У нядзелю 10 лістапада ў Гродне адбудзецца благаслаўленне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла св. Піа, а таксама благаслаўленне крыжа. Пляцоўка знаходзіцца на вул. В. Саяпіна, 19, мікрараён Грандзічы (скрыжаванне непадалёк будынка пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі МНС). Імша ў межах гэтай урачыстай падзеі пачнецца ў 12.00, яе ўзначаліць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Парафія св. Айца Піа ў Гродне пасведчанне аб ...
Читать далее »Усе навіны
Францыя: невядомы ахвярадаўца пакінуў у касцёле два залатыя зліткі
Невядомы ахвярадаўца пакінуў за фігурай святога Антонія ў касцёле ў Вамбрэшы (Францыя) два залатыя зліткі, а потым ананімна патэлефанаваў пробашчу са словамі «гэта на рамонт». «Дапамога Божага Провіду» у грашовым эквіваленце складае 150 тысяч еўра. Гэтая незвычайная падзея адбылася яшчэ ў ліпені, але гісторыя пра золата разышлася па СМІ толькі цяпер, калі гарадскі савет Вамбрэшы прагаласаваў за прыняцце таямнічага ахвяравання. ...
Читать далее »У Гаіці згарэў кляштар, заснаваны Маці Тэрэзай з Калькуты
Напрыканцы кастрычніка ў Порт-о-Прэнсе, сталіцы Гаіці, быў разрабаваны і падпалены кляштар сясцёр Місіянерак Міласэрнасці, заснаваны ў 1979 годзе Маці Тэрэзай з Калькуты. Адказнасць за разбурэнне кляштара нясе банда на чале з былым паліцэйскім. Злачынцы абрабавалі кляштар і прылеглы да яго шпіталь, пасля чаго падпалілі маёмасць. Ніводная з сясцёр не пацярпела, таму што мясцовая паліцыя загадала ім пакінуць кляштар яшчэ ў ...
Читать далее »Спорт і надзея: Святы Пасад абвясціў фотаконкурс для моладзі
Дыкастэрыя па культуры і адукацыі абвясціла міжнародны фотаконкурс пад назвай “Cпорт у руху – Галоўнае застаецца нябачным для вачэй”. (Sport in Motion – L’essenziale resta invisibile agli occhi). Конкурс будзе праводзіцца ў рамках Юбілейнага года і адрасаваны моладзі ва ўзросце да 25 гадоў. Яго галоўная тэма: Спорт і надзея. Пераможцы будуць вызначаны таксама ў чатырох падкатэгорыях: Спорт і сям’я, Спорт ...
Читать далее »Лістападаўская сустрэча людзей з абмежаванымі магчымасцямі адбылася ў кляштары ў Браславе
Браслаўскі кляштар сясцёр эўхарыстак гасцінна адчыніў свае дзверы для інвалідаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі. Сустрэча распачалася святой Імшой у інтэнцыі ўсіх людзей з асаблівасцямі Браслаўскага раёна, а таксама супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Традыцыйна а 12-й гадзіне Каталіцкі Касцёл моліцца «Анёл Панскі». Госці таксама не сталі выключэннем і ахвяравалі малітву за ўсіх блізкіх памерлых. Потым адбылася канферэнцыя з абмеркаваннем ...
Читать далее »Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні Полацкай
Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні ПолацкайУ Рыме, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых (у рыма-каталіцкім каляндары) – 30 кастрычніка 2024 г., падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, архімандрыт Сяргей (Гаек) падарыў Яго Святасці Папе Францішку малую ікону св. Еўфрасінні Полацкай. Гэта сімвалічны дар экуменічнай групы моладзі з Мінска, Полацка, Віцебска і Гародні, якая ў рамках “Года ...
Читать далее »Арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў у Адэльску 35-годдзе свайго біскупскага служэння
3 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску – на сваёй малой радзіме – арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу падзякі за 35 гадоў біскупскага служэння. На літургіі ў парафіяльным касцёле сабраліся святары, шматлікія мясцовыя вернікі і госці. Пробашч кс. канонік Віктар Мыслюк, вітаючы прысутных, назваў вялікім гонарам для Адэльска тое, што сын гэтай зямлі стаў біскупам – ...
Читать далее »Малітва Папы Францішка за памерлых пастыраў Касцёла
4 лістапада 2024 года ў базіліцы святога Пятра Папа Францішак прысутнічаў на Эўхарыстыі за памерлых на працягу апошняга года кардыналаў і біскупаў і разважаў пра памяць як шлях да збаўлення. Падчас гаміліі Папа засяродзіўся на евангельскім эпізодзе размовы Езуса з укрыжаваным разбойнікам. «Гэта не вучань прамаўляе гэтыя словы, не адзін з тых, хто хадзіў за Езусам па дарогах Галілеі і ...
Читать далее »Будслаў: у Нацыянальным санктуарыі знялі страховачную канструкцыю, усталяваную пад купалам базылікі пасля пажару
31 кастрычніка з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай знік яшчэ адзін заўважны след пажару, які здарыўся тут амаль чатыры з паловай гады таму, 11 мая 2021 года. Пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік нагадвае, што пасля пажару года тэхнічны стан купала касцёла быў ацэнены як перадаварыйны. «Праектам першачарговых прац была прадугледжана канструкцыя страхоўкі купала — металічная аснова, драўляны насціл ...
Читать далее »Папа Францішак адчыніць Святыя дзверы ў рымскай турме Рэбібія
Пантыфік таксама хоча стаць “пілігрымам надзеі”, таму 26 снежня, у свята святога Стэфана, адчыніць Святыя дзверы ў турме Рэбібія, — паведаміў арцыбіскуп Рына Фізікела на прэс-канферэнцыі, якая 28 кастрычніка 2024 года прайшла ў Ватыкане. Адкрыццё Святых дзвярэй у рымскай турме Рэбібія, як сімвале ўсіх турмаў у свеце, стане важным знакам абвяшчэння надзеі таксама для вязняў і духоўнай блізкасці Францішка да ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!