Пантыфік прыняў на аўдыенцыі кіраўніцтва, персанал, валанцёраў ватыканскага педыятрычнага шпіталя “Bambino Gesù”, а таксама каля 200 маленькіх пацыентаў і членаў іх сем’яў. Сустрэча адбылася 16 лістапада ў ватыканскай Зале Паўла VI. Яна была прымеркавана да 150-годдзя медыцынскай установы, якая сёння з’яўляецца адной з найлепшых дзіцячых клінік у свеце. Папа падзякаваў прадстаўнікам шпіталя за прыняцце хворых дзяцей з розных краін свету. ...
Читать далее »Ватыкан
Відэазварот Папы Францішка з нагоды ІІІ Сусветнага дня бедных
“Жывіце любоўю: няма нікога настолькі беднага, каб не меў нічога, што мог бы даць”: Францішак прывітаў пілігрымаў, што прыбылі ў Лурд на сустрэчу з нагоды Трэцяга сусветнага дня бедных. Чатырохдзённы форум “Raduno Fratello 2019”, арганізаваны дабрачыннай асацыяцыяй “Брат” (Fratello), якая развівае ініцыятывы на карысць самых бедных унутры Касцёла, распачаўся 14 лістапада 2019 г. і завяршыцца 17 лістапада, калі Касцёл будзе ...
Читать далее »Папа: “каталіцкі” у назве ўніверсітэта абавязвае да ўзорнасці
“Універсітэт” – гэта супольнасць, ідэя збліжэння ведаў, даследаванне, якое вядзе да спасціжэння ісціны і сэнсу ў дыялогу паміж людзьмі, — адзначыў Папа падчас сустрэчы з студэнтамі і выкладчыкамі LUMSA. Свабодны ўніверсітэт Унебаўзяцце Найсвяцейшай Марыі святкуе сёлета свой 80-ы юбілей. Фактычна, універсітэт прадугледжвае фармацыйную і адукацыйную прыхільнасць, і тут прыметнік “каталіцкі” не ўносіць адрозненне, а хутчэй абавязвае да ўзорнасці: гэта адукацыя, ...
Читать далее »Папа Францішак: не бойцеся ператвараць свае дамы ў хатні касцёл
З самага пачатку хрысціянства абвяшчалася свецкімі вернікамі: праз хрост кожны становіцца адказным за абвяшчэнне веры, — нагадаў Папа Францішак прысутным 13 лістапада на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаных кнізе Дзеяў Апосталаў, Францішак засяродзіўся на чарговым этапе місійнага падарожжа Апостала Паўла, калі ён “пакінуў Атэны і прыбыў у Карынт” (Дз 18). У Карынце Апостала гасцінна прыняла сужэнская пара ...
Читать далее »Францішак сустрэўся з кіраўнікамі структур Рымскай курыі
Папа сустрэўся з кіраўнікамі структур Рымскай курыі. Нарада адбылася раніцай 11 лістапада 2019 г. у Апостальскім палацы Ватыкана. Яна праходзіла за закрытымі дзвярыма. Святы Айцец рэгулярна, два-тры разы ў год сустракаецца са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі – прэфектамі кангрэгацый, дыкастэрый, трыбуналаў, старшынямі Папскіх радаў. Апошняе такога роду працоўнае пасяджэнне праходзіла 13 мая 2019 г. Падчас такіх сустрэч гаворка вядзецца пра актуальныя ...
Читать далее »Святы Айцец абвясціў аб сваім візіце ў Паўднёвы Судан
Францішак абвясціў аб сваім намеры здзейсніць візіт у Паўднёвы Судан. Гэта адбылося падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 9 лістапада 2019 г. прайшла ў Ватыкане. Скіроўваючы свае думкі да “дарагога народу Паўднёвага Судану”, Пантыфік заўважыў, што плануе яго адведаць ў наступным годзе. “З яшчэ жывым успамінам пра духоўныя практыкаванні для ўладаў краіны, якія прайшлі ў Ватыкане ў ...
Читать далее »Святы Пасад збірае форум аб годнасці дзіцяці ў лічбавай прасторы
Рэлігійныя і грамадзянскія лідары, прадстаўнікі буйных тэхналагічных кампаній збяруцца ў Ватыкане для дыскусіі на тэму абароны дзяцей у лічбавым свеце. Сустрэча пад назвай: “Садзейнічанне годнасці дзіцяці ў лічбавай прасторы – ад канцэпцыі да дзеяння”, адкрыецца папскай аўдыенцыяй 14 лістапада 2019 г. і завершыцца на наступны дзень прамовай кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Яе арганізавалі сумесна Папская акадэмія сацыяльных навук, Альянс на ...
Читать далее »Варта задумацца аб жыцці вечным
Жыццё мае вялікую каштоўнасць, калі пражываецца як дар, заўважыў Папа Францішак на заканчэнне сустрэчы з вернікамі падчас агульнай аўдыенцыі. Яна прайшла 6 лістапада ў Ватыкане. “Няхай лістапад, прысвечаны ўспаміну аб памерлых і малітве за іх, стане для ўсіх нагодай, каб задумацца аб сэнсе чалавечага жыцця і аб жыцці вечным. Няхай гэты час дапаможа нам усвядоміць, што жыццё мае вялікую каштоўнасць, ...
Читать далее »Швейцарскія гвардзейцы адправяцца на кірмаш прафесій
Папская швейцарская гвардыя ўпершыню прыме ўдзел у Цэнтральна-швейцарскім кірмашы прафесій (ZEBI). Ён пройдзе з 7 па 10 лістапада 2019 г. у Люцэрне. Тут будзе прадстаўлена больш за 160 прафесійных аб’яднанняў, школ і кампаній, больш за 140 прафесій і 600 праграм бесперапыннага навучання. Гэта пляцоўка для асабістага абмену вучняў і спецыялістаў, захапляльных заняткаў і прапаноў па далейшым навучанні. У наведвальнікаў ватыканскага ...
Читать далее »Стала вядома малітоўная інтэнцыя Папы на лістапад
Мір на Блізкім Усходзе – тэма малітоўнай інтэнцыі Папы на лістапад. Францішак паведаміў і патлумачыў яе ў адмысловымі відэа-роліку, які 5 лістапада 2019 г. быў распаўсюджаны Сусветнай малітоўнай сеткай. “На Блізкім Усходзе мірнае суіснаванне і дыялог паміж трыма монатэістычнымі рэлігіямі грунтуецца за духоўных і гістарычных сувязях. З гэтых зямель прыйшла Добрая Навіна Езуса, уваскрослага з любові. Сёння многія хрысціянскія супольнасці, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!