7 чэрвеня парафія Святой Тройцы ў Глыбокім адзначыла парафіяльнае свята. Урачыстую св. Імшу ў гонар Найсвяцейшай Тройцы цэлебраваў кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі. Падчас гаміліі святар заклікаў вернікаў дакрануцца да таямніцы Святой Тройцы. “Які чалавек таямнічы, а ён ўсяго з’яўляецца стварэннем. Калі ёсць таямніца ў нас, наколькі тады таямнічы аўтар – наш Стварыцель. Задумаемся і крыху дакранемся да ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Прыміцыйная Імша кс. Яўгена Шымановіча ў Глыбокім
31 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у Глыбокім адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Яўгена Шымановіча. Новапрэзбітэра Глыбоцкая парафія ўжо добра ведае, бо яшчэ будучы клерыкам летнімі днямі хадзіў у пілігрымкі, затым атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў мясцовым касцёле, дзе і застаўся служыць. Часта кранаў сэрцы парафіян сваімі сведчаннямі, змястоўнымі і карыснымі казаннямі і канферэнцыямі. А 23 мая тут жа прыняў ...
Читать далее »У Глыбокім выпускнікі перад алтаром Пана прасілі аб бласлаўленні на далейшы жыццёвы шлях
30 мая, пасля ўрачыстых лінеек у школах, адзінаццацікласнікі сабраліся ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім перад алтаром Пана, каб падзякаваць Богу за 11 год вучобы і прасіць аб Божым бласлаўленні на далейшы жыццёвы шлях, які распачынаюць. Яшчэ перад пачаткам Літургіі мясцовы пробашч кс. Мікалай Ціхановіч запрасіў выпускнікоў і бацькоў да сакраманту пакаяння, каб змаглі ачысціць свае сэрцы і паяднацца з ...
Читать далее »Адышоў да Пана кс. Анджэй Возьняк SCJ
Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што раптоўна памёр кс. Анджэй Возьняк SCJ, пробашч парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Контах Старых (Польшча). Праз тры тыдні яму споўнілася б 57 гадоў. Кс. Анджэй з 2003 па 2016 гг. быў пробашчам парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Паставах і дэканам Пастаўскім. Шмат зрабіў для развіцця гэтай парафіі. Быў адданым душпастырам. Вечны адпачынак дай яму, ...
Читать далее »Айцец Ілля Саўчанка МІС цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі ў Глыбокім
24 мая ў Глыбокім адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Іллі Саўчанкі MIC. Святарскае пасвячэнне марыяніна прайшло 23 мая ў глыбоцкім касцёле. Айца Іллю можна смела назваць добрым плёнам парафіі Святой Тройцы і гэта ўжо пяты сын Глыбоцкай зямлі, які атрымаў пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату. Дзяўчаты, па традыцыі атачыўшы маладога святара прыгожым зялёным вянком, вялі яго да алтара, дзе маці блаславіла ...
Читать далее »“Сённяшні свет патрабуе Божага шаленства”: прэзбітэрый Віцебскага касцёла павялічыўся на двух святароў (+відэазапіс)
23 мая 2020 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім біскуп Алег Буткевіч удзяліў святарскае пасвячэнне. Прэзбітэрамі Касцёла на Віцебшчыне сталі дыяканы Ілля Саўчанка з супольнасці айцоў марыянаў і Яўген Шымановіч. Для Глыбокага гэта асаблівая радасць: дыякан Ілля нарадзіўся і вырас сярод глыбачан, а дыякан Яўген праходзіў практыку ў парафіі і вельмі спадабаўся вернікам і закрануў іх сэрцы сваімі змястоўнымі ...
Читать далее »Грамадскасць Віцебска працягвае абмяркоўваць аднаўленне ў абласным цэнтры на Ратушнай плошчы касцёла Святога Антонія
Гісторыя святыні сягае ў XVII стагоддзе, калі на нашы землі прыбылі манахі-бернардзінцы. Першы, яшчэ драўляны, касцёл быў узведзены на сродкі віцебскага ваяводы Яна Антонія Храпавіцкага. Касцёл быў спалены падчас Паўночнай вайны ў 1708 годзе. Аднаўленне сталася магчымым дзякуючы ахвяраванням наступнага ваяводы — Міхаіла Шпака. Чарговае аднаўленне ў 1733 годзе матэрыяльна падтрымаў віцебскі падкаморый Казімір Саковіч, але храм згарэў. Гэта ўсё ...
Читать далее »100-годдзе з дня нараджэння Вялікага Папы адзначылі ў Віцебску
17 і 18 мая ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага ўшанавалі 100-годдзе з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ. Адмысловыя набажэнствы і катэхэзы спрыялі пазнанню постаці св. Яна Паўла ІІ, які ўнёс значны ўклад у развіццё каталіцкіх структур у нашай краіне. Падзяка Богу за Вялікага Папу і просьба аб заступніцтве св. Яна Паўла ІІ для ўсіх людзей была ўзнесена ксяндзом біскупам ...
Читать далее »Адышла ў вечнасць маці кс. Вячаслава Барка і кс. Юрыя Барка
Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Валянціна Барок, мама кс. Вячаслава Барка і кс. Юрыя Барка, святароў Віцебскай дыяцэзіі, душпастыраў парафіі св. Язафата Кунцэвіча ў Расонах. Валянціна Барок належала да Мёрскай парафіі. Памерла ад інфаркту, маючы 72 гады. Пахавальная Імша пачнецца ў аўторак 19 мая а 12.00 гадзіне ў касцёле ў Мёрах. Выказваем ...
Читать далее »Caritas Віцебск працягвае дапамагаць патрабуючым у нялёгкі час эпідэміі
У канцы красавіка ў Віцебску людзям з інваліднасцю, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, былі дастаўлены на дом прадукты харчавання. Самі валанцёры, нават знаходзячыся на самаізаляцыі, хочуць дапамагаць. І час дарма не губляюць. Пашытыя імі маскі ўжо перададзены ў Віцебскую гарадскую бальніцу №1, Віцебскую абласную бальніцу, Віцебскі анкадыспансер. 4 мая, дзякуючы партнёрам з Caritas Прага, былі закуплены прадукты харчавання, медыцынскія маскі і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!