13 кастрычніка 2024 г. шумілінская святыня была напоўненая прысутнасцю вялікай колькасці пілігрымаў, якія прыбылі, каб ушанаваць Маці Божую Фацімскую з нагоды апошняга аб’яўлення ў Фаціме. У гэты дзень у Шуміліна прыбылі спісы найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай, якія пілігрымуюць па парафіях Беларусі. Перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам і перад разнастайнымі абліччамі Маці Божай вернікі маглі памаліцца і выказаць свае просьбы ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Віцебская дыяцэзія адзначыла срэбны юбілей
Святкаванне распачалося днём раней, 12 кастрычніка, агульнадыяцэзіяльнай сустрэчай святароў і сясцёр законных. 13 кастрычніка ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага ва ўрачыстасці прынялі ўдзел арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі ксёндз прэлат Кшыштаф Сэрока, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў ...
Читать далее »У межах святкавання 25-годдзя дыяцэзіі ў Віцебску прайшла сустрэча духавенства
У суботу, 12 кастрычніка, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча святароў і сясцёр законных у межах святкавання Юбілейнага года Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча духавенства пачалася з супольнай малітвы Літургіяй гадзінаў. Пасля чаго ксёндз канонік Валерый Марціноўскі прамовіў кароткую канферэнцыю, прысвечаную ролі катэдральнага касцёла і біскупа ў дыяцэзіі. Пасля заканчэння канферэнцыі адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту з магчымасцю споведзі. Цэнтральнай часткай сустрэчы ...
Читать далее »«Дамініканская духоўнасць». У Віцебску дамінікане запрашаюць на новы цыкл спатканняў для духоўнага развіцця
Айцы дамінікане запрашаюць на новы цыкл канферэнцый з серыі «Дамініканская Духоўнасць», у якім будуць прадстаўлены выбраныя дамініканскія святыя і іх шлях, якім дасягнулі такога духоўнага развіцця. 19 кастрычніка (субота) ў 10.30 будзем знаёміцца з св. Вінцэнтам Фэрэрыям, знакамітым прапаведнікам свайго часу. Тэма спаткання: «Вінцэнты Фэррэрый — анёл Апакаліпсіса!» Запрашаем! Увага! Наступная сустрэча адбудзецца 16 лістапада, тэма спаткання: «Бласлаўлёны П’ер Джорджам ...
Читать далее »У Віцебскай дыяцэзіі з нагоды яе 25-годдзя праводзіцца мастацкі конкурс
Віцебская дыяцэзія запрашае прыняць удзел у мастацкім конкурсе усіх ахвотных. Мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца: знаёмства з гісторыяй Віцебскай дыяцэзіі, умацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: малодшая ўзроставая катэгорыя – 6-12 гадоў; сярэдняя ўзроставая катэгорыя — 13 – 17 гадоў (уключна); старэйшая ...
Читать далее »Вернікі парафіі Святога Казіміра ў Лепелі здзейснілі пілігрымку па святынях Заходняй Беларусі
5 – 6 кастрычніка 2024 года адбылася сумесная пілігрымка вернікаў з лепельскай парафіі Святога Казіміра і суседніх парафій па святынях Заходняй Беларусі. Пачалася пілігрымка з наведвання касцёла Святога Андрэя Апостала ў Нарачы. Па Божаму Провіду менавіта ў гэтым касцёле лепельскіх парафіян сустрэла рэліквія Святога Казіміра, а лепельскі касцёл мае ў сваёй назве канкрэтна гэта ганаровае імя. Далей былі наведаны касцёл ...
Читать далее »Юбілей прысутнасці ў Беларусі сясцёр адараторак адзначылі ў Докшыцах
5 кастрычніка ў Докшыцах адбылося свята ў гонар 25-гадовага юбілею прысутнасці сясцёр Адараторак Крыві Хрыста ў Беларусі. Адараторкі Крыві Хрыста прыбылі ў Беларусь з Польшчы 26 жніўня 1999 года. Першым і адзіным месцам іх працы ў нашай краіне стала парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах. На пастаянна прыехалі першыя сёстры Адараторкі Крыві Хрыста: с. Эва Півоньска і с. Маргарыта Аўгустын. Раней ...
Читать далее »Інтэрв’ю з біскупам Алегам Буткевічам
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі ў гэтым інтэрв’ю распавядае пра сваё жыццё і пакліканне, успаміны з першых год святарства, дзеліцца сваімі пачуццямі, якія былі ў момант размовы з Нунцыем Гуджэроцці, калі даведаўся аб прызначэнні Папам Францішкам на біскупа. Адкуль іерарх чэрпае моц, калі трэба прыняць адказныя рашэнні ці вырашыць цяжкія пытанні, як адпачывае і ці падтрымлівае кантакты з сябрамі са школьных і ...
Читать далее »У Браславе сястра Кацярына Папакуль SJE склала вечныя манаскія абяцанні
1 кастрычніка ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, які з гэтага году абвешчаны малой базылікай, пасля неабходнай манаскай фармацыі сястра Кацярына Папакуль з Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі) склала вечныя шлюбы. Браслаўская святыня ў гэты прыгожы дзень сабрала шматлікіх гасцей: біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і святароў, сясцёр эўхарыстак з розных куткоў Беларусі, родных і сяброў ...
Читать далее »Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў Лужках
29 верасня ў Лужках адбыліся ўрачыстасці ў гонар Святога Арханёла Міхала, тытул якога носіць парафія і касцёл. Святочную Эўхарыстыю а 15-ай гадзіне ўзначаліў ксёндз канонік Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага суда ў Віцебскай дыяцэзіі і пробашч парафіі святога а. Піа ў Лёзне. У святой Імшы бралі ўдзел дэкан Мёрскага дэканату ксёндз Андрэй Кулік і гаспадар парафіі — ксёндз Іван Кароткін. Паслугу ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!