У Беларусі

Усебеларускі малітоўны семінар Альфа-курса прайшоў у Навагрудку

23-25 жніўня адбыўся ўсебеларускі малітоўны семінар служыцеляў евангелізацыйнага Альфа-курса. У мерапрыемстве пры парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку прынялі ўдзел служыцелі з рэктаральнага Пабрыгідскага касцёла ў Гродне, з гродзенскага касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля, з парафіі Найсвяцейшай Тройцы і Святога Роха (Залатая Горка) з Мінску і з парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку. Асноўнай мэтай семінара была супольная малітва за справу Новай Евангелізацыі ...

Читать далее »

На Магілёўшчыне адзначаць урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай

Сёлетняй урачыстасці Маці Божай Бялыніцкай, Каралевы Беларусі, якая пройдзе ў нядзелю 8 верасня ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне, будзе традыцыйна папярэднічаць 40-гадзіннае набажэнства, на якое запрашаюць вернікаў з розных мясцін нашай краіны. Набажэнства падрыхтоўкі да святкавання распачнецца святой Імшой увечары 6 верасня. Пробашч парафіі ў Бялынічах ксёндз Юзаф Сярпейка ад імя мясцовых вернікаў запрашае ў Бялынічы ўсіх, хто жадае ўнутранага ...

Читать далее »

У Навагрудку адноўлена старажытная капліца на дамініканскіх могілках

У суботу, 18 жніўня, адбылася св. Імша падзякі за магчымасць аднаўлення 200-гадовай капліцы Заборскіх на старых дамініканскіх могілках у Навагрудку. Святую Імшу ўзначаліў кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Вышэйшай Міждыяцэзіяльнай Духоўнай Семінарыі ў Гродне. У гаміліі кс. Віталь падкрэсліў асаблівасць падзеі і што гэтае месца з’яўляецца бачным знакам духоўнай спадчыны мінулых пакаленняў, целы якіх спачываюць у гэтым святым месцы. Пасля ўрачыстай ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для мужчын прайшлі ў Навагрудку

З 16 па 18 жніўня 2024 года ў рэкалекцыйным доме пры парафіі Святога Міхаіла Арханёла ў г. Навагрудку прайшлі духоўныя практыкаванні для мужчын на тэму «Вера – ад пачутага, а пачутае -праз слова Хрыста (Рым 10,17). Рэкалекцыі праводзіў ксёндз Віталь Сідорка, пробашч парафіі св. Юзафа Цесляра і благаслаўлёных Мучаніц з Навагрудка ў Лідзе. Айцец-рэкалекцыяніст падзяліўся з мужчынамі разважаннямі на паставе ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў у родным Адэльску ўрачыстасць Унебаўзяцця Панны Марыі

15 жніўня ў парафіі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Урачыстасць узначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, для якога парафія ў Адэльску з’яўляецца роднай. Святая Імша цэлебравалася на палявым алтары побач са старадаўнім адэльскім касцёлам і была спалучана з “дажынкамі”. Пробашч парафіі кс. канонік Віктар Мыслюк прывітаў прысутных і заахвоціў да малітвы. Арцыбіскуп падкрэсліў ...

Читать далее »

У семінарыю ў Гродне залічаны новыя студэнты

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў уступны экзамен, па выніках якога стала вядома, хто прыняты на першы курс навучання. Юнакі, якія жадаюць прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям у Хрыстовым святарстве, сабраліся ў будынку семінарыі 8 жніўня. У гэты дзень адбываліся падача дакументаў і кваліфікацыйныя гутаркі са святарамі. 9 жніўня адбыўся ўступны экзамен, які складаўся з дзвюх частак ...

Читать далее »

Ва Уселюбе прайшоў фестываль “Novafest”

3 жніўня ў парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбыўся IV хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі “Novafest”. Сёлета яго лейтматывам былі словы з Паслання апостала Паўла да Эфесцаў: “Аднавіце дух вашага розуму і апраніцеся ў новага чалавека” (пар. Эф 4, 4). У фестывалі ўдзельнічала каля 500 чалавек з усіх абласцей Беларусі. Фестываль традыцыйна пачаўся раніцай з рэгістрацыі гасцей і ўдзельнікаў пад спевы ...

Читать далее »

Біскуп Гуляй цэлебраваў у Батароўскім лесе Імшу ў гадавіну мучаніцкай смерці навагрудскіх назарэтанак

31 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку адбыліся галоўныя ўрачыстасці з нагоды 81-й гадавіны мучаніцкай смерці манахінь Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. У ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня 1943 г., у час Другой сусветнай вайны, у Батароўскім лесе каля Навагрудка адзінаццаць назарэтанак з мясцовага кляштара былі расстраляны гітлераўцамі, аддаўшы сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і асуджаных ...

Читать далее »

У Магілёве на эксклюзіўным майстар-класе іканапісцы-аматары стваралі абраз святога Францішка

З 25 па 28 ліпеня ў парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, дзе нясуць служэнне айцы дамінікане, ужо ў чацвёрты раз праходзіў майстар-клас па іканапісу. На папярэдніх майстэрнях удзельнікі стваралі абразы Маці Божай, Абранніцы Духа Святога, святой каралевы Ядзвігі і святога Дамініка. Сёлета ім было прапанавана ўласнаручна напісаць ікону святога Францішка Асізскага. Як адзначаюць арганізатары, натоўпу ахвотных не ...

Читать далее »

Калі кліча Бог. Гісторыі святара, законнай сястры і семінарыста

Вярнуўшыся з працы, я часта бяру ў рукі гітару, дастаю каталіцкі спеўнік і пачынаю невялікі вечаровы канцэрт, які дапамагае зняць напружанне, адпачыць, адчуць душэўную гармонію. З першых акордаў сэрца напаўняецца дзіўным спакоем, адчуваннем святла і радасці. Адной з маіх любімых песень з’яўляецца “Barka”, менавіта з яе заўсёды і пачынаю. Калісьці гэту песню вельмі любіў святы Ян Павел ІІ. Гэта зразумела: ...

Читать далее »