19-21 мая ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі, якія правядзе дасведчаны рэкалекцыяніст і экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, кс. доктар Мікалай Ціхановіч, пробашч парафіі ў г. Глыбокае. Тэмай рэкалекцый будзе “Зняволенасць і вызваленне. Тыпы зняволенасці і моц вызвалення”. Рэкалекцыі адбудуцца пры касцёле Св. Арханёла Міхала ў Навагрудку, вул. Міцкевіча 1. Тэлефон для дадатковай інфармацыі і запісу +375447719983
Читать далее »У Беларусі
Вернікі смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла прынялі сакрамант канфірмацыі
Другім сакрамантам пасля хросту на шляху хрысціянскай ініцыяцыі з’яўляецца сакрамант канфірмацыі. Плёнам канфірмацыі з’яўляецца асаблівае ўдзяленне Духа Святога, такое, як у дзень Пяцідзесятніцы. Яно пакідае ў душы незнішчальны адбітак і дае ўзрастанне ласкі хросту: больш глыбока ўкараняе ў Божым усынаўленні; больш цесна яднае з Хрыстом і Ягоным Касцёлам; умацоўвае ў душы дары Духа Святога; адорвае асаблівай моцай для сведчання хрысціянскай ...
Читать далее »Арцыбіскуп Гуджэроці прызначаны легатам на ўрачыстасці ў Будславе
Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, сваім спецыяльны пасланнікам на ўрачыстасці 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай адбудуцца з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 2023 года. Арцыбіскуп Гуджэроці не аднойчы наведваў Будслаў падчас свайго служэння ў якасці Апостальскага нунцыя ў Беларусі. Падчас святой Імшы ў беларускім Нацыянальным марыйным ...
Читать далее »Зварот на нядзелю добрага пастыра 2023 года Біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, старшыні камісіі па справвах фармацыі семінарыстаў і святароў пры ККББ
Глыбокапаважаныя святары і манаскія асобы! Дарагія браты і сёстры! У IV Велікодную нядзелю, якую Касцёл называе нядзеляй Добрага Пастыра, мы адзначаем 60-ы Сустветны дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. Слова пакліканне азначае заклік і прадугледжвае, што хтосьці кліча і кагосьці клічуць. Безумоўна, як католікі мы атаясамліваем таго, хто заклікае, з самім Богам. Мы верым, што Бог мае ...
Читать далее »Біскуп гродзенскі асвяціў фундамент будучага касцёла ў Абухаве
22 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў фундамент будучага касцёла благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі ў Абухаве недалёка ад Гродна (дэканат Гродна-Усход). Таксама іерарх асвяціў і ўмураваў у фундамент будучай святыні два вуглавых каменя. Яны былі прывезены з радзімы апекуна парафіі бл. Міхала Сапоцькі – вёскі Навасады Валожынскага раёна: адзін камень – з дома, дзе ён нарадзіўся, другі – з прыступак ...
Читать далее »Як амаль 700 чалавек супольна чытаюць Біблію ў вайберы
“Дзякуючы” каранавірусу ў Касцёле нарадзілася шмат ідэй і ініцыятыў. Некаторыя зніклі разам з заканчэннем пандэміі, а іншыя працягваюць развівацца. У 2021 г. айцец Раман Шульц OP з Магілёва прапанаваў супольнае чытанне кнігі Ёва. Пасля абвесткі на catholic.by ў групку ў вайберы дадалося некалькі сот чалавек. Людзі не разбегліся пасля заканчэння праекта і працягвалі збірацца на чытанне Бібліі ў Вялікі пост ...
Читать далее »В Новогрудке состоится мастер-класс по органной и вокальной музыке
12-13 мая при приходе Святога Архангела Михаила состоятся новогрудские встречи с органным и вокальным мастерством. На встречу приглашаются литургические органисты (органисты служащие во время литургии), которые хотят углубить свои знания умения и навыки в сфере вокального и органного мастерства. В программе: мастер-класс по органной и вокальной технике лекции на тему коммуникативной и духовной роли искусства концерт вокальной и органной музыки ...
Читать далее »Дзеці з розных куточкаў Беларусі праслаўлялі Бога ў Мінску. Сведчанні
Сцюдзёным красавіцкім ранкам у мінскім Хрысціянскім сацыяльным цэнтры пры дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна было цёпла і ўтульна. Гэта дзеці з розных куточкаў Беларусі сабраліся разам, каб праславіць Уваскрослага Хрыста і дакрануцца да крыніцаў Яго Міласэрнасці. “Дзеці нясуць міласэрнасць” – так называецца фестываль, які адбыўся 15 красавіка. Малітва праслаўлення была напоўненая шматлікімі кранальнымі момантамі. Вельмі ўразіў высокі ўзровень выканання спеваў, разнастайнасць ...
Читать далее »“Бацькоўская акадэмія”: курс для татаў і мамаў ад хрысціянскіх псіхолагаў у Мінску
Бацькоўства старое як свет, аднак ніхто не прыдумаў нейкай ідэальнай сістэмы, якая б вырашала яго праблемы. Унікальнасць чалавека патрабуе непаўторнага падыходу мамы і таты да кожнага дзіцяці. Разам з гэтым у народзе кажуць: “малыя дзеткі – малыя праблемы, а ў вялікіх – вялікія”. Дзіцё расце і патрабуе іншай увагі і іншых падыходаў. Сёння мы распавядаем пра ініцыятыву сталічных адмыслоўцаў па ...
Читать далее »Напярэдадні нядзелі Божай Міласэрнасці ў Мінску адбылася малітва праслаўлення з удзелам вялікай колькасці дзяцей
У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры, які дзейнічае ў Мінску пры дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна, 15 красавіка адбылася малітва праслаўлення, у якой узяла ўдзел вялікая колькасць дзяцей і іх бацькоў. «Дзеці нясуць міласэрнасць» — гэтыя словы сталі дэвізам малітвы праслаўлення, на якую сабраліся дзеці з розных парафій Мінска-Магілёўскай і Пінскай дыяцэзіі, а таксама госці: дзіцячая група хору «Пілігрымы» мінскага праваслаўнага прыходу ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!