11-13 кастрычніка ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, якія арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі, паведамляе grodnensis.by. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі. Рэкалекцыі адбудуцца ў доме айцоў вербістаў (г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6). Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375(33) 325-57-64, +375(29) 178-36-34 – Юрый Гапонік.
Читать далее »У Беларусі
5 кастрычніка ў Магілёве пройдзе Ружанцовы кангрэс
Дарагія браты і сёстры, ужо набліжаецца ружанцовы месяц кастрычнік. З гэтай нагоды мы запрашаем перш за ўсё ўдзельнікаў ружанцовых колаў на Ружанцовы кангрэс, які адбудзецца 5 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве. Мэтай кангрэса, які арганізоўваецца айцамі дамініканамі, будзе паглыбленне духоўнага і інтэлектуальнага развіцця асобаў, якія моляцца на ружанцы. Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам: ...
Читать далее »Парафія ва Уселюбе запрашае на рэкалекцыі да Маці Божай новага Жыцця
З 20 па 22 верасня ў парафіі Св. Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць рэкалекцыі на тэму «Сродак для параненага сэрца». У сямейнай атмасферы вы зможаце правесці час у цішыні, у малітве, разважанні слова Божага, паслухаць канферэнцыю, паразмаўляць са святаром і выпіць добрай кавы. Распачнуцца духоўныя практыкаванні 20 верасня (пятніца) а 20-й гадзіне, заканчэнне запланавана на 22 верасня (нядзеля) а ...
Читать далее »Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі
З 11 па 13 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме ў Росі пройдуць духоўныя практыкаванні для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця. Прычыны адсутнасці дзяцей у сям’і могуць быць медыцынскія, але часам сужэнцы кажуць, што падчас знаходжання ў розных клініках у іх не было выяўлена ніякай ...
Читать далее »Адкрыццё інтэграцыйнага пакоя Caritas адбылося ў Мінску
9 верасня пры мінскай парафіі св. Францішка адбылося адкрыццё інтэграцыйнага пакоя Caritas для дзяцей. Благаслаўленне пакоя (або «святліцы»), які будзе насіць імя св. Фэлікса з Канталічэ, здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе Catholic.by. У памяшканні будуць праводзіць развіваючыя трэнінгі, гульні, дапамагаць з выкананнем школьных хатніх заданняў. Пакой абсталявалі сучаснай мэбляй, гульнявымі матэрыяламі і камп’ютэрнай тэхнікай. З дзецьмі будуць займацца ...
Читать далее »Папа Францішак перадаў юбілейны медаль гораду Брэсту
Брэст адсвяткаваў 1000-годдзе з моманту заснавання гораду. Было запланавана шмат разнастайных мерапрыемстваў, аднак для вернікаў самае важнае месца ў праграме занялі адмысловыя набажэнствы за горад і яго жыхароў. У рымска-каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа дзякавалі Пану за апеку над Брэстам, перапрашалі за спусташэнні святыняў на працягу гісторыі і прасілі аб здароўі для ўсіх жыхароў горада, паведамляе старонка парафіі. Таксама асаблівай ...
Читать далее »Біскуп Яшэўскі пра адраджэнне культу Маці Божай Бялыніцкай
Сёння ўсе дарогі вядуць у… Бялынічы! Тут пачынаецца ўрачыстасць, прысвечаная Маці Божай Бялыніцкай. Ужо гэтым вечарам – упершыню Саракагадзіннае набажэнства, заўтра – пілігрымка, а ў нядзелю – фэст. Гісторыя старажытнага горада на ўсходзе Беларусі непарыўна звязана з гісторыяй святыні, якая бачыла ўсё: і росквіт, і знішчэнне. А зараз – культ пашаны Маці Божай Бялыніцкай перажывае адраджэнне, адзначыў біскуп Аляксандр Яшэўскі, ...
Читать далее »Каталіцкая кансультацыя распачынае дзейнасць у Гродне
У Гродне распачынае дзейнасць каталіцкая кансультацыя для сужэнцаў і сем’яў. Тут можна атрымаць прафесійную дапамогу, адпаведную кансультацыю і прайсці патрэбную тэрапію. У працах кансультацыі задзейнічаны: святар-псіхолаг, сямейны псіхолаг, нарколаг, кансультант натуральнага планавання сям’і, педагог і юрыст. Кансультацыя знаходзіцца па адрасе: вул. К. Маркса, 27, Інфармацыйна-турыстычны цэнтр Гродзенскай дыяцэзіі, побач з пабрыгіцкім касцёлам (уваход з боку галоўнага паштамта). Кожны апошні чацвер ...
Читать далее »Прадстаўнікі міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» наведалі Рось
Прадстаўнікі міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» наведалі парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Росі. У межах сустрэчы яны наведалі святыню, дзе знаходзіцца старажытная цудатворная фігура Езуса Журботнага. Таксама яны затрымаліся ў рэкалекцыйным доме. На працягу некалькіх дзён група энтузіястаў з лампадай, у якой гарыць агонь ад Гробу Пана, і цудатворным Загор’е-Сталовіцкім абразом Пакрову Найсвяцейшай Багародзіцы наведала гістарычныя месцы Беларусі. Сярод удзельнікаў ...
Читать далее »Пасля 80 год у Ляхавічах адрадзілі гістарычны касцёл
4 верасня ў Ляхавічах біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка асвяціў тэрыторыю пры нядаўна вернутым касцёле святога Юзафа. З гэтага дня ў парафіі служыць адміністратарам з правамі пробашча кс. Павел Мазан, які дагэтуль больш за год служыў у Гомелі. Такім чынам у Ляхавічах адзначылі 80-годдзе адраджэння гістарычнага касцёла св. Юзафа. Ляхавіцкая парафія — адна з найстарэйшых у Пінскай дыяцэзіі, а новая святыня ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!