Папа Францішак узнагародзіў 75-гадовага кс. Юзафа Занеўскага SDB, які паходзіць з Беларусі і ўжо доўгія гады нясе служэнне ў Расіі, крыжам Pro Ecclesia et Pontifice («За заслугі перад Касцёлам і Папам»). Крыж быў уручаны 28 мая падчас святой Імшы ў маскоўскай катэдры, падчас якой святар развітваўся з парафіяй пасля 26-гадовага служэння, паведамляе catholic.by са спасылкай на ria.ru. Крыж Pro Ecclesia et ...
Читать далее »Усе навіны
«Навучыце дзяцей чытаць, маліцца і працаваць!»: Першая Камунія ў Глыбокім
59 хлопчыкаў і дзяўчынак з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 28 мая 2017 года ўпершыню прынялі да сваіх сэрцаў Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі. Два гады падрыхтоўкі папярэднічалі вельмі важнаму моманту ў жыцці маленькіх вернікаў. У суботу дзеці прыступілі да сваёй першай споведзі, падчас якой прызналіся ў сваіх грахах і правінах, каб з чыстым сэрцам прыняць Хрыста на наступны дзень. А бацькоў ...
Читать далее »Вынікі катэхетычнага года падвялі ў Шчучыне
28 мая ў Шчучыне адбылося афіцыйнае заканчэнне і падсумаванне чарговага школьнага і катэхетычнага года. Мерапрыемства прайшло ў некалькі этапаў. На мінулым тыдні вынікі катэхетычных заняткаў падвялі для некаторых класаў і парафіяльных груп. 21 мая для адзінаццацікласнікаў быў арганізаваны развітальны вясёлы вечар, падчас якога былі ўручаны пасведчанні аб заканчэнне катэхезы пры касцёле. 24 мая вучні 10 класаў дзякавалі Богу за прыняты ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае маліцца за сродкі масавай камунікацыі
Падчас сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра 28 мая 2017 года Пантыфік нагадаў, што ў некаторых краінах сёння адзначаецца Дзень сродкаў масавай камунікацыі. У гэтым годзе ён праходзіць на тэму: “Не бойся, бо Я з табою” (Іс 43,5). Паводле Папы, сродкі масавай камунікацыі спрыяюць неадкладнаму распаўсюджванню навін у шырокім маштабе. “Навіны могуць быць добрымі ці кепскімі, праўдзівымі або ілжывымі. ...
Читать далее »Беларуская царква грэка-католікаў трапіла ў Топ-50 найпрыгажэйшых будынкаў Лондана
Праз паўгода пасля афіцыйнага адкрыцця Грэка-каталіцкая царква беларускай супольнасці ў Лондане працягвае атрымліваць узнагароды на брытанскіх і замежных конкурсах. 21 мая яна трапіла ў лік 50 найлепшых будынкаў Лондана за 2016 год — атрымала прэмію Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў (RIBA London Award). Нагадем, царква ў гонар святаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага, і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа была асвечаная ў Лондане 17 ...
Читать далее »Папа сустрэўся з маленькімі пацыентамі генуэзскай клінікі
Хто служыць хворым з любоўю, той служыць Езусу, падкрэсліў Францішак падчас візіту ў генуэзскую педыятрычную клініку імя Джаніны Гасліні. Святы Айцец сустрэўся з маленькімі пацыентамі гэтай структуры, іх бацькамі і медыцынскім персаналам. Ён прыватна наведаў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і ўдзяліў увагу кожнаму дзіцяці, якога сустрэў на тэрыторыі шпіталя. Папа нагадаў, што пакутуючыя ад хваробаў патрабуюць не толькі кампетэнтнай дапамогі, але ...
Читать далее »Рэкалекцыі для сужэнстваў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі
3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся два гады таму і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця. Пачатак рэкалекцый у 10.00, заканчэнне — ў 20.30. З сабой неабходна мець цёплае адзенне і ежу. Кава і гарбата будуць арганізаваны пры парафіі. ...
Читать далее »Каталіцкі епіскапат Беларусі рыхтуе пагадненне з дзяржавай
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі рыхтуе пагадненне, якое плануе падпісаць з дзяржавай. На майскім пленарным пасяджэнні “біскупы выказаліся за неабходнасць юрыдычнага ўрэгулявання адносін паміж Каталіцкім Касцёлам у Беларусі і дзяржавай для больш эфектыўнага супрацоўніцтва дзеля духоўнага дабра беларускага народа”, — можна было прачытаць у афіцыным паведамленні пасля асамблеі. На працягу некалькіх апошніх гадоў у Беларусі на розных узроўнях абмяркоўвалася падрыхтоўка ...
Читать далее »Рэліквіі св. Мікалая ў Расіі: Патрыярх удзячны Папу
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл пераказаў Святому Айцу Францішку старадаўнюю ікону св. Мікалая Цудатворца і памятныя медалі, звязаныя з патрыяршым служэннем, дзякуючы яму за садзейнічанне ў перэгрынацыі рэліквій св. Мікалая па Расіі. “Цяперашняе радасная падзея стала яшчэ адным канкрэтным вынікам нашай сустрэчы з Папам Францішкам на Кубе, дзе былі закрануты пытанні, якія тычацца двухбаковых адносін паміж нашымі Цэрквамі, а ...
Читать далее »Адпуст св. Андрэя Баболі, асвячэнне байкераў, канцэрт на прыступках святыні: пастырская візітацыя біскупа Алега Буткевіча ў Лучаі
«На беларускай зямлі цудоўнай, Там, дзе квітнее пастаўскі край. У сваёй велічы невымоўнай Вас сустракае здалёк Лучай!» Гэтымі словамі гімна вёскі Лучай сустрэла парафія святога Юды Тадэвуша шаноўнага госця біскупа Алега Буткевіча. 21 мая падчас адпустовай урачыстасці ў гонар святога Андрэя Баболі Віцебскі ардынарый здзейсніў пастырскую візітацыю, паведамляе luchai.by. Па беларускай традыцыі паважанага госця віталі хлебам-соллю. Ва ўступным слове пробашч ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!