Папа Францішак правёў 24 кастрычніка ў Ватыкане кароткую сустрэчу з Каталікосам усіх армян Гарэгінам II. Візіт Іерарха ў Італію звязаны з святкаваннем 60-годдзя армянскай прысутнасці ў Мілане. Іерарх назваў Папу Францішка сваім “духоўным братам”. “Для нас вельмі важныя адносіны паміж Цэрквамі, заснаваныя на любові, асабліва з улікам агульных праблем, звязаных з мірам і дабрабытам у свеце”, — сказаў Прадстаяцель, каментуючы ...
Читать далее »Ватыкан
Дабрачынная акцыя для мігрантаў прайшла ў Ватыкане
У знак салідарнасці з мігрантамі і бежанцамі, на Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ, каля Ватыкану, быў усталяваны 270-метровы “стол салідарнасці”. За ім ежу бясплатна атрымалі 650 бедных. У кантэксце эпахальнай міграцыйнай драмы ініцыятыва “Tavolata romana senza muri” (Рымскі стол без бар’ераў) прадэманстравала, што італьянская сталіца не баіцца рэлігійных і культурных адрозненняў, але прымае іх у якасці рэсурсу, сказала Vatican News кіраўнік Першага рымскага раёну ...
Читать далее »Кітайскія біскупы хочуць бачыць Пантыфіка ў сваёй краіне
Два кітайскіх іерархі, удзельнікі пасяджэнняў Сінода, запрасілі Папу наведаць Кітай. У Рым прыехалі: біскупы Джон Бапціста Янг Сяоцінг i Джозэф Гуо Джынкай. Так адбылося ўпершыню ў гісторыі Асамблеі. Прысутнасць прадстаўнікоў кітайскага епіскапату стала магчымай дзякуючы нядаўняму ватыкана-кітайскаму пагадненню, у выніку чаго ўсе біскупы ў Кітаі ў цяперашні час знаходзяцца ў камуніі з Папам. Біскуп Го даў інтэрв’ю італьянскай каталіцкай газеце ...
Читать далее »#Synod2018: Касцёл павінен узброіць моладзь трывалай верай
Першапачатковае заданне Касцёла – перадача веры моладзі: толькі так можна ўзброіць яе на супрацьстаянне шматлікім выклікам і выхаваць сапраўдных будаўнікоў грамадства любові і справядлівасці. Гэтая пазіцыя стала лейтматывам дыскусій падчас Генеральнага пасяджэння ўдзельнікаў Сінода Біскупаў, якое адбылося 20 кастрычніка 2018 года ў Ватыкане і стала завяршальным этапам аналізу трэцяй часткі Працоўнага дакумента “Instrumentum Laboris”. На ім былі прадстаўлены справаздачы рабочых ...
Читать далее »Сінод Біскупаў скіруе адмысловы Ліст да моладзі ўсяго свету
На Сінодзе было вырашана падрыхтаваць адмысловы Ліст да моладзі ўсяго свету. З гэтай нагоды Папа заснаваў спецыяльную Камісію па падрыхтоўцы тэксту, які затым разгледзіць Асамблея. Яе склад 18 кастрычніка 2018 г. быў агучаны на брыфінгу ў Зале Друку Святога Пасаду. У рэдакцыйную групу ўвайшлі чатыры Сінадальныя Айцы: кардынал Д’ёдонэ Нзапалаінга з ЦАР, французскі біскуп Эманюэль Габіяр, аўстралійскі арцыбіскуп Энтані Колін ...
Читать далее »На Сінодзе Біскупаў абмеркавалі стварэнне мабільных дадаткаў і гульняў для евангелізацыі моладзі
Касцёл пакліканы суправаджаць моладзь у “лічбавым” свеце, адзначалі ўдзельнікі XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў падчас кангрэгацыі, якая 17 кастрычніка 2018 г. прайшла ў Ватыкане. Сінадальныя Айцы працягнулі дыскусію па трэцяй частцы Працоўнага дакумента, прысвечанай душпастырскаму і місійнаму навяртанню. Асаблівая ўвага звярталася на важнасць евангелізацыі ў “лічбавым свеце”. “Мы пакліканы стаць “лічбавымі “апосталамі Паўламі” трэцяга тысячагоддзя”, — такая думка прагучала на Асамблеі. ...
Читать далее »Папа Францішак: за суровасцю хрысціяніна крыюцца сур’ёзныя праблемы
Быць пільнымі хрысціян, якія дэманструюць сябе суровымі і заўсёды дасканалымі, заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 16 кастрычніка цэлебраваў у Ватыкане. У гаміліі Папа Францішак спаслаўся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Лукі, у якім апавядаецца, як Езус узлёг за сталом не абмыўшы рук, як гэтага патрабавалі юдэйскія абрадавыя прадпісанні (Лк 11, 37-41). Сваімі паводзінамі Ён выклікаў абурэнне фарысея, у ...
Читать далее »Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Польшчы
15 кастрычніка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду. Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размовы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. Падчас шчырых перамоў, якія адбыліся ў 40-ю гадавіну абрання св. Яна Паўла ІІ Рымскім Пантыфікам, была падкрэслена важнасць ...
Читать далее »Святы Айцец кананізаваў папу Паўла VI і арцыбіскупа Рамэра
14 кастрычніка 2018 года Папа Францішак узначаліў кананізацыйную св. Імшу ў Ватыкане. Падчас яе былі ўрачыста абвешчаны святымі сем благаслаўлёных, сярод якіх папа Павел VI і арцыбіскуп Оскара Рамэра. Да хвалы алтара былі ўзнесены таксама два італьянскія святары: кс. Франчэска Спінэлі і кс. Вінчэнца Рамана, нямецкая законніца Марыя Катарына Каспер, іспанская законніца Назарыя Ігнасія Марч Мэсу і малады італьянскі свецкі ...
Читать далее »На Сінодзе прадставілі першыя справаздачы рабочых груп
Справаздачы рабочых груп па першай частцы Працоўнага дакумента Сінода былі галоўнай тэмай Асамблеі ў першай палове дня 9 кастрычніка 2018 года, паведамілі на штодзённым брыфінгу ў Ватыкане. Пасля дыскусій у рабочых групах, так званых “circoli minori”, Сінадальнымі Айцамі былі прадстаўлены чатырнаццаць справаздач на шасці мовах з прапановамі адносна пытання, як Касцёл можа пачуць моладзь. Касцёл павінен пазбягаць самадастатковасці і стэрэатыпаў, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!