Беларусаў каталіцкага веравызнання – дзяцей і моладзь розных узростаў – да ўдзелу ў конкурсе запрашае польская школа з горада Нідзіцэ. Міжнародны мастацка-літаратурны конкурс ладзіцца пры падтрымцы Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і і прысвечаны слыннай манахіне – благаслаўлёнай Баляславе Лямэнт, паведамляе часопіс «Аве Марыя». Дэвіз конкурса — «Усё дзеля большай славы Пана», які быў духоўным падмуркам жыцця благаслаўлёнай Баляславы на шляху ...
Читать далее »У Беларусі
У Мінску завяршыўся VI штогадовы турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боско»
Завяршыўся VI «Кубак Дона Боско» — хрысціянскія спаборніцтвы па мікра-футболе, якія штогадова праводзяцца ў салезіянскім араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску. У турніры ўдзельнічала 16 каманд, сярод якіх былі як прадстаўнікі каталіцкіх парафій, так і іншыя аматары футболу. Асаблівасцю турніра было тое, што для маладых спартоўцаў кожны дзень вызначаўся адказны салезіянскі аніматар, салезіянін супрацоўнік альбо святар. Перад гульнямі ...
Читать далее »“Два шляхі”: мінская моладзь знаёміцца з біблійным поглядам на сужэнства
Асветніцкую выставу «Два шляхі» правёў у Мінскім Чырвоным касцёле дабрачынны фонд абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”. Фонд, які быў зарэгістраваны ў 2009 годзе, мае свае прадстаўніцтвы ў Віцебску і Магілёве і карыстаецца дапамогай 60-і валанцёраў з Брэста, Гомеля, Баранавічаў, Паставаў, Полацка, Оршы. Дырэктарам фонду з’яўляецца Уладыслаў Валаховіч, кандыдат біблейскага багаслоўя, педагог, інструктар метаду распазнавання плоднасці. Фонд праводзіць кансультаванне жанчын ...
Читать далее »Анёл-Ахоўнік можа ўвайсці ў лагатып 1000-годдзя Брэста
Брэсцкі гарвыканкам праводзіць інтэрнэт-галасаванне на лепшы лагатып і слоган, прысвечаныя 1000-годдзю горада — гэты юбілей адзначаць у Брэсце ў 2019 годзе. На суд усіх неабыякавых прадстаўлены праекты, дасланыя на конкурс. Прыняць удзел у галасаванні, якое праходзіць да 17 лютага, мае права кожны наведвальнік афіцыйнага сайта гарвыканкама city-brest.gov.by. Адным з лідэраў галасавання стаў лагатып са слоганам “Горад вялікіх сэрцаў” і выявай архітэктурных ...
Читать далее »У Беларусі завяршыўся Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян
Па традыцыі на супольнае набажэнства ў мінскай архікатэдры сабраліся прадстаўнікі каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанскіх цэркваў. Сэнс гэтай ініцыятывы зразумелы: нягледзячы на адрозненні імкнуцца да таго адзінства, якое завяшчаў Езус Хрыстус, нагадаў прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы, пратаіерэй Аляксандр Шымбалёў. “Такія сустрэчы нам нагадваюць аб тым, каб мы не фармальна казалі словы малітвы, бо яны, словы аб адзінстве хрысціянаў прамаўляюцца кожны дзень, ...
Читать далее »Айцец Андрэй Крот: “Варта арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы паміж прадстаўнікамі Цэркваў”
“Мяркую, не трэба абмяжоўваць нашае імкненне да адзінства адным тыднем, а арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы паміж прадстаўнікамі Цэркваў», — выказаў думку а. Андрэй Крот, душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. «Мне здаецца, што Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, на жаль, мала дапамагаюць імкненню да адзінства. Пра іх амаль не гаворыцца ў цэрквах ...
Читать далее »У Мінску адбудзецца сустрэча каталіцкага Душпастырства журналістаў
28 студзеня ў Мінску адбудзецца сустрэча ў межах каталіцкага Душпастырства журналістаў. Мерапрыемства прымеркаванае да дня ўспаміну святога Францішка Сальскага – апекуна журналістаў і пісьменнікаў. Сустрэча пройдзе ў парафіі Святой Тройцы і святога Роха на Залатой Горцы (станцыя метро Плошча Перамогі). Пачатак а 12:00. У межах яе плануецца абмеркаваць далейшую супрацу, адзначыць дзейнасць хрысціянскіх журналістаў і СМІ. Таксама ўдзельнікі сустрэчы змогуць ...
Читать далее »У гродзенскай катэдры адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян
21 студзеня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян. Да ўдзелу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і ўсе вернікі Гродна. Пачатак у 18.00. “Удзел у гэтым набажэнстве разам з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій нашага горада будзе знакам адзінства з усім Каталіцкім Касцёлам, які з 18 студзеня перажывае Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян, — адзначае ...
Читать далее »Пастар Уладзімір Татарнікаў: «Экуменізм – гэта не нейкі лозунг, а перадусім сумесная праца, малітва і служэнне»
Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян дапамагаюць пашырыць адносіны паміж вернікамі розных канфесій. Мы больш даведваемся адзін пра аднаго, пачынаем разумець, што не трэба баяцца бліжняга, а наадварот – неабходна чуць і разумець іншага, вучыцца нечаму ў яго», — такую думку выказаў Уладзімір Татарнікаў, пастар лютэранскай кірхі ў Гродне, з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. «Праз сумесную малітву мы ўсведамляем, што ...
Читать далее »У Нарачы адбудзецца Імша ў інтэнцыі біскупа Юрыя Касабуцкага
У нядзелю, 29 студзеня, у нарачанскім касцёле адбудзецца святая Імша за біскупа Юрыя Касабуцкага з нагоды трэцяй гадавіны біскупскай сакры. Ужо традыцыйна Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая тры гады таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя. Сутнасцю апостальскага руху «Маргарытка» з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара альбо законную сястру. Падчас святой Імшы ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!