З 25 — 31 ліпеня 2017 г. «на прыродзе» адбыліся 6-цідзённыя рэкалекцыі для юнакоў з піярскага душпастырства ва ўзросце ад 15 гадоў. Духоўныя практыкаванні прайшлі пад назвай «Даверыцца Езусу» асноўваючыся на Евангеллі паводле св. Мацвея. Такія малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць юнакам паглыбіць сваю веру, узмоцніць сяброўства з Хрыстом, і адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. Падчас рэкалекцый была супольная ...
Читать далее »У Беларусі
Беларусь: Касцёл і інтэлігенцыя – складаныя ўзаемаадносіны
Беларуская інтэлігенцыя павінна браць больш актыўны ўдзел у жыцці свайго Касцёла. Такую думку ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё выказаў гісторык і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Інтэлігенцыі, як з’яве ці пэўнай частцы грамадства, ва ўсе часы адводзілася значная роля ва ўсіх сферах дзейнасці, у тым ліку рэлігійнай. І менавіта з ёй склаліся асаблівыя адносіны, якія на працягу XX — пачатку XXI ...
Читать далее »Будслаўскі фэст разгледзяць у ЮНЕСКА для ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны
Міністэрства культуры Беларусі сумесна з Нацыянальнай камісіяй зноў накіравалі ў ЮНЕСКА файл «Святкаванне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай» для ўключэння ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння. Нагадаем, пры першай спробе Будслаўскі фэст — галоўнае свята католікаў Беларусі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай — не ўключылі ў спіс і адправілі файл на дапрацоўку, што і было выканана. У абноўлены файл, па патрабаванні ...
Читать далее »Для моладзі са Шчучына зладзілі летнік на тэму “Быць online”
Ці задавалі сабе пытанне: колькі часу я праводжу кожны дзень у сацыяльных сетках? Я задала… І спалохалася…. Не змагла злічыць. А як павінна быць? Хто заслугоўвае нашай увагі больш, чым вертуальная прастора? Разам са мною гэтыя пытанні паспрабавала задаць сабе моладзь парафіі св. Терезы з Авіля горада Шчучына. Напрацягу тыдня хлопцы і дзяўчаты натхнённа шукалі адказы праз канферэнцыі, разважанні Бібліі, св. ...
Читать далее »«Мяне ўратаваў Бог»: гамяльчанін цудам выздаравеў ад смяротнай хваробы
Мікалай быў бяздомным, яму патрабавалася перасадка сэрца, лекары давалі паўгода жыцця. Незвычайная гісторыя жыцця ў 50-гадовага Мікалая. Жыцця цяжкага і, здавалася, беспрасветнага. Але калі ў яго ўвайшоў Бог, гамяльчанін не толькі не памёр, але і вярнуўся да паўнавартаснага ва ўсіх сэнсах жыцця. — Я быў жанаты, працаваў на тралейбусе, але потым з-за п’янкі разышоўся з жонкай, страціў працу, пачаў бамжаваць. ...
Читать далее »У Вішневе настаўніца-каталічка адкрыла музей і бібліятэку ў гонар кс. Уладзіслава Чарняўскага
38-гадовая настаўніца Тарэса Бітэль так натхнілася лёсам ксяндза Уладзіслава Чарняўскага, што стварыла ў ягоны гонар музей. На ўласныя грошы і з дапамогаю добрых людзей. У Вішневе Валожынскага раёну жыве цяпер пад паўтысячы чалавек. Тут нарадзіліся асветнік Сымон Будны і прэзідэнт Ізраілю Шымон Пэрэс. А ў мясцовым касцёле яшчэ ў савецкія часы паўстагоддзя служыў святаром легендарны ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі. Савецкія вернікі ...
Читать далее »У Клюшчанах на месцы згарэлага касцёла пабудуюць капліцу
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выдаў распараджэнне аб зборы матэрыяльных сродкаў на будаўніцтва новай капліцы ў Клюшчанах, якую пабудуюць на месцы згарэлага касцёла св. Яўхіма. Святыня з амаль 300-гадовай гісторыяй згарэла 6 чэрвеня. Касцёл з дрэва быў пабудаваны ў 1726 годзе і дзейнічаў да 1948 г. У 1990-х яго вярнулі вернікам. У касцёле ў Клюшчанах нёс служэнне кс. Канстанцін (Кастанты) Стэповіч (паэтычны псеўданім — Казімір ...
Читать далее »Салезіянін Артур Ляшнеўскі складзе вечныя манаскія абяцанні ў Мінску
13 жніўня ў Мінску (у парафіі св. Яна Хрысціцеля) адбудзецца ўрачыстасць складання вечных манаскіх абяцанняў у Салезіянскім Таварыстве семінарыста Артура Ляшнеўскага SDB. У гэты дзень малады салезіянін паабяцае Богу да смерці жыць у паслухмянасці, чысціні і беднасці паводле Салезіянскай Канстытуцыі. Святую Імшу ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Яна распачнецца а 12-й гадзіне. Клерык Артур сардэчна запрашае ўсіх жадаючых раздзяліць з ...
Читать далее »Рэкалекцыі распазнання паклікання адбудуцца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
З 3 па 6 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання на тэму «Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы». Да ўдзелу запрашаюцца ўсе юнакі, асабліва міністранты ад 14 гадоў. Рэкалектанты змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы. З сабой трэба мець ...
Читать далее »У Нарачы праходзіць акцыя “Кветкі для кардынала”
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць шостую гадавіну са дня смерці кардынала Казіміра Свёнтэка, якая прыпадае на 21 ліпеня. Зараз у нарачанскай парафіі праходзіць акцыя “Кветкі для Кардынала”. Падчас гэтай акцыі вернікі збіраюць грошы, на якія потым будуць куплены кветкі і ў дзень смерці Казіміра Свёнтэка перададзены ў Пінск. Дарэчы, такая акцыя ўжо праводзілася ў парафіі да 100-годдзя са дня нараджэння, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!