Святы Айцец прызначыў айца Мігеля Анхеля Кантрэраса Льяхаруну дапаможным біскупам дыяцэзіі Кальяо ў Перу. Гэта першае біскупскае прызначэнне Папы Льва XIV. 15 мая 2025 года Апостальская Сталіца паведаміла пра прызначэнне дапаможнага біскупа дыяцэзіі Кальяо. Ім стаў 45-гадовы айцец Мігель Анхель Кантрэрас Льяхаруна з Кангрэгацыі Айцоў Марыстаў, які займаў пасаду біскупскага вікарыя па справах кансэкраванага жыцця дыяцэзіі Кальяо. Шлях адукацыі і ...
Читать далее »Усе навіны
Беларуская душа ў літоўскай сталіцы
Ужупіс. Найбольш атмасферны раён у Вільні. Прастора поўніцца шматлікімі арт-аб’ектамі, графіці, галерэямі і кавярнямі. Ужупіс нават самаабвясціў сябе «рэспублікай» і “ўхваліў” уласную «канстытуцыю». Там можна прачытаць, што “кожны мае права быць шчаслівым” або “ніхто не мае права на гвалт”. Інакш кажучы, раён стаў сінонімам творчасці і вальнадумства. Пасярод гэтага дзейнічае адзіная ў Літве беларускамоўная парафія св. Барталамея. “Вернікі расказвалі, што ...
Читать далее »У Шуміліне біскуп Алег Буткевіч пасадзіў дуб — сімвал фацімскіх аб’яўленняў
108 гадоў таму, 13 мая 1917 года ў Фаціме Маці Божая звярнулася да маленькіх пастушкоў з просьбай штодзённа маліцца на ружанцы, каб выпрасіць супакой для свету і канец вайны. Сёння надалей актуальна гучаць словы Маці Божай. Яе заклік не страціў сваёй моцы і ў нашыя дні. Шматлікія пілігрымы і парафіяне 13 мая 2025 года наведалі Фацімскі Санктуарый у Шуміліне, каб ...
Читать далее »Леў XIV захавае папскую прысутнасць у сацыяльных сетках
“Святы Айцец Леў XIV вырашыў захаваць актыўную прысутнасць у сацыяльных сетках праз афіцыйныя папскія акаўнты на платформах X і Instagram”, — абвясціла 13 мая 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы. У сацыяльнай сетцы X папскія пасланні будуць публікавацца на акаўнце @Pontifex, які да Льва XIV выкарыстоўвалі Францішак і Бэнэдыкт XVI. Акаўнт мае дзевяць версій на розных мовах – англійскай, іспанскай, ...
Читать далее »Аднакласнікі ўспамінаюць аб маладосці Папы: розум і гумар
Былыя школьныя сябры Роберта Прэвоста, цяпер Папы Льва XIV, успамінаюць яго як надзвычай таленавітага, разумнага і гатовага дапамагчы вучня з тонкім пачуццём гумару і выразным пакліканнем да духоўнага жыцця. Пасля абрання Льва XIV 8 мая 2025 года, з’яўляецца ўсё больш звестак пра гады яго маладосці. Згодна з публікацыяй у «Chicago Sun Times», аднакласнікі Роберта Прэвоста, так звалі яго да прыняцця ...
Читать далее »Грэка-каталіцкая дэлегацыя з Беларусі на Юбілеі Усходніх Цэркваў
Беларуская грэка-каталіцкая дэлегацыя бярэ ўдзел у Юбілеі Усходніх Цэркваў, які праходзіць у Рыме з 12 па 14 мая 2025 года. Праграма сустрэчы прадугледжвае аўдыенцыю ў Папы Льва XIV. Грэка-каталіцкую супольнасць Беларусі на Юбілеі прадстаўляе архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, а таксама тры святары: айцец Андрэй Абламейка з Мінска, айцец Андрэй Крот з Гродна і ...
Читать далее »У Слоніме з удзелам біскупа Гродзенскага адзначылі 250-годдзе касцёла
10 мая парафія святога апостала Андрэя ў Слоніме адзначыла юбілей 250-годдзя свайго касцёла. На юбілейных урачыстасцях прысутнічалі, акрамя вялікай колькасці парафіян, святары і запрошаныя госці, сярод іх прадстаўнікі мясцовай улады. Спачатку прысутных пазнаёмілі з гісторыяй слонімскага касцёла, які з’яўляецца мэтай пілігрымавання, пярлінай культурнай спадчыны рэгіёну, візітнай карткай горада і гонарам жыхароў. Касцёл быў пабудаваны дзякуючы фундацыі мясцовага святара кс. Францішка ...
Читать далее »25 год таму ў Віцебскай дыяцэзіі адбылося першае прэзбітэрскае пасвячэнне
13 мая Каталіцкі касцёл успамінае аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме. У 1917 годзе ў гэтай невялікай вёсцы, якая знаходзіцца ў гарах Партугаліі, тром пастушкам – Францыску Марто, Жасінцы Марто і Луцыі Душ Сантуш – аб’явілася прыгожая Панна, “Якая ззяла ярчэй за сонца”. Багародзіца аб’яўлялася дзецям кожны трынаццаты дзень месяца да кастрычніка таго ж года і падчас кожнага аб’яўлення прадказвала ...
Читать далее »Віцебскія парафіі павіншавалі біскупа Алега Буткевіча з 25-годдзем святарскага пасвячэння
11 мая пасля святой Імшы а 11.30 вернікі з розных парафій Віцебска сабраліся ў канферэнц-зале катэдральнага касцёла, каб адзначыць 25-годдзе святарскага пасвячэння біскупа Алега Буткевіча — нашага дыяцэзіяльнага Пастыра, які дзень за днём вядзе нас па шляху да Бога, які штодня моліцца за ўсіх нас, каб мы маглі духоўна ўдасканальвацца ў сваім жыцці. Вядучы сустрэчы Васіль Мядзюха, дзякуючы тэхнічным магчымасцям, ...
Читать далее »Папа Леў XIV на першай прэс-канферэнцыі: «Вызваліць праўду»
Падчас сваёй першай сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ Леў XIV выказаў удзячнасць журналістам за іх працу і заклікаў да камунікацыі, якая адмаўляе «парадыгму вайны». Сёння, 12 мая 2025 года, Леў XIV правёў сустрэчу з прадстаўнікамі сусветных медыя, падзякаваўшы ім за працу ў асвятленні нядаўніх падзей у Ватыкане. У сваім выступе Папа асабліва падкрэсліў важнасць адказнай і міралюбівай камунікацыі ў сучасным свеце. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!