Пантыфік напісаў ліст да чылійскіх біскупаў. Ён выказвае надзею, што рашэнні, прынятыя на апошняй нарадзе епіскапату дапамогуць рашуча процідзейнічаць бічу педафіліі і паспрыяюць адзінству біскупаў. Кароткі рукапісны ліст, апублікаваны на сайце Канферэнцыі Біскупаў з датай 5 жніўня 2018 года, адрасаваны старшыні епіскапату, біскупу Санцьяга Сільва Ратамалесу. У ім Францішак выказвае сваё меркаванне на тэму дэкларацыі чылійскіх біскупаў, прынятай на днях ...
Читать далее »Ватыкан
Пантыфік выказаў салідарнасць пасля землятрусу ў Інданэзіі
Папа выказаў свае спачуванні пасля разбуральнага землятрусу на востраве Ламбок. З вялікім смуткам Францішак успрыняў трагічную вестку аб гібелі людзей і вялікіх матэрыяльных стратах у Інданэзіі. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, якую ад імя Пантыфіка падпісаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Францішак выказаў сваю шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі. Ён запэўніў у малітве за вечны супакой ...
Читать далее »Папа Францішак змяніў параграф Катэхізіса аб смяротным пакаранні
Папа Францішак ухваліў новую рэдакцыю параграфа 2267 Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, у якім гаворка ідзе пра адносіны да смяротнага пакарання. 2 жніўня 2018 года быў апублікаваны адмысловы рэскрыпт за подпісам кардынала Луіса Франсіска Ладарыі Фэрэра, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння. “Выкарыстанне смяротнага пакарання з боку законных уладаў, пасля справядлівага працэсу, на працягу доўгага часу лічылася адэкватным адказам на некаторыя злачынствы і дапушчальным сродкам, ...
Читать далее »Папа адказаў на пытанні моладзі: шлях да святасці не для лодыраў
На пяць пытанняў маладых вернікаў адказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з больш чым 60 тыс. міністранатаў і міністрантак з 19 краін, якія прыбылі ў пілігрымцы ў Рым. Мерапрыемства было арганізавана ўжо ў 12-ы раз Міжнароднай асацыяцыяй “Coetus Internationalis Ministrantium”. Сёлетні дэвіз: “Шукай міру, ідзі за ім!” Першае пытанне тычылася міру і яго будавання ў сем’ях, краінах і свеце. Пантыфік нагадаў, ...
Читать далее »Папа Францішак завітаў да пажылой жанчыны
28 ліпеня, у другой палове дня, Папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт да пажылой жанчыны, сваёй даўняй знаёмай. Папа прыехаў сваім сінім “Форд Фокус” на Вія-Александрыя, у рымскім квартале “Саларыа”, які ў той час быў амаль бязлюдным. Такім чынам Святы Айцец скарыстаўся запрашэннем у госці ад пажылой жанчыны, якую даўно ведае і якая па прычынах, звязаных з станам здароўя, не выходзіць ...
Читать далее »Пантыфік заклікаў да барацьбы з гандлем людзьмі
Да рашучай барацьбы з сучасным рабствам заклікаў Папа Францішак. 30 ліпеня 2018 года адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі. Пантыфік нагадаў пра гэта вернікам, сабраным 29 ліпеня на ватыканскай плошчы на малітве “Анёл Панскі”. “Заўтра будзе адзначацца абвешчаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі. Гэтая чума прыводзіць да пазбаўлення свабоды многіх мужчын, жанчын і дзяцей, з ...
Читать далее »В Ватикане выпустят памятную медаль 6-го года понтификата Папы Франциска
26 июля в Ватикане будет выпущена официальная медаль 6-го года понтификата Папы Франциска. Памятный знак будет доступен при Администрации имущества Святейшего Престола и Государства Града Ватикан, а также в книжных магазинах Ватиканского издательства (LEV). На аверсе медали, работы итальянской художницы Кьяры Принчипе, представлен парящий голубь, от которого расходятся концентрические лучи: они освещают Папский герб и символизируют дары Святого Духа Церкви. ...
Читать далее »60 тысяч міністрантаў прыедуць на сустрэчу з Пантыфікам
60 тысяч міністрантаў, хлопцаў і дзяўчат, чакаюць арганізатары штогадовай міжнароднай пілігрымкі ў Рым. 31 ліпеня 2018 года яны сустрэнуцца з Папам. “Шукай міру, ідзі за ім!” – гэтыя словы з Псальма 34 з’яўляюцца дэвізам міжнароднага форуму ўдзельнікаў службы алтара. Яны прыедуць з 18 краін: Антыгуа і Барбуда, Бельгіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Харватыі, Люксембургу, Аўстрыі, Партугаліі, Румыніі, Расіі, Швейцарыі, Сербіі, Славакіі, ...
Читать далее »Пантыфіку прапануюць “экалагічна” дапоўніць кананічнае права
Норму, якая б зацвярджала “сур’ёзную адказнасць” хрысціяніна за ахову навакольнага асяроддзя, прапануе дадаць у Кодэкс кананічнага права кардынал Франчэска Кокапальмерыа. “Новы канон гучаў бы прыблізна так: кожны хрысціянін, памятаючы, што сусвет – гэта агульны дом, мае сур’ёзны абавязак не толькі не разбураць, але звычайнымі паводзінамі і дзякуючы адмысловым ініцыятывам паляпшаць стан навакольнага асяроддзя, у якім кожная асоба паклікана жыць”, – ...
Читать далее »Бэнэдыкт XVI апублікаваў эсэ пра каталіцка-юдэйскі дыялог
Бэнэдыкт XVI апублікаваў новае эсэ “Міласэрнасць і пакліканне без шкадаванняў”. У апошнім нумары міжнароднага багаслоўскага часопіса «Communio» Папа на пенсіі разважае аб некаторых аспектах каталіцка-іудзейскага дыялогу, якія нават пасля Другога Ватыканскага сабора застаюцца прадметам дыскусій. Гаворка ідзе аб двух пытаннях: адмене “тэорыі замяшчэння”, згодна з якой абраны Богам Ізраіль быў заменены Касцёлам, і тэзе пра тое, што саюз паміж Богам ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!