9 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ва Удзеле пройдзе сустрэча ўдзельнікаў таварыства «Рыцарства Беззаганнай», створанага св. Максімільянам Кольбэ. Таварыства было закладзена ў 1917 годзе спачатку як малітоўны рух, а праз некалькі гадоў зацверджана Папам Рымскім. На сёння колькасць членаў міжнароднага таварыства дасягае некалькіх мільёнаў. У Беларусі да таварыства «Рыцарства Беззаганнай» належыць каля дзвюх тысяч вернікаў, дзейнічаючы ў межах ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
У Полацку адбылося святкаванне “Андрэек”
26 лістапада ў Полацку адбылося традыцыйнае святкаванне “Андрэек”. На свята сабралася каля 50 чалавек. У гэты дзень у госці да хлопчыкаў і дзяўчынак завітала Святая Марыя і анёлы. Панна заклікала дзяцей хадзіць на раратнія Імшы, якія ўжо хутка распачнуцца, а таксама рабіць адвэнтовыя пастановы. Разам з маленькімі вернікамі гулялі і танцавалі анёлы. Цікавым для дзяцей стала заданне, дзе ім неабходна ...
Читать далее »Святары-выпускнікі 2005 года сустрэліся ў Валкалаце
20-21 лістапада ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Валкалаце (Віцебская дыяцэзія) адбылася сустрэча выпускнікоў 2005 года Гродзенскай духоўнай семінарыі. Сустрэчу арганізаваў і запрасіў святароў пробашч парафіі ксёндз Алег Півавар. Урачыстай святой Імшой, якую цэлебраваў ксёндз Дзмітрый Кернога, пробашч з Лунінца, разам са святарамі-аднакурснікамі і вернікамі парафіі праслаўлялі Пана Бога і дзякавалі за дар святарства. Гамілію прамовіў ксёндз Віталь Міснікевіч, пробашч ...
Читать далее »Прыміцыйная Імша айца тэатынца Аляксандра Івашчонка ў Глыбокім
19 лістапада 2017 года ў сваёй роднай парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прыміцыйную святую Імшу цэлебраваў кс. Аляксандр Івашчонак CR. Глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў святарскае пасвячэнне ў ордэне айцоў тэатынцаў 16 ліпеня 2017 года, у дзень Маці Божай Шкаплернай, у горадзе Неапаль (Італія) ў базіліцы Сан-Паола-Маджорэ з рук Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Георга Генсвайна, прэфекта Папскага дому і асабістага сакратара Папы ...
Читать далее »Глыбоцкая парафія запрашае моладзь на «Андрэйкі»
Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь з парафій Віцебскай дыяцэзіі на музычна-евангелізацыйную праграму «Андрэйкі», якая адбудзецца 2 снежня 2017 года ў Гарадскім Доме культуры (вул. Камуністычная, 10). Расклад вечарыны: 16.00 – творча–актыўная частка; 17.00 – канцэрт гурта “Небасхіл”; 18.30 – дыскатэка. Арганізатары просяць да 27 лістапада паведаміць аб колькасці ўдзельнікаў па тэл. (Мтс+Viber) +37529 566-48-33 (кс. Алег) альбо на e-mail ...
Читать далее »Дзень духоўных сустрэч для духавенства і законных асоб з Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Браславе
15 лістапада ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбыўся чарговы дзень духоўных сустрэч для духавенства і законных асоб з Віцебскай дыяцэзіі. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, супольная і асабістая малітва, час для споведзі – гэта гадзіна на сустрэчу з Богам на пачатку спаткання, каб суцішыцца і на нейкі час забыцца пра свае парафіяльныя справы і ўзгадаць сваё духоўнае жыццё. На ...
Читать далее »Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB асвяціў фігуру Маці Божай у Мёрах
4 кастрычніка на Набярэжнай з дапамогай спецтэхнікі ўстаноўлена фігура Маці Божай. Асвячэнне помніка на новым месцы адбылося ў нядзелю, 12 лістапада, паведамляе mijory.by. Правёў абрад дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Мерапрыемства прыпала на дзень успамінаў святога Язафата Кунцэвіча. Іерарх упершыню наведаў Мёры і ўразіўся яго прыгажосцю. У слове да вернікаў біскуп Аляксандр прыгадаў сюжэт з Бібліі пра Цуд у ...
Читать далее »Сустрэча моладзі Пастаўскага дэканату прайшла ў Лынтупах
11 лістапада 2017 года ў парафіі Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах адбылася сустрэча моладзі Пастаўскага дэканату. Галоўная тэма — «Трэба, каб маладосць была ўзрастаннем». У сустрэчы прынялі ўдзел 60 маладых дзяўчат і хлопцаў з чатырох парафій дэканату: Лучая, Паставаў, Варапаева і Лынтуп. Моладзь выслухала канферэнцыю, якаю падрыхтаваў кс. Аляксей Асон. Усе былі падзелены на групы. Хлопцы разважалі над тэмай: «Вучыся кантраляваць сваё цела», а дзяўчыны — «Вучыся кіраваць ...
Читать далее »Ксёндз Андрэй Аніскевіч у тэлеперадачы «Вечерний Витебск». Незвычайныя гісторыі, якія могуць здарыцца ў іншай краіне
У тэлеперадачы «Вечерний Витебск» вядучыя Сяргей Маркаў і Iван Паючэнка зладзілі ў прамым эфіры сустрэчу з кс. Андрэем Аніскевічам, дырэктарам ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. Святар адказаў на мноства пытанняў вядучых. Вось некаторыя закранутыя тэмы: — Вучоба ў Венецыі. — Праца беларускага святара ў італьянскай парафіі. — Тры важныя асобы ў італьянскім горадзе Лімонэ: святар, мэр і аптэкар. — Як валейбаліст ...
Читать далее »Павага, салідарнасць і дабрыня: пра новы крыж у вёсцы Шантараўшчына
Прыбраць ля касцёла, дапамагчы ў будаўніцтве святыні — сутнасць не толькі ў выніку гэтай працы, але і ў працэсе, у жаданні людзей спрычыніцца да добрых рэчаў, у сілах, аддадзеных Богу і людзям. Так і ўстаноўка новага крыжа ў вёсцы Шантараўшчына Віцебскай вобласці — не проста падзея, гэта вынік, за якім хаваецца добрая воля людзей, іх сяброўства, узаемная пашана. Маляўнічая вёска ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!