У суботу, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, сем’і з пастаўскіх парафій Святога Антонія Падуанскага і Езуса Міласэрнага зладзілі баль. У ім удзельнічала 11 сямейных пар. Спачатку сем’і сабраліся на святую Імшу, якую узначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Святары разам з вернікамі маліліся аб шчодрых дарах Духа Святога для кожнага, узаемаразуменні і еднасці ў сем’ях, краіне, свеце. Біскуп Алег Буткевіч ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Як зацікавіць моладзь? Трэба прапаноўваць альтэрнатыву! Гутарка з душпастырам
Маладыя людзі заўжды знаходзяцца ў асаблівым фокусе Касцёла. Клопат пра іх без сумневаў успрымаецца як дбайнасць пра будучыню. Сёлета ў Лісабоне адбудзецца Сусветная сустрэча моладзі. З гэтай нагоды я паразмаўляў з кс. Алегам Хмылко, адказным за душпастырства моладзі ў Віцебскай дыяцэзіі. Мы гаворым пра сучасную фармацыю маладзёнаў, перспектывы і выклікі ды чаканні ад сустрэчы ў Партугаліі, на якую паедуць каля ...
Читать далее »Тры святары затрыманы ў Віцебскай дыяцэзіі
Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што 25 мая 2023 г. праваахоўнымі органамі былі затрыманы кс. Андрэй Кулік, дэкан Мёрскі, кс. Вячаслаў Адамовіч, пробашч з Ідолты і а. Аляксандр Шаўцоў, грэка-католік з Полацка. Падрабязнасці справаў, на жаль, пакуль што невядомыя. Заахвочваем дарагіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі хутчэйшага вызвалення святароў. Курыя Віцебскай дыяцэзіі
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам у Шаркаўшчыне
21 мая а 12 гадзіне ў парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне, ардынарый Віцебскай Дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 26 вернікам парафіі. Падчас гаміліі, асаблівым чынам, іерарх звярнуў увагу на Дары, якія Дух Святы прыносіць у гэтым сакраманце. Дары, якія даюць чалавеку адчуць і прыняць у сваё сэрца вялікую любоў Бога, якая ў сваю чаргу вядзе да ...
Читать далее »Айцы cэрцане запрашаюць у пілігрымку
З 28 па 30 чэрвеня 2023 года адбудзецца пешая пілігрымка з Пастаў у Будслаў. Традыцыйна ўжо арганізацыяй трохдзённай пілігрымкі займаюцца айцы сэрцане. Калі хочаце разам з намі маліцца, слухаць цікавыя канферэнцыі, а таксама спаткаць новых сяброў, тады сардэчна запрашаем з намі ў шлях да Маці. Уся падрабязная інфармацыя і запіс: +37533 672-75-36 — кс. Эдуард Сінкевіч SCJ дк. Аляксандр Пятліцкі ...
Читать далее »У Полацку адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі
17 мая ў Полацку з удзелам біскупа Алега Буткевіча адбылася сустрэча выкладчыкаў катэхезы Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча мела характар малітоўна-фармацыйны, у ёй прынялі ўдзел святары, сёстры і свецкія асобы, якія ў парафіях вучаць рэлігіі дзяцей і моладзь. Напачатку адбылася Эўхарыстычная адарацыя з Маёвым набажэнствам да Найсвяцейшай Панны Марыі, а потым — святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Алег Буткевіч. Фармацыйная частка ...
Читать далее »Святога Андрэя Баболю ўшанавалі ў Полацку
16 мая ў полацкай парафіі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі. Святкаванне распачалося з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой усе сабраныя ўзнеслі свае малітвы да Бога праз заступніцтва святога Андрэя і ўшанавалі спевам Літаніі Найсвяцейшую Панну Марыю. Святую Імшу з нагоды ўрачыстасці ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Разам з ім літургію цэлебравалі святары Полацкага дэканату, а таксама Апостальскі адміністратар ...
Читать далее »У Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылася адпустовая ўрачыстасць
„Адказваючы на просьбу Марыі…” У Санктуарыі Маці Божай Фацімскай, якім апякуюцца Місіянеры Аблаты Беззаганнай Марыі, у Шуміліна (Віцебская дыяцэзія) у суботу 13 мая адбылася адпустовая ўрачыстасць. 13 мая 1917 года ў Партугаліі ў маленькай вёсцы Фаціма Маці Божая звярнулася да маленькіх пастушкоў: “Я прыйшла вас прасіць, каб вы сюды прыходзілі праз шэсць чарговых месяцаў, у 13 дзень, у тую ж ...
Читать далее »Парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Фацімскай адбыўся ў Павяцці
13 мая ў Павяцці адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Фацімскай. На фэст сабраліся святары з бліжэйшых парафій і шматлікія вернікі. Ганаровым госцем ўрачыстасці стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў Эўхарыстыю. Прыгожа аздобленая святыня чакала сваіх вернікаў ужо з раніцы, а яны, адклаўшы свае хатнія клопаты, сем’ямі спяшаліся на малітву. Літургія распачалася з урачыстага ўваходу святароў ...
Читать далее »“Мы тут заўсёды як дома”: апошні ў навучальным годзе «Weekend з Марыяй» прайшоў у Мястэчку Беззаганнай
«Weekend з Марыяй» (WM) — гэта тры дні духоўнага аднаўлення, на якія збіраецца моладзь з усёй Беларусі. Кіраўніком моладзевых спатканняў з’яўляецца а. Віктар Мялешка OFMConv, а таксама аніматары, якія дапамагаюць у арганізацыі. 5 мая мястэчка Удзела, што на Глыбоччыне, зноў напоўнілася шматлікімі тварамі і ўсмешкамі маладых людзей. Уікенд распачынаецца заўсёды з вечара знаёмстваў, уводзін у тэму і вячэрняй малітвы. Хлопцы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!