Ares. Кніга пад назвай “Няхай жыве паэзія!” з’явілася на паліцах кнігарняў 4 сакавіка 2025 года. Прадмову да выдання напісаў ксёндз Антоніа Спадара, падсакратар Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. У адмысловым кароткім лісце да святара, напісаным 20 студзеня і апублікаваным у кнізе, Пантыфік адзначыў: “Дарагі брат, няхай жыве ...

Читать далее »

Папа Францішак у стабільным стане, бронхаспазмаў не назіраецца

Стан Святога Айца стабільны: Францішак працягвае лячэнне ў клініцы “Джэмэлі”, чаргуючы розныя віды кіслароднай тэрапіі. Нягледзячы на стабільнасць паказчыкаў, прагноз застаецца стрыманым. Паводле афіцыйнага камюніке Залы Друку Святога Пасада, апублікаванага сёння ўвечары, 1 сакавіка 2025 года, стан здароўя Папы застаецца стабільным. У паведамленні адзначаецца, што Святы Айцец, які ўжо шаснаццаць дзён знаходзіцца ў клініцы “Джэмэлі”, падтрымлівае добрыя паказчыкі газавага абмену, ...

Читать далее »

Фігура Маці Божай Фацімскай наведае Рым у кастрычніку 2025 года

У кастрычніку 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца Юбілей марыйнай духоўнасці. З гэтай нагоды пілігрымку ў Рым здзейсніць фігура Маці Божай Фацімскай. Яе прысутнасць надасць падзеі асаблівую духоўную значнасць. Як паведамілі арганізатары перэгрынацыі, 11-12 кастрычніка 2025 года арыгінальная скульптура Маці Божай Фацімскай будзе дастаўлена з партугальскага санктуарыя ў Вечны горад. Яна будзе прысутнічаць на Плошчы Святога Пятра 12 кастрычніка падчас ...

Читать далее »

Крочыць разам у надзеі: пасланне Папы на Вялікі пост 2025

Папа Францішак заклікаў вернікаў выкарыстаць перыяд Вялікага посту 2025 года для ўмацавання супольнай надзеі, сінадальнасці і адкрыцця сябе міласэрнасці Бога ў кантэксце Юбілейнага года. Святы Айцец апублікаваў 25 лютага 2025 года сваё традыцыйнае пасланне на Вялікі пост, які пачнецца праз тыдзень. У дакуменце пад назвай Крочыць разам у надзеі Пантыфік прапануе тры галоўныя накірункі для духоўнага шляху вернікаў у гэты ...

Читать далее »

Тысячы вернікаў маліліся за Папу Францішка ў Ватыкане

Нягледзячы на дождж, тысячы людзей сабраліся ў панядзелак 24 лютага 2025 года ўвечары на Плошчы Святога Пятра, каб маліцца за Папу Францішка, які знаходзіцца ў шпіталі з сур’ёзнымі праблемамі здароўя. Кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін, які ўзначаліў малітоўную сустрэчу, давяраючы Папу «магутнаму заступніцтву Маці Божай», прасіў аб падтрымцы ў час выпрабавання і хваробы. Вячэрняя малітва пачалася ў 21.00 і сабрала прадстаўнікоў ватыканскіх ...

Читать далее »

Стан Папы Францішка сур’ёзны: крызіс дыхання і пераліванне крыві

У Папы назіраецца крытычны стан здароўя з праявамі астматычнага крызу і анеміі. Патрабуецца кіслародная тэрапія і пераліванне крыві. Прагноз застаецца няпэўным. Згодна з апошняй інфармацыяй Залы Друку Святога Пасада ад 22 лютага 2025 года, стан здароўя Святога Айца працягвае заставацца крытычным. Раніцай у Пантыфіка назіраўся працяглы астматычны крыз, які запатрабаваў прымянення кіслароднай тэрапіі з высокім узроўнем падачы. Медыцынскія аналізы выявілі ...

Читать далее »

Важны візіт беларускіх біскупаў у Ватыкан

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі правялі важную сустрэчу з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам у Ватыкане, абмеркаваўшы становішча Касцёла ў Беларусі. Працягваецца візіт прадстаўнікоў беларускага епіскапата ў Рым, які пачаўся 18 лютага 2025 года. Падчас знаходжання ў Вечным горадзе іерархі прынялі ўдзел у значнай падзеі – біскупскім пасвячэнні Філіпа Чампанэлі, падсакратара Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. 20 лютага 2025 года ...

Читать далее »

Стан здароўя Святога Айца паляпшаецца

Раніцай 21 лютага 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцай пацвердзіла станоўчую дынаміку, якая назіраецца ў апошнія дні. “Ноч прайшла добра. Раніцай Папа Францішак падняўся і паснедаў”, — коратка паінфармавалі ў Ватыкане. Напярэдадні паведамлялася, што клінічны стан Пантыфіка застаецца стабільным і мае станоўчую дынаміку. Палепшыліся паказчыкі аналізу крыві, няма тэмпературы. Папа Францішак штодзённа прымае святую Камунію і працягвае выконваць працоўныя абавязкі. ...

Читать далее »