Ватыкан

Святы Пасад правядзе міжнародны музычны форум

Святы Пасад правядзе III Міжнародную канферэнцыю “Касцёл, музыка, выканаўцы: неабходны дыялог”. Яна будзе праходзіць у Ватыкане 7-9 лістапада 2019 г. Тэмы для дакладаў і дыскусій абраны вельмі розныя: ад інструментаў у кампанаванні сакральнай музыкі і кампазіцыйных стыляў да імправізацыі, вакальнасці і погляду на міжкультурнасць. Аб гэтым паведамляецца на сайце Папскай рады па культуры, галоўнага арганізатара форума. Геаграфія ўдзельнікаў вельмі шырокая. ...

Читать далее »

Патрыярх Кірыл: сустрэча з Францішкам адбылася ў правільны час

Гаванская сустрэча Кірыла і Францішка адбылася “ў правільны час і ў правільным месцы”, — так лічыць сам Пытрыярх Маскоўскі. Ён падкрэсліў гэта, сустракаючыся ў Маскве з новым Прэзідэнтам Кубы. “Куба прапанавала ідэальныя ўмовы для гістарычнай сустрэчы, якой ніколі не было раней. У цалкам нейтральнай абстаноўцы, у аэрапорце Гаваны, мы правялі дзве гадзіны ў адкрытай братэрскай размове. І, вядома, абмеркавалі вельмі ...

Читать далее »

Новая кніга-інтэрв’ю з Папам Францішкам: «Без Яго нічога не можам зрабіць»

Выданне пад назвай “Без Яго нічога не можам зрабіць. Размова пра быццё місіянерамі ў сучасным свеце” рыхтуецца да друку Ватыканскім выдавецтвам сумесна з “Edizioni San Paolo”. 4 лістапада 2019 г., напярэдадні афіцыйнага выхаду кнігі-інтэрв’ю італьянскага журналіста Джані Валентэ з папам Францішкам на тэму Надзвычайнага місійнага месяца, якім у Касцёле быў аб’яўлены кастрычнік 2019 г., каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “Fides” апублікавала асобныя ...

Читать далее »

Святы Айцец: мы народжаныя не для смерці, а для ўваскрашэння

Мы прыйшлі ў свет, каб уваскрэснуць. Ужо цяпер “наша айчына знаходзіцца ў нябёсах” (Флп 3, 20), — запэўніў Папа Францішак падчас св. Імшы ў інтэнцыі памерлых кардыналаў і біскупаў. Урачыстая літургія прайшла 4 лістапада 2019 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра. У гаміліі Святы Айцец спаслаўся на чытанні з Літургіі слова, якія нагадваюць, што мы народжаныя не для смерці, але ...

Читать далее »

Кардинал Пьяченца: бегите на исповедь!

По случаю торжества Всех святых и Поминовения всех усопших верных Верховный пенитенциарий Апостольского Престола кардинал Мауро Пьяченца обратился к верующим со специальным посланием. В эти дни, пишет иерарх, «мы призваны обильно черпать из неиссякаемого источника Святого Причастия, которое имеет особое измерение в даре индульгенции. Участвовать в Евхаристии молитвой, покаянием и делами милосердия, благодаря великому делу Искупления, совершённому Христом, означает войти ...

Читать далее »

Пантыфік папрасіў наведваць могілкі і маліцца за памерлых

Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за сваіх памерлых продкаў і наведваць іх магілы. Ён сам правядзе Эўхарыстыю ў месцы пахавання першых сведак Хрыста. “Я буду цэлебраваць св. Імшу ў Катакомбах Прысцылы, адным з месцаў пахавання першых хрысціян Рыма. У гэтыя дні, калі, на жаль, разносяцца паведамленні пра негатыўную культуру адносна смерці і памерлых, запрашаю не грэбаваць, калі магчыма, наведваннем могілак ...

Читать далее »

Папа Францішак уключыў успамін Маці Божай Ларэтанскай у Рымскі каляндар

Папа ўключыў у Агульны каляндар Касцёла рымскага абраду неабавязковы ўспамін Маці Божай Ларэтанскай. Адпаведны дэкрэт быў абнародаваны 31 кастрычніка 2019 г. Літургічны ўспамін Маці Божай Ларэтанскай будзе адзначацца 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень штогадова адбываюцца ўрачыстасці ў італьянскім санктуарыі ў Ларэта. “Гэта цэлебрацыя дапаможа ўсім, асабліва сем’ям, моладзі і духавенству, наследаваць цноты дасканалай вучаніцы Евангелля, Панны Марыі, якая, зачаўшы ...

Читать далее »

Папа Францішак: вера патрабуе чуткасці да Бога і гасціннасці да братоў

Прасіць Святога Духа аб дары адкрытага сэрца – чуткага да Бога і гасціннага да братоў, заклікаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі. Яна прайшла 30 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане. Францішак працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных кнізе Дзеяў Апосталаў, засяродзіўшы ўвагу на евангелізацыйнай місіі св. Паўла ў Македоніі. Ён нагадаў, што апостал меў візію, падчас якой нейкі македонец папрасіў яго накіравацца ў гэту ...

Читать далее »

Афіцыйная праграма папскіх цэлебрацый на бліжэйшыя месяцы

Малітва за памерлых іерархаў, урачыстасць Божага Нараджэння і благаслаўленне “Urbi et Orbi” – галоўныя падзеі з удзелам Пантыфіка на бліжэйшыя месяцы. 28 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане была абнародавана афіцыйная праграма папскіх цэлебрацый на перыяд з лістапада 2019 г. па пачатак студзеня 2020 г. 4 лістапада ў базыліцы св. Пятра Францішак узначаліць Эўхарыстыю ў інтэнцыі памерлых сёлета кардыналаў і біскупаў. ...

Читать далее »

У Ватыкане падпісана міжрэлігійная дэкларацыя на тэму жыцця

Прадстаўнікі монатэістычных абрамічных рэлігій – хрысціянства, юдаізма і ісламу, – падпісалі ў Ватыкане Супольную дэкларацыю па пытаннях, якія тычацца заканчэння жыцця. Цырымонія прайшла 28 кастрычніка 2019 г. Ад імя Каталіцкага Касцёла подпіс паставіў арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай акадэміі жыцця. Удзельнікаў падзеі прыняў на прыватнай аўдыенцыі Папа Францішак. Эўтаназія і самазабойства з урачэбнай дапамогай у дакуменце называюцца амаральнымі і дрэннымі ...

Читать далее »