Ватыкан

Папа Францішак пра новую благаслаўлёную законніцу

Пантыфік нагадаў, што ў Касцёле з’явілася новая благаслаўлёная. Беатыфікацыя сястры Марыі Альфонсы прайшла 9 верасня 2018 года ў гістарычнай сталіцы Эльзаса. “Сёння ў Страсбургу прайшла цэлебрацыя беатыфікацыі Альфонсы Марыі Эпінгер, заснавальніцы Сясцёр Найсвяцейшага Збаўцы. Мы дзякуем Богу за гэту мужную і мудрую жанчыну, якая праз пакуты, маўчанне і малітву сведчыла Божую любоў, асабліва да хворых целам і духам”, — сказаў ...

Читать далее »

Святы Айцец: важна ўмець прызнаваць сябе грэшнікамі

Прызнаць сябе грэшнікамі, бо пакуль не навучымся абвінавачваць саміх сябе, не зможам крочыць шляхам хрысціянскага жыцця, заклікаў Папа падчас ранішняй св. Імшы 6 верасня 2018 г. у Ватыкане. У гаміліі Пантыфік засяродзіўся на літургічным евангельскім урыўку (Лк 5,1-11), у якім Пётр на заклік Хрыста закінуў сеткі ў мора і выцягнуў вялікае мноства рыбы. Паводле Папы Францішка, гэтае апавяданне нагадвае пра ...

Читать далее »

Пантыфік: у чым заключаецца сапраўдны адпачынак?

Калі адкрываем сэрца на Божы Провід і разумеем, што душа знаходзіць супакой толькі ў Пану, тады жыццё становіцца цудоўным і пачынаецца сапраўдны адпачынак, падкрэсліў Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 верасня прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Пантыфік працягнуў цыкл катэхез, прысвечаны Дэкалогу, засяродзіўшы сваю ўвагу на трэцяй запаведзі: “Памятай дзень святы святкаваць”. “Здаецца, што гэту запаведзь вельмі лёгка ...

Читать далее »

Аптэка Ватыкана пачала продаж парфюмерыі ўласнай вытворчасці

Ватыканская Аптэка анансавала запуск сваёй першай лінейкі парфюмерыі, у склад якой увайшлі чатыры водары — “золата”, “кадзіла”, “мірра” і “ружа містычная”. Пра гэта са спасылкай на ватыканскія СМІ паведамляе rublev.com. Назвы першых трох водараў пераклікаюцца з евангельскім аповедам пра Нараджэнне Хрыста, якому мудрацы прынеслі золата, кадзіла і мірру (Мц 2, 9-11). Ружа містычная – адно з існуючых у каталіцтве зваротаў ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з біскупамі, якія прымалі ўдзел у рэкалекцыях

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 40 біскупаў, якія з 20 жніўня па 3 верасня 2018 года прымалі ўдзел у духоўных практыкаваннях, арганізаваных Кангрэгацыяй па справах Біскупаў. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што рэкалекцыі праводзіліся згодна з пажаданнем Святога Айца, які хацеў, каб кожны год існавала магчымасць для духоўнага абнаўлення ў тых пастыраў, якія атрымалі біскупскае пасвячэнне пяць ...

Читать далее »

Дзяржсакратар: Папа спакойны, нягледзячы на абвінавачванні

Папа застаецца спакойным, нягледзячы на абвінавачванні з боку былога нунцыя ў ЗША, адзначыў кардынал Пьетра Паралін. У інтэрв’ю італьянскаму выданню “La Stampa” Дзяржсакратар Яго Святасці Папы прызнаўся, што дакумент арцыбіскупа Карла Марыі Вігано, які абвінаваціў Папу Францішка ў тым, што ён ведаў пра злоўжыванні кардынала Тэадора МакКарыка з 2013 года, выклікаў у яго “вялікі боль”. Кардынал Паралін выказаў спадзяванне, што ...

Читать далее »

Пантыфік блаславіў алтар малітвы за мір

Папа блаславіў алтар, перад якім будуць адбывацца спецыяльныя малітвы ў інтэнцыі міру. Гэта адбылося 29 жніўня перад агульнай аўдыенцыяй у Ватыкане. Алтар будзе размешчаны ў адмысловай Капліцы супакою, якую 1 верасня ўрачыста адкрыюць ў польскім мястэчку Непакалянаў у рамках ініцыятывы “Дванаццаць зорак на кароне Марыі Каралевы Супакою”, якую рэалізуе асацыяцыя “Супольнасць Каралевы Супакою” (Communità Regina della Pace). Праект прадугледжвае стварэнне ...

Читать далее »

Ліст Папы да народу Божага: рэакцыя на злоўжыванні духавенства

Цытатай з Першага паслання да Карынцянаў, – “Калi церпiць адзін член, церпяць з ім усе члены” (1 Кар 12, 26) – пачынаецца Ліст да народу Божага Папы Францішка. Ён быў абнародаваны 20 жніўня 2018 года ў Ватыкане і закранае справу сексуальных злоўжыванняў духавенства. Пасля апублікавання дакладу Вялікага журы прысяжных Пенсільваніі, аказалася, што ў шасці з васьмі каталіцкіх дыяцэзій штата 301 ...

Читать далее »

Папа да моладзі: дзе няма сведчання – там няма Святога Духа

70 тысяч юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у малітоўным чуванні з Папам Францішкам, якое вечарам 11 жніўня 2018 года прайшло на тэрыторыі старажытнарымскага іпадрома “Circo Massimo”. Падзея была арганізавана італьянскім епіскапатам з нагоды Сінода Біскупаў, які пройдзе ў кастрычніку на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Каля 40 тыс. яе ўдзельнікаў прыйшлі ў Рым пешкі з розных рэгіёнаў Італіі. “Касцёл ...

Читать далее »

Ідалы, якія крадуць свабоду

Вывесці народ з Егіпта было для Бога лягчэй, чым выдаліць Егіпет з сэрца народа, адзначыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 8 жніўня 2018 года прайшла ў Ватыкане. Працягваючы гаворку аб першай Божай запаведзі – “Не май іншых багоў, апроч Мяне”, – Святы Айцец, як і на мінулым тыдні, засяродзіў увагу на праблеме ідалапаклонства, спаслаўшыся на старазапаветную гісторыю пра залатога цяльца ...

Читать далее »