У Беларусі

Артур Ляшнеўскі SDB склаў вечныя манаскія абяцанні ў салезіянскім таварыстве

13 жніўня ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB склаў вечныя манаскія абяцанні ў салезіянскім таварыстве. Гэтая падзея сабрала ў Серабранцы вельмі шмат шаноўных гасцей. Прыбылі таксама і сабраты-салезіяне, а святую Імшу ў гэты дзень цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Акрамя таго святыня напоўнілася роднымі клерыка, шматлікімі сябрамі і вернікамі. Усё гэта рабіла свята ...

Читать далее »

Салезіянская моладзь Беларусі наведала Мюнхен

Сустрэчы салезіянскай моладзі Беларусі і Германіі, якія адбываліся некалькі год таму, аднавіліся. 3 31 ліпеня па 12 жніўня шаснаццаць маладых людзей з Беларусі былі запрошаны ў Мюнхен для ўдзелу ў летнім лагеры, які меў адукацыйны характар, паведамляе sdb.by. Арганізатарамі былі кс. Віктар Гайдукевіч SDB (Беларусь), кс. Альфонс Фрыдрых SDB (Германія), настаўніца Марціна Райдэр (Германія), нямецкія медыяльныя агенцтвы St. Michael Verbund ...

Читать далее »

У Беразінскім прайшоў Хрысціянскі музычны фестываль Laudato Si

12–13 жніўня ў Беразінскім прайшоў Хрысціянскі музычны фестываль Laudato Si. Каля 50 канкурсантаў — католікі, праваслаўныя і пратэстанты — прадставілі свае нумары ў намінацыі гурты і салісты. Форум праходзіў ужо другі раз, і сёлета на ім сабраліся спевакі і музыкі з Мінска, Валожына, Смаргоні, Астраўца і Гродна. Былі музыкі і з самога Беразінскага. Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца кс. Сяргей Бараўнёў з парафіі ...

Читать далее »

Католікі падарылі Алексіевіч у Гомелі Біблію і «добры» кубак

12 жніўня перад сустрэчай з беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч у Гомелі мясцовыя католікі зрабілі ёй невялічкі падарунак. Лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры ўручылі Новы Запавет на рускай мове, паштоўку з абразом Езуса Хрыста і словамі малітвы да Божай міласэрнасці па-беларуску, а таксама гліняны кубак са словамі «Супакой і дабро», які зрабілі каталіцкія манахі-капуцыны. Нагадаем, арцыпастыр Каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт ...

Читать далее »

Сёстры салезіянкі адсвяткавалі 145-годдзе са дня заснавання Кангрэгацыі

З 29 ліпеня па 5 жніўня сёстры салезіянкі з візітаторыі Усходняй Еўропы і Грузіі прынялі ўдзел у рэкалекцыях. Сярод іх былі і беларускія манахіні с. Люцыя, с. Валянціна, с. Вераніка і с. Дар’я. Гэтыя дні духоўнага адпачынку і цішыні праходзілі ва Украіне ў вёсцы Берэгі, у кляштары сясцёр базыліянак. Ксёндз Марэк Хшан SDB, які прапаведаваў гэтыя рэкалекцыі, прапанаваў Дочкам Марыі ...

Читать далее »

Паказы фільмаў пад адкрытым небам стартуюць у гомельскім касцёле

У гомельскай рыма-каталіцкай парафіі аднаўляюць правядзенне кінапаказаў пад адкрытым небам. Сумесныя прагляды кіно ў двары касцёла ўжо практыкаваліся ў 2013-2014 гадах, але затым спыніліся з-за ад’езду адказнага за працу з моладдзю святара. Нядаўна ініцыятыву аднавіць кінаклуб пры храме прапанавала гомельская група аматараў кіно, пробашч кс. Юры Варанко падтрымаў ідэю. Першы паказ пройдзе ў пятніцу, 11 жніўня, у 21.00 у двары касцёла ...

Читать далее »

Арган у вёсцы Краснае — адзіны ў Маладзечанскім раёне

Маладзечанскі раён, вёска Краснае, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Трыццаць тры прыступкі (іх колькасць роўная працягласці жыцця Ісуса) аддзяляюць ад зямнога да ўзвышанага вернікаў, якія прыходзяць сюды. Больш за сто гадоў у гэтым храме – адзіным у раёне — гучыць старадаўні арган. Хіба толькі на некаторы час інструмент, музыку якога немагчыма параўнаць ні з якім іншым, змаўкаў з-за паломкі. У ...

Читать далее »

Касцёл у Беларусі святкуе 500-годдзе Бібліі Скарыны

Мінскі касцёл св. Сымона і св. Алены стаў цэнтрам маштабнага свята ў гонар нараджэння беларускага кнігадрукарства. 6 жніўня 1517 года ў Празе выйшаў у свет “Псалтыр” на старажытнай беларускай мове, які выдаў Францішак Скарына з Полацка. Біблія Скарыны стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. Толькі пазней выйшлі англійскі і французскі пераклады, амаль праз 50 гадоў – “маскоўскі” “Апостал”. Гэта ...

Читать далее »

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзяць рэкалекцыі распазнання паклікання

3 жніўня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пачаліся 3-дзённыя духоўныя практыкаванні на тэму «Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы». Праводзяць іх кс. Андрэй Лішко і кс. Валерый Быкоўскі пры актыўнай дапамозе семінарыстаў. Разважанні рэкалекцый асаблівым чынам прысвечаны аб’яўленням Маці Божай у Партугаліі. Удзельнікі маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з пасланнем Маці Божай, скіраваным свету праз дзяцей 100 гадоў таму. У ...

Читать далее »

Да 500-годдзя кнігадруку ў Беларусі з’явіцца новае выданне Бібліі

На канец жніўня ў Беларусі запланаваны выхад другога выдання Бібліі на беларускай мове. Нагадаем, упершыню Беларускае біблійнае таварыства выпусціла поўны пераклад Святога Пісання ў 2012 г. – на аснове рукапісаў кс. Уладзіслава Чарняўскага. Незадоўга да сваёй смерці святар перадаў Біблійнаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў – эксперты здзейнілі іх дапрацоўку і набор. І вось цяпер, у 500-годдзе першай беларускай ...

Читать далее »