У Беларусі

Семінарыйны гурт «AVE» наведаў з калядным канцэртам Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж

17 снежня з нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння музычны гурт „AVE” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў з калядным канцэртам Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва. Такія сустрэчы сталі практычна традыцыяй, бо амаль кожны год семінарысты разам з выхавацелямі наведваюць навучэнцаў каледжа, каб падзяліцца радасцю з блізкіх святаў Божага Нараджэння. Цёплая і шчырая атмасфера падчас канцэрту спрыяла таму, каб прысутныя ...

Читать далее »

Скаўты даставяць Бэтлеемскі агонь у парафіі Беларусі (+ праграма)

21 снежня распачынаецца штогадовая скаўцкая эстафета Бэтлеемскага агню па гарадах і мястэчках Беларусі. У гэты дзень агонь, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, будзе дастаўлены на беларуска-польскую мяжу. З 21 па 23 снежня скаўты даставяць лампады з Бэтлеемскім агнём у касцёлы розных гарадоў і мястэчак Беларусі. Штогод акцыя перадачы Бэтлеемскага агню яднае мноства людзей у розных ...

Читать далее »

Вернікі са Шчучына віншуюць Папу Францішка. Відэафакт

Вернікі Шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы Авільскай павіншавалі Папу Францішка з Днём нараджэння, які Пантыфік адзначае сёння, праз відэапасланне. Кожны 13 дзень месяца (ва ўспамін Маці Божай Фацімскай), вось ужо на працягу 25 гадоў, парафіяне моляцца ў інтэнцыі прыезду Святога Айца ў Беларусь.

Читать далее »

Беларусы на 13-м месцы па рэлігійнасці ў Еўропе

Беларусь заняла 13-е месца ў рэйтынгу рэлігійнасці сярод 34 еўрапейскіх краін. Пра гэта са спасылкай на даследаванні цэнтра Pew Research паведамляе партал TUT.BY. Вынікі сацыялагічнага апытання, якое праводзілася ў 2015–2017 гг., былі апублікаваныя на пачатку снежня. У ходзе даследавання па тэлефоне і асабіста былі апытаныя каля 56 тысяч чалавек, старэйшых за 18 гадоў, з 34 краін Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй ...

Читать далее »

Пачала дзейнічаць інтэрнэт-старонка пра місіянераў-аблатаў

Сайт www.oblate.by распрацаваны айцом Анджэем Юхневічам ОМІ, які прыналежыць да Кангрэгацыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, пры супрацоўніцтве клерыка Яўгена Шымановіча. Старонка пра Кангрэгацыю паўстала з мэтай пашырыць веды пра супольнасць Місіянераў Аблатаў і азнаёміць беларускамоўную прастору інтэрнэта з іх дзейнасццю на свеце і паслугамі прыманымі ў Беларусі. На сайце можна знайсці інфармацыю пра паходжэнне, назву і сферы дзейнасці Кангрэгацыі, убачыць паўсюднасць ...

Читать далее »

У каляднай акцыі «Кошык Дабрыні» можа прыняць удзел кожны навагрудчанін

На мінулым тыдні ў магазіне «Родны кут» па вул. Міцкевіча ў Навагрудку быў дадзены старт каляднай дабрачыннай акцыі «Кошык Дабрыні», арганізаванай парафіяй Святога Арханёла Міхаіла сумесна з парафіянамі і гандлёвымі аб’ектамі горада і раёна. Акцыя накіравана на аказанне дапамогі дзецям з малазабяспечаных сем’яў. Як расказаў, пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ксёндз Юрый Жыгарын, упершыню падобная акцыя была арганізавана ў мінулым годзе ...

Читать далее »

У чым галоўная праблема Касцёла ў Беларусі

Такое пытанне задаў 7 снежня ў Фэйсбуку ксёндз Вячаслаў Барок, пробашч касцёла святога Антонія ў Віцебску. На гэту тэму ўжо выказалася больш за паўсотні людзей. Прычым выказваліся не толькі католікі, але і праваслаўныя, і атэісты. Людзі называюць розныя праблемы: гэта і слабая пазіцыя ў адстойванні сваіх інтарэсаў, і тое, што большасць беларускіх католікаў амаль не верыць у Бога. Праблему бачаць ...

Читать далее »

Католікі ў Волме збіраюць грошы на адбудову згарэлай плябаніі

У Волме ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Стаўбцоўскім дэканаце, дзе 25 лістапада ў выніку пажару згарэла парафіяльная плябанія, католікі збіраюць грошы на адбудову. Агонь цалкам знішчыў будынак старой школы, які з пачатку 2000-х гадоў быў прыстасаваны пад плябанію і парафіяльны дом, дзе жыў кс. пробашч Валянцін Станкевіч, а таксама праводзіліся заняткі па катэхезе і ўсе парафіяльныя мерапрыемствы. У пажары ...

Читать далее »

Маскоўская Патрыярхія РПЦ даслала бандэроль гомельскім католікам

У канверце аказаліся апошнія нумары афіцыйнага выдання РПЦ. Нечаканае паштовае адпраўленне прыйшло на адрас гомельскай рыма-каталіцкай парафіі, а канкрэтна – на імя рэдактара сайта Katolik.life. Бандэроль паступіла з Маскоўскай Патрыярхіі Рускай праваслаўнай царквы. Унутры былі чатыры апошнія нумары часопіса Маскоўскай Патрыярхіі – афіцыйнага выдання РПЦ. Суправаджальнай запіскі або якіх-небудзь іншых тлумачэнняў у канверце не было, таму мэта дадзенага падарунку гомельскім ...

Читать далее »

Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Гомелі сустракалі ўсяночным чуваннем

На малітву перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, у асноўным, сабралася парафіяльная моладзь. Перад урачыстасцю Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў гомельскім каталіцкім храме вернікі моляцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам на працягу ўсёй ночы. Пачалося сузіранне ў 21.30 у пятніцу, а скончыцца – перад службай у 7.00 у суботу. На начное чуванне пераважна сабралася парафіяльная моладзь. Нагадаем, цяпер у Каталіцкім Касцёле праходзіць перыяд Адвэнту – ...

Читать далее »