У Дыяцэзіі

Сужэнская клятва ўмацоўвае сям’ю

Існуе шмат розных пакліканняў. Самае распаўсюджанае – да стварэння сям’i. Iдзем за гэтым паклiканнем i ў нейкi момант адчуваем, што гэта складаны шлях. Прыкладам таму з’яўляецца вялiкая колькасць разводаў у нашай краiне. Часам паўстае пытанне: “Як вытрываць да канца? Як споўнiць тую клятву, якую свядома далi адзiн аднаму падчас шлюбу?” Нядаўна знаёмы святар сказаў вельмi мудрыя i важныя словы: “Было ...

Читать далее »

“Песняй славім Пана Бога”: конкурс каляднай песні ў Паставах

Напрыканцы 2014 года ў парафіі св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах адбыўся конкурс каляднай песні. Ініцыятарам і арганізатарам быў пробашч, ксёндз-дзекан Анджэй Возьняк. У конкурсе прынялі ўдзел не толькі дзеткі з нашай парафіі, але і запрошаныя з Варапаева, Лынтупаў. Узрост удзельнікаў, якія былі падзелены на тры групы, самы розны: ад 7 да 16 гадоў. У ...

Читать далее »

Анёлы з Лынтупаў прывіталі Езуса «Калінкай-малінкай»

Гэты танец быў выкананы падчас конкурсу нацыянальнай батлейкі, які адбыўся 9 студзеня ў Віцебску. Гэту батлейку паказаў калектыў з Лынтупаў. Глядзячы на рэакцыю гледачоў, такое арыгінальнае рашэнне шмат каму спадабалася. Зміцер Лупач, Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Конкурсам нацыянальнай батлейкі скончыўся XIII фестываль “Дні хрысціянскай культуры” ў Віцебску

Конкурсам нацыянальнай батлейкі з удзелам дзіцячых калектываў каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі скончыўся XIII фестываль “Дні хрысціянскай культуры” ў Віцебску. Ён праходзіў 9 студзеня ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска. Як кажа арганізатар конкурсу, пробашч Віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага кс. Адам Дынак, свае батлейкі на фестывалі ў гэтым годзе прадставілі больш калектываў, чым у тым годзе, што не ...

Читать далее »

124-ю гадавіну заснавання адзначыла супольнасць сясцёр змёртвыхпаўстанак

Дзень 6 студзеня – гэта двойное свята для Супольнасці сясцёр Змёртвыхпаўстанак: акрамя ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, гэта таксама і гадавіна заснавання супольнасці. У гэтым годзе супольнасць адзначае 124-годдзе існавання. 6 студзеня 1891 года заснавальніцы супольнасці бл. Цэліна Бажэнцкая і яе дачка слуга Божая Ядзвіга Бажэнцкая склалі вечныя манаскія шлюбы, а тры сястры — першыя, і адначасова атрымалі дазвол,насіць хабіт. Таксама ў ...

Читать далее »

Канцэрт класічнай музыкі прайшоў у віцебскай катэдры

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана пасля святой Імшы, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся канцэрт класічнай музыкі. Святочны канцэрт праходзіў у рамках ХІІІ фестываля “Дні Хрысціянскай культуры ў Віцебску”. Традыцыйныя канцэрты класічнай музыкі пад сводамі Віцебскіх святынь з’яўляюцца прыкладам плённага шматгадовага супрацоўніцтва курыі Віцебскай дыяцэзіі і Віцебскай абласной філармоніі. Вось і ў гэты ...

Читать далее »

У Параф’янаве танчылі вясёлыя манахі (відэа)

У Параф’янаўскім Доме культуры з вялікім поспехам прайшла калядная батлейка, на якой танчылі нават манахі. Разам з братам Войтэкам танцавалі дзеці і манахіні. Фотарэпартаж з падзеі можна паглядзець тут Леанід Юрык, Зміцер Лупач, відэа

Читать далее »

На фестывалі «Зорка Бэтлеему» у Мёрах праслаўлялі народжанага Езуса

У чатырнаццаты раз у суботу 3 студзеня ў Мёры з’ехаліся дзеці і моладзь з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі і з Магілёва, каб праслаўляць Божае нараджэнне на фестывалі “Зорка Бэтлеему”. Прыбылі на конкурс каляднай песні ў гэтым годзе выступоўцы з Пастаў, Слабодкі, Друі, Шаркаўшчыны, Варапаева, Браслава, Наваполацка, Віцебска і Магілёва, а таксама самі міярчане. Пасля ранішняй службы ў касцёле вернікі накіраваліся ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі ў Мёрах

Яго Эксцэленцыя біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 60 вернікам Мёрскай парафіі. Свята распачалося ўрачыстым уваходам ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі ў святыню з удзяленнем пастырскага блаславення. Кандыдаты да прыняцця сакраманту бежмавання сустрэлі біскупа і прыпаднеслі яму хлеб-соль, а таксама сем ружаў, як сімвал сямі дароў Духа Святога. У прывітальным слове моладзь прасіла пастара аб удзяленні ім сакраманту канфірмацыі. У адказ ...

Читать далее »

У Параф’янаўскім Доме культуры з вялікім поспехам прайшла калядная батлейка

У ёй выступілі дзеці з Параф’янаўскай парафіі імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Да выступлення дзеці рыхтаваліся ад пачатку Адвэнту. Іх рыхтавалі законныя сёстры, бацькі і настаўнікі. Пры гэтым у пастаноўцы маглі ўзяць удзел усе жадаючыя, нягледзячы на свае артыстычныя здольнасці. Як паведаміла сястра Марына Ескевіч: “Я як рыхтую сцэнкі, то бяру ўсіх дзяцей, мне не важна, маюць яны акторскія здольнасці або ...

Читать далее »