Хоць яны яшчэ застаюцца толькі семінарыстамі, бо пакуль не прынялі пасвячэння, але знешне ўжо не адрозніваюцца ад святароў. На шляху да мэты фармацыі яны змянілі свой выгляд і з гэтай хвіліны будуць адназначна атаясамлівацца са святарскім пасланніцтвам Езуса. 8 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, трое навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўпершыню апранулі духоўнае адзенне – сутаны і ...
Читать далее »У Беларусі
Гравюры Далі і кнігі Скарыны прадставіць выстава “Беларусь і Біблія”
Міжнародная экспазіцыя адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. 20 верасня — 21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе міжнародная выстава «Беларусь і Біблія», прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва. На выставе будуць дэманстравацца 170 унікальных рукапісных і друкаваных помнікаў кніжнай культуры, сабраных з 11 дзяржаўных і прыватных калекцый ЗША, Вялікабрытаніі і Ізраіля, а таксама прадастаўленыя Нацыянальнай бібліятэкай ...
Читать далее »Беларуская Чэнстахова, “сястра Жыровіцаў і Вострае Брамы”: у Бялынічах прайшоў парафіяльны фэст
9 верасня ў парафіі ў Бялынічах адсвяткавалі ўрачыстасць у гонар Маці Божай Бялыніцкай. З кожным годам урачыстасці ў Бялынічах збіраюць усё большую колькасць пілігрымаў. Ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю сёлета сабраліся вернікі з розных мясцін Беларусі: з Бабруйска, Мінска, Асіповічаў, Талочына, Рубяжэвічаў, Дзяржынска, Крывічоў, Ракава, Гродна, Фашчаўкі, Маладзечна, Вілейкі. Асобна ў Бялынічы прыбыла пешая пілігрымка з Магілёва. Святую Імшу падчас урачыстасці ...
Читать далее »У Мінску афіцыйна адкрыўся Цэнтр сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
6 верасня пры парафіі Маці Божай Будслаўскай адбылося адкрыццё Цэнтра Сям’і і інаўгурацыя Экспертнай рады па справах абароны жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Цэлебрацыю св. Імшы з гэтай нагоды ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. У гаміліі іерарх звярнуўся да Евангелля на чацвер XXII звычайнага тыдня, якое распавядае пра цудоўны ўлоў рыбы. Езус кажа Пятру адплысці на глыбіню і закінуць ...
Читать далее »Атмасферныя здымкі гродзенскага касцёла з вышыні (фота, відэа)
Фатограф зняў з дапамогай дрона горад свайго дзяцінства і юнацтва. Ураджэнец Гродна, а цяпер – піцерскі фатограф Віталь Карповіч апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram атмасферныя здымкі Фарнага касцёла ў Гродна (катэдральны сабор святога Францішка Ксаверыя). Фота і відэа зробленыя з вышыні птушынага палёту з дапамогай дрона. Віталь Карповіч вядомы як майстар таймлапсаў, аэраздымкі, мантажу, колеру і графікі. Здымкі з ...
Читать далее »Пастырскае пасланне арцыбіскупа Кандрусевіча на 2018-2019 катэхетычны год
Вымярэнне катэхізацыі Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, катэхеты, школьнікі і студэнты, браты і сёстры! Нядаўна распачаўся новы навучальны год, які павінен азнаменавацца не толькі набыццём ведаў у школе ці ўніверсітэце, але таксама і фармацыяй у галіне веры, ад чаго будзе залежаць духоўнае жыццё маладога пакалення. З вялікай радасцю вітаю ўсіх тых, хто займаецца справай катэхізацыі і хто прымае ў ёй удзел, ...
Читать далее »Рэліквіі бласлаўлёных мучаніц з Наваградка ўнесены ў Пабрыгіцкі касцёл у Гродне
2 верасня ў рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) былі ўнесены рэліквіі благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Унясенне адбылося перад святой Імшой, якую ўзначаліў кс. канонік Антоні Грэмза, рэктар касцёла. У гаміліі кс. Ян Раманоўскі, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, адзначыў, што благаслаўлёныя мучаніцы з Навагрудка даюць сучасным людзям прыклад вернасці хрысціянскім каштоўнасцям. ...
Читать далее »Першы рэлігійны буккросінг даступны ў касцёле ў Мінску
2 верасня, у нядзелю, у касцёлах прайшлі традыцыйныя малітвы аб Божым благаслаўленні для школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў у новым навучальным годзе. У касцёле Маці Божай Будслаўскай на Каменнай Горцы ў Мінску парафіянаў чакаў, апрача школьных прыладаў і ласункаў, яшчэ адзін падарунак: у святыні была адкрыта бібліятэчка буккросінгу. Буккросінг — сусветны рух, сэнс якога ў вольным перамяшчэнні кніг ад аднаго чытача да іншага. ...
Читать далее »У Слоніме адбудзецца XIV турнір па міні-футболу «Памяці св. Яна Паўла ІІ»
22 верасня ў Слоніме пройдзе XIV турнір па міні-футболу «Памяці св. Яна Паўла II». Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды з каталіцкіх парафій Беларусі. Рэгламент турніру: рэгістрацыя і св. Імша (парафія Беззаганнага Зачацця НПМ, вул. Першамайская 11); узрост удзельнікаў — ад 16 гадоў (кожнай камандзе неабходна запоўніць і запэўніць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і выслаць яе ў электронным выглядзе ...
Читать далее »У Гродне зарэгістраваны каледж тэалогіі
28 жніўня Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка ўручыў біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі “Тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра” Гродзенскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь. Галоўнай задачай гэтай духоўнай навучальнай установы з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі. У каледжы можна будзе атрымаць веды ў галіне тэалогіі, філасофіі, катэхізацыі, біблістыкі, літургіі, гісторыі, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!