З 26 па 28 жніўня ў Львове праходзіў з’езд хрысціянскіх музыкантаў, які штогод арганізоўвае музыкальная студыя «Сeciliarec» і Патрыяршая камісія па справах моладзі Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы. Як кажуць арганізатары, мэтаю з’езду з’яўляецца супольнае перажыванне адносінаў з Богам праз музыку, малітва, дзяленне досведам сярод музыкантаў. Евангелізацыйны праект «РЫБЫ» сёлета ўжо другі раз удзельнічаў у гэтым з’ездзе, ім спадарожнічаў айцец Міхал Цвячкоўскі МІС і ...
Читать далее »У Беларусі
У мінскім музеі прадставяць сапраўдную 500-гадовую Біблію Скарыны
7 верасня а 17-й гадзіне ў рамках мерапрыемстваў Дзён беларускага пісьменства ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы генеральнага партнёра кампаніі «Japan Tabacco International у Рэспубліцы Беларусь» і пры ўдзеле ААТ «Прыорбанк» адкрываецца выстаўка «Беларусь: адраджэнне духоўнасці». Духоўнае адраджэнне – неабходны працэс развіцця і ўмацавання незалежнасці краіны, а духоўныя каштоўнасці маюць выключнае значэнне для вызначэння ідэалогіі дзяржавы. У Беларусі ...
Читать далее »Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі, накіраванай на падтрымку шматдзетных сем’яў горада Мінска, якую зладзіла адміністрацыя Ленінскага раёна 28 жніўня. Мерапрыемства адбылося ў кінатэатры “Салют”. Рэлігійная місія разам з адміністрацыяй горада дапамагла дзецям падрыхтавацца да школы. На акцыю прыбыло шмат дзяцей разам са сваімі бацькамі. Для іх была падрыхтавана культурна-забаўляльная праграма, а таксама прагляд мультфільму. Ад салезіян, ...
Читать далее »Першая музычная майстэрня ў Навагрудку сабрала таленты
У парафіі Святога Міхала ў Навагрудку з 23 па27 жніўня для дзяцей, моладзі і дарослых упершыню ладзілася музычная майстэрня. Як адзначыў ксёндз Юрый Жэгарын, гэта мерапрыемства дае магчымасць праз веру выразіць спевам і музыкай тое, што немагчыма выразіць словамі, а таксама адчуць блізкасць, любоў Бога і дакрануцца сэрцам да Яго прыгажосці. Наведвальнікамі музычнай майстэрні сталі моладзевы гурт «Veni», які дзейнічае ...
Читать далее »Віктарына “Піяры і Паўсюдны Касцёл” прайшла ў Шчучыне
У Шчучыне да 400-годдзя існавання ордэна піяраў і 250-годдзя з дня кананізацыі св. Юзафа Каласанса была праведзена першая інтэлектуальная гульня сярод моладзі. За 2 тыдні ўсе жадаючыя маглі падаць заяўку са складам сваёй каманды на ўдзел у віктарыне. 27 жніўня а 18 гадзіне на тэрыторыі шчучынскай парафіі сабралася 5 каманд. Кожная з іх са сваёй назвай і вялікім энтузіязмам да ...
Читать далее »У Шчучыне адбыліся «Канікулы з Богам»
З 20 па 27 жніўня ў Шчучыне, у парафіі Св. Тэрэзы Авільскай, праходзілі «Канікулы з Богам». Як і штогод, айцы піяры сабралі каля паўтысячы маладых людзей, каб правесці апошнія дні лета менавіта з Богам. Шмат усмешак, весялосці і пазітыву чакала ўдзельнікаў на працягу ўсяго гэтага часу. У гэтым годзе было арганізавана шмат новых мерапрыемстваў: новыя танцы, творчыя пляцоўкі, цікавыя конкурсы ...
Читать далее »У Лідзе асвяцілі новы касцёл
25 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Ліда – мікрараён Індустрыяльны) адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касцёла св. Юзафа Каласанса. Кансэкрацыю святыні здзейсніў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, пры ўдзеле дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел шматлікія госці: генеральны консул Рэспублікі Польшча ў г. Гродна Яраслаў Ксёнжэк, правінцыял Польскай правінцыі ордэна піяраў а. Юзаф Матрас ...
Читать далее »У Лагішыне прайшоў фэст у гонар Маці Божай Каралевы Палесся
22 жніўня ў лагішынскім санктуарыі прайшоў фэст у гонар Маці Божай Каралевы Палесся. У гэтым годзе адзначаецца 20 гадоў з дня каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай. Сёлета ў Лагішын прыбылі тры пілігрымкі — І пешая пілігрымка з Івацэвіч, XV пешая пілігрымка з Бярозы і ХХІ пешая пілігрымка з Баранавіч. Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, канцэлебравалі Імшу біскуп ...
Читать далее »Айцы піяры арганізавалі адпачынак для 300 дзяцей з Ліды
Сёлета з 13 па 20 жніўня айцы-піяры з Ліды (Індустрыяльны, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі) правялі традыцыйныя “Канікулы з Богам”. У адпачынку прынялі ўдзел 300 дзяцей, як з піярскай, так і з іншых парафій. Некаторыя дзеці спецыяльна ў гэты час прыехалі з іншых гарадоў да сваіх бабуль і дзядуль, каб адпачыць у летніку. Маленькія вернікі праводзілі час з песнямі, танцамі, ...
Читать далее »«Каритас» Беларусь посетили гости из США
Недавно гостями Белорусского Национального «Каритас» были представители CRS (Catholic Relief Services) Марк Да Сильва и Самуэль Николс. CRS реагирует на чрезвычайные ситуации во всем мире и заинтересовано в помощи своим партнерам по «Каритас» в Восточной Европе и Центральной Азии, чтобы они, в свою очередь, могли выполнять свою миссию максимально эффективно. Гости приехали в Беларусь с двухдневным визитом с целью ознакомиться ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!