Ватыкан

Дзяржсакратар: Папа спакойны, нягледзячы на абвінавачванні

Папа застаецца спакойным, нягледзячы на абвінавачванні з боку былога нунцыя ў ЗША, адзначыў кардынал Пьетра Паралін. У інтэрв’ю італьянскаму выданню “La Stampa” Дзяржсакратар Яго Святасці Папы прызнаўся, што дакумент арцыбіскупа Карла Марыі Вігано, які абвінаваціў Папу Францішка ў тым, што ён ведаў пра злоўжыванні кардынала Тэадора МакКарыка з 2013 года, выклікаў у яго “вялікі боль”. Кардынал Паралін выказаў спадзяванне, што ...

Читать далее »

Пантыфік блаславіў алтар малітвы за мір

Папа блаславіў алтар, перад якім будуць адбывацца спецыяльныя малітвы ў інтэнцыі міру. Гэта адбылося 29 жніўня перад агульнай аўдыенцыяй у Ватыкане. Алтар будзе размешчаны ў адмысловай Капліцы супакою, якую 1 верасня ўрачыста адкрыюць ў польскім мястэчку Непакалянаў у рамках ініцыятывы “Дванаццаць зорак на кароне Марыі Каралевы Супакою”, якую рэалізуе асацыяцыя “Супольнасць Каралевы Супакою” (Communità Regina della Pace). Праект прадугледжвае стварэнне ...

Читать далее »

Ліст Папы да народу Божага: рэакцыя на злоўжыванні духавенства

Цытатай з Першага паслання да Карынцянаў, – “Калi церпiць адзін член, церпяць з ім усе члены” (1 Кар 12, 26) – пачынаецца Ліст да народу Божага Папы Францішка. Ён быў абнародаваны 20 жніўня 2018 года ў Ватыкане і закранае справу сексуальных злоўжыванняў духавенства. Пасля апублікавання дакладу Вялікага журы прысяжных Пенсільваніі, аказалася, што ў шасці з васьмі каталіцкіх дыяцэзій штата 301 ...

Читать далее »

Папа да моладзі: дзе няма сведчання – там няма Святога Духа

70 тысяч юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у малітоўным чуванні з Папам Францішкам, якое вечарам 11 жніўня 2018 года прайшло на тэрыторыі старажытнарымскага іпадрома “Circo Massimo”. Падзея была арганізавана італьянскім епіскапатам з нагоды Сінода Біскупаў, які пройдзе ў кастрычніку на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Каля 40 тыс. яе ўдзельнікаў прыйшлі ў Рым пешкі з розных рэгіёнаў Італіі. “Касцёл ...

Читать далее »

Ідалы, якія крадуць свабоду

Вывесці народ з Егіпта было для Бога лягчэй, чым выдаліць Егіпет з сэрца народа, адзначыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 8 жніўня 2018 года прайшла ў Ватыкане. Працягваючы гаворку аб першай Божай запаведзі – “Не май іншых багоў, апроч Мяне”, – Святы Айцец, як і на мінулым тыдні, засяродзіў увагу на праблеме ідалапаклонства, спаслаўшыся на старазапаветную гісторыю пра залатога цяльца ...

Читать далее »

Рукапісны ліст Святога Айца да епіскапату Чылі

Пантыфік напісаў ліст да чылійскіх біскупаў. Ён выказвае надзею, што рашэнні, прынятыя на апошняй нарадзе епіскапату дапамогуць рашуча процідзейнічаць бічу педафіліі і паспрыяюць адзінству біскупаў. Кароткі рукапісны ліст, апублікаваны на сайце Канферэнцыі Біскупаў з датай 5 жніўня 2018 года, адрасаваны старшыні епіскапату, біскупу Санцьяга Сільва Ратамалесу. У ім Францішак выказвае сваё меркаванне на тэму дэкларацыі чылійскіх біскупаў, прынятай на днях ...

Читать далее »

Пантыфік выказаў салідарнасць пасля землятрусу ў Інданэзіі

Папа выказаў свае спачуванні пасля разбуральнага землятрусу на востраве Ламбок. З вялікім смуткам Францішак успрыняў трагічную вестку аб гібелі людзей і вялікіх матэрыяльных стратах у Інданэзіі. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, якую ад імя Пантыфіка падпісаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Францішак выказаў сваю шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі. Ён запэўніў у малітве за вечны супакой ...

Читать далее »

Папа Францішак змяніў параграф Катэхізіса аб смяротным пакаранні

Папа Францішак ухваліў новую рэдакцыю параграфа 2267 Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, у якім гаворка ідзе пра адносіны да смяротнага пакарання. 2 жніўня 2018 года быў апублікаваны адмысловы рэскрыпт за подпісам кардынала Луіса Франсіска Ладарыі Фэрэра, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння. “Выкарыстанне смяротнага пакарання з боку законных уладаў, пасля справядлівага працэсу, на працягу доўгага часу лічылася адэкватным адказам на некаторыя злачынствы і дапушчальным сродкам, ...

Читать далее »

Папа адказаў на пытанні моладзі: шлях да святасці не для лодыраў

На пяць пытанняў маладых вернікаў адказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з больш чым 60 тыс. міністранатаў і міністрантак з 19 краін, якія прыбылі ў пілігрымцы ў Рым. Мерапрыемства было арганізавана ўжо ў 12-ы раз Міжнароднай асацыяцыяй “Coetus Internationalis Ministrantium”. Сёлетні дэвіз: “Шукай міру, ідзі за ім!” Першае пытанне тычылася міру і яго будавання ў сем’ях, краінах і свеце. Пантыфік нагадаў, ...

Читать далее »

Папа Францішак завітаў да пажылой жанчыны

28 ліпеня, у другой палове дня, Папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт да пажылой жанчыны, сваёй даўняй знаёмай. Папа прыехаў сваім сінім “Форд Фокус” на Вія-Александрыя, у рымскім квартале “Саларыа”, які ў той час быў амаль бязлюдным. Такім чынам Святы Айцец скарыстаўся запрашэннем у госці ад пажылой жанчыны, якую даўно ведае і якая па прычынах, звязаных з станам здароўя, не выходзіць ...

Читать далее »