У Беларусі

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2023

“Не бойцеся! Ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Яго тут няма, Ён уваскрос, як сказаў” (Мц 28, 5-6) Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! Напружанасць у міжлюдcкіх адносінах нярэдка абуджае пытанне светапогляду чалавека. Хто я, навошта жыву, які сэнс у тым, што адбываецца са мной і навокал, што мяне чакае ў будучым? Сярод гэтых пытанняў важнае месца займае ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыўся першы Крыжовы шлях вуліцамі горада

У сераду, 5 красавіка, упершыню вуліцамі Навагрудка прайшоў Крыжовы шлях, у якім прыняло удзел каля 300 чалавек. Разважанні да Крыжовага шляху падрыхтавалі сем’і Навагрудскай парафіі. Мужы, жонкі і дзеці чыталі разважанні на паасобныя стацыі і перапрашалі за грахі, якія здзяйсняюцца ў сем’ях: грахі мужоў супраць жонак, грахі жонак адносна мужоў, бацькоў да дзяцей і дзяцей да бацькоў. Нягледзячы на крыху ...

Читать далее »

Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Вялікі чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам. Сёння накіроўваем нашы пажаданні для ўсіх біскупаў і святароў, якія служаць у Беларусі. «Гэта чыніце на маю памяць» — сказаў Хрыстос падчас апошняй вячэры. У ноч перад сваімі пакутамі, Ён падзяліўся ...

Читать далее »

Глядзець у будучыню з надзеяй: велікодны абед для бедных прайшоў у Гродна

4 красавіка ў Гродна з нагоды набліжэння святаў Уваскрасення Пана адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Абед, як і кожны год, прыгатавалі законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ў сустрэчы ўдзельнічала каля 200 чалавек. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. ...

Читать далее »

У красавіку стартуюць «Вечары для закаханых» для пабудовы трывалых адносін

Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае закаханых з усёй Беларусі да ўдзелу ў «Вечарах для закаханых» у фармаце анлайн (на платформе zoom). Пачатак сустрэч — 11 красавіка (аўторак), 19.00. Папярэдні запіс абавязковы: +37529 652-11-44 “Вечары для закаханых” —  гэта дзевяць сустрэч (раз на тыдзень), заснаваныя на ўнікальнай аўтарскай праграме, створанай спецыяльна для маладых “закаханых” адносін.  Даюць магчымасць зрабіць вялікі крок да ўзаемаразумення, ...

Читать далее »

У Мінску адбылася трэцяя салезіянская Аратарыяда

У араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылася трэцяя салезіянская Аратарыяда. Удзельнікамі былі каманды араторыяў з Мінска, Смаргоні, Бараўлянаў і Дзятлава. Каманды складаліся з хлопцаў і дзяўчат, якiя навучаюцца ў 5-7-х класах. Арганізатарам спаборніцтваў і спонсарам мерапрыемства ў супрацоўніцтве з кс. Алегам Каралёвым SDB, адказным за Аратарыяду, святарамі салезіянамі, салезіянамі супрацоўнікамі, сёстрамі ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі (аўдыё, відэа)

Шаноўныя чытачы, прапануем Вам аўдыё- і відэазапісы духоўных практыкаванняў. Для тых, хто не можа прымаць удзел у рэкалекцыях, запрашаем паслухаць навукі і разважанні Крыжовай дарогі. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Уваскрасення Пана. З 24 па 26 сакавіка кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокага, экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, праводзіў велікапосныя рэкалекцыі ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ...

Читать далее »

Беларускія грэка-католікі займелі сваю Апостальскую Адміністратуру. Што гэта значыць?

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква цяпер афіцыйна з’яўляецца Апостальскай Адміністратурай. Яе статус быў павышаны напрыканцы сакавіка 2023 года. Разбіраемся, што гэта значыць для беларускіх грэка-католікаў і агулам для Каталіцкага Касцёла. 30 сакавіка Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначыў Апостальскім Адміністратарам структуры архімандрыта Яна Сяргея Гаека МІС, які з 1993 года быў Апостальскім візітатарам для гэтых ...

Читать далее »

Старшыня ККББ біскуп Алег Буткевіч заахвочвае маліцца за Папу Францішка, які трапіў у шпіталь

Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану! 29 сакавіка года кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні паведаміў, што Святы Айцец Папа Францішак быў шпіталізаваны ў рымскую клініку імя Агасціно Джэмэллі. У паведамленні таксама адзначаецца, што «ў апошнія дні Папа Францішак скардзіўся на некаторыя цяжкасці з дыханнем», і ў сераду ...

Читать далее »

Новая структура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі

30 сакавіка 2023 года Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, прызначыўшы Апостальскім адміністратарам гэтай касцёльнай акругі архімандрыта Яна Сяргея Гаека. Каталіцкая супольнасць візантыйскага абраду ў Беларусі з’яўляецца спадчынніцай Брэсцкай уніі 1596 года, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасада. У 1798 годзе была створана Мінская (русінская) епархія, дзейнасць якой у 1839 годзе была паралізавана, але ...

Читать далее »