Усе навіны

На ватыканскай плошчы адкрыўся медпункт для бяздомных

Па ініцыятыве Папы Францішка на плошчы св. Пятра паўстала невялікая амбулаторыя для лячэння бяздомных. Яна размясцілася ў непасрэднай блізкасці ад памяшкання з душавымі кабінамі ў каланадзе ватыканскай плошчы, якое дзейнічае ўжо год і абслугоўвае штодня каля 150 асоб без прытулку. Медыцынскі кабінет адкрыў 29 лютага 2016 г. Папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі. Аб’ект будзе прадастаўляць неадкладную медыцынскую дапамогу бяздомным, бо ...

Читать далее »

Веру ў Беларусі вывучаюць праз навуковыя падарожжы

Новы жанр падарожжаў узнік у Беларусі. Яго вынайшлі навукоўцы-энтузіясты. Не экскурсіі, а навуковыя падарожжы “Вера Беларусі” ладзяцца пад эгідай “Беларускага калегіума” і “Лятучага ўніверсітэта”. Акадэмічны дырэктар “Беларускага калегіума” Ірына Дубянецкая паведаміла Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, што мэта падарожжаў – не краязнаўчы ілюстрацыйны матэрыял, а даследванне праблемы. Цыкл навуковых падарожжаў “Вера Беларусі” мае на мэце даследваць рэальны стан веры ў краіне ...

Читать далее »

Пласидо Доминго спел и поприветствовал Папу Франциска на площади Святого Петра

В среду, 2 марта, во время общей аудиенции на площади Святого Петра, среди народа, приветствовавшего Папу Франциска был также Пласидо Доминго с испанским флагом в руках. «Я очень хотел бы в один прекрасный день спеть для Франциска», — приводит слова всемирно известного испанского тенора газета «L’Osservatore Romano». «К тому же, это Папа, который говорит на одном языке со мной. Я ...

Читать далее »

«Адпустовы канфесіянал» на перыяд Года Міласэрнасці з’явіўся ў гродзенскай катэдры

З першага сакавіка ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя ў Гродне з’явіўся адмысловы «адпустовы канфесіянал», у якім на працягу дня можна прыступіць да сакраманту пакаяння. Стварэнне такога канфесіянала было ініцыянавана гродзенскім ардынарыем біскупам Аляксандрам Кашкевічам і святарскай радай. Ідэя стала адказам на заклік Папы Францішка адкрыць вернікам праз сакрамэнт пакаяння шлях да Божай міласэрнасці. «Адпустовы канфесіянал» будзе дзейнічаць да канца ...

Читать далее »

Маладыя людзі з Беларусі атрымаюць бясплатныя візы для паездкі ў Кракаў на Сусветныя дні моладзі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч мае намер прыняць удзел у Сусветных днях моладзі ў Кракаве. — Я сам асабіста збіраюся на гэтую ўрачыстасць, — паведаміў Польскаму радыё іерарх, які прымаў удзел ужо некалькі разоў у СДМ. Ён падкрэсліў, што Касцёл у Беларусі ўжо рыхтуецца да гэтай падзеі. — Ёсць арганізацыйны камітэт з прадстаўніком кожнай дыяцэзіі. Там ужо вядуцца катэхізацыі, адмысловыя ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў Мар’інай Горцы

Вялікі пост — гэта час, у якім чалавек праз шчырае абяцанне Богу быць лепшым, праз пэўную ахвяру з сябе, набліжаецца да Госпада. Гэта час, у якім душа жадае глыбей адкрыць сябе на Пана Езуса. Адзін са спосабаў наблізіць сябе да ўспрымання Божай ласкі і любові – гэта прыняць удзел у рэкалекцыях. Велікапосныя рэкалекцыі – гэта асаблівы час, калі ў чаканні ...

Читать далее »

Рэліквіі святога Яна Паўла ІІ знаходзяцца ў Браславе

У Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе існуе капліца святога Яна Паўла ІІ. Як паведамляе парафіяльны сайт, з правага боку ад цэнтральнага ўваходу ў святыню публічна выстаўлены для ўшанавання і пакланення рэліквіярый з крывёй святога Папы. Кардынал Станіслаў Дзівіш быў асабістым сакратаром Папы Яна Паўла ІІ у 1978-2005 гадах. Ён перадаў рэліквіі Браслаўскаму санктуарыю ў 2015 годзе праз Правінцыяла айцоў сальватарыянаў ...

Читать далее »

На Кубе не было размовы пра візіт Папы Францішка ў Маскву

Падчас двухгадзіннай размовы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла ў кубінскай сталіцы “не было гаворкі” пра візіт Папы ў Маскву, запэўніў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, паведамляе Ватыканскае радыё. Ён адзначыў, што, паколькі ўдалося здзейніць гэту першую сустрэчу, падрыхтаваць наступныя будзе “нашмат прасцей”. Ён нагадаў, што неўзабаве пасля сустрэчы аб гэтым публічна сказаў Патрыярх Кірыл, што з’яўляецца ...

Читать далее »

Колькі католікаў у Глыбокім? Святары правялі сацыялагічны падлік вернікаў у парафіі

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім па дадзеным картатэкі па стану на люты 2016 года, пасля калядных душпастырскіх адведзінаў святарамі ў гэтым годзе, налічвае 4140 каталіцкіх вернікаў.  Сям’я Агульная колькасць сем’яў у Глыбоцкай парафіі – 1885, з іх 1161 сям’я (а гэта 62,69%) – поўная, што значыць наяўнасць абодвух сужонкаў у сям’і. Наконт заключэння сакраманту сужэнства, сітуацыя ў парафіі наступная: Больш ...

Читать далее »

Як выглядаў бы касцёл св. Стэфана ў сучасным Полацку?

Беларускі архітэктар Аляксандр Невар зрабіў чарговую рэканструкцыю з дапамогай камп’ютара і ўзнавіў касцёл Святога Стэфана на фота сучаснага Полацка. На фота можна ўбачыць як цяпер выглядаў бы касцёл св. Стэфана (пазней праваслаўны сабор), які быў знішчаны савецкімі ўладамі ў 1964 годзе.  

Читать далее »