Усе навіны

Ксёндз Павел Самсонаў: Без Бога не да парога

Гэта народнае выслоўе святар прывёў падчас адкрыцця трактарнага ралі ў вёсцы Парыж Пастаўскага раёна. Гэта мерапрыемства прайшло на тэрыторыі Пастаўшчыны і Глыбоччыны ў суботу, 28 студзеня, і сабрала больш за чатыры тысячы гледачоў. Арганізатарам ралі выступіў Мінскі трактарны завод. Ідэя яго правядзення была ўзятая са знакамітага аўтамабільнага ралі “Парыж – Дакар”. Стартавала ралі ў вёсцы Парыж Пастаўскага раёна. Удзельнікаў мерапрыемства ...

Читать далее »

Святы Айцец патэлефанаваў да хворага кардынала

Францішак патэлефанаваў да арцыбіскупа Пражскага на пенсіі, кардынала Міласлава Влка, каб выказаць яму сваю падтрымку. Іерарх пакутуе ад раку. Падчас размовы, якая працягвалася некалькі хвілін, Пантыфік размаўляў з кардыналам пра яго захворванне і лячэнне. Іерарх запэўніў Папу, што захоўвае добры настрой, і што ў гэтым яму дапамагае апека і клопат тых, хто знаходзіцца побач. Паўтары тыдні таму Кардынал Влк на ...

Читать далее »

Свята ва ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча прайшло ў Браславе

27 студзеня ва ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча ў браслаўскім кляштары сясцёр эўхарыстак  адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. На малітву прыйшлі не толькі дарослыя, але і моладзь. Адарацыю сваім спевам упрыгожылі мясцовыя юнакі. Падчас малітвы ўсе прысутныя разам слухалі разважанні з Духоўнага Дзённіка бласлаўлёнага біскупа: “Давайце вучыцца жыць у Божай прысутнасці, давайце быць напагатове да выканання Божых планаў, і малітва затопіць нашыя душы. ...

Читать далее »

Першыя Салезіянскія дні моладзі прайшлі ў Мінску

Першыя Салезіянскія дні моладзі прайшлі 27-28 студзеня ў Мінску ў араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка). На сустрэчу прыехала больш 70 маладых людзей з усёй Беларусі. Праграма сустрэчы была разлічана на два дні і ўключала ў сябе творчую духоўную працу, адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і споведзь, цікавую экскурсію па Мінску ў суправаджэнні гіда, святкаванне ўрачыстасці святога Яна Боско і ўдзел ...

Читать далее »

Ксёндз Сяргей Сурыновіч распавядае пра гісторыю парафіі ў Друі (+відэа)

Гэта адбылося падчас пастырскай візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў нядзелю 29 студзеня. Іерарх наведаў друйскую парафію 28-29 студзеня. Нагадаем, што Друя мае вельмі багатую гісторыю. У свой час гэта быў горад, які меў магдэбургскае права. Зараз, на жаль, гэта вёска ў Браслаўскім раёне, насельніцтва якой увесь час скарачаецца. Зміцер Лупач, тэкст Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч: Мне асабіста вельмі хочацца, каб гэты спеўнік як хутчэй пабачыў свет

“Каталіцкі Веснік” ужо пісаў пра пытанне з выданнем беларускага касцельнага спеўніка. Нядаўна стала вядома, што адказным за гэту справу прызначаны біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які з’яўляецца віцэ-старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Падчас біскупскай візітацыі ў Друі “Каталіцкі Веснік” задаў пытанне біскупу Алегу наконт выдання агульнабеларускага спеўніка. Іерарх адказаў: «Мне асабіста вельмі хочацца, каб гэты спеўнік як хутчэй пабачыў свет. Дарэчы, ...

Читать далее »

“Радыё Марыя” можа запрацаваць у поўным фармаце ў сярэдзіне лютага

Беларускае каталіцкае “Радыё Марыя” можа пачаць поўнафарматную працу ўжо ў сярэдзіне лютага. Пра гэта 28 студзеня ў мінскім касцёле Святой Тройцы (святога Роха) падчас сустрэчы ў межах каталіцкага Душпастырства журналістаў распавёў праграмны дырэктар радыё ксёндз Аляксандр Улас. “Прынамсі, будзем старацца”, — адзначыў святар. Тэставая версія “Радыё Марыя”, заявіў ён, па сутнасці ўжо выканала сваю ролю, бо ўсе пастаўленыя для яе ...

Читать далее »

Папа о причинах кризиса монашеской жизни

Преодолеть мирскую логику и культуру непостоянства: с таким увещанием Папа Франциск обратился к участникам пленарного заседания Конгрегации по делам институтов посвященной жизни и обществ апостольской жизни. Святейший Отец подчеркнул, что монашествующие должны сохранять «свежесть и новизну, исходящую от главенства Иисуса Христа». Папа отметил, что верность призванию сегодня подвергается испытаниям, и статистика свидетельствует о самом настоящем «кровоизлиянии» в институтах посвященной жизни. ...

Читать далее »

Курсы міжнароднай “Акадэміі сям’і” ўжо ў Мінску

28 студзеня ў Мінску ўпершыню прайшла сустрэча ў рамках IFFD – Міжнароднай федэрацыі развіцця сем’яў. Курс “Першыя крокі”, прысвечаны праблемам сужэнцаў, якія выхоўваюць малых дзяцей, стартаваў пры ўдзеле вопытнага мадэратара з Масквы Канстанціна Касцюхіна. Ініцыятарамі “прыезду” Акадэміі ў Беларусь сталі вернікі гомельскай парафіі, у прыватнасці Павел Міцкевіч. Яны ў далейшым будуць яго мадэратарамі. Памяшканне для сустрэч у Мінску прадаставіў грэка-каталіцкі ...

Читать далее »

У першы дзень пастырскай візітацыі ў Друі біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з дзецьмі і моладдзю і наведаў шпіталь

28 студзеня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч распачаў пастырскую візітацыю ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Першая сустрэча ардынарыя адбылася з дзецьмі і моладдзю парафіі. Біскуп Алег правёў кароткую катэхізацыю для маладых друянаў, засяродзіўся на значэнні Бога Айца і Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў жыцці дзіцяці і дарослых людзей. Не засталіся дзеці і без пытанняў па веданню катэхізіса і праўдаў хрысціянскай веры ...

Читать далее »