Усе навіны

Святы Пасад: праца – важны элемент чалавечай годнасці

Аб каштоўнасці і важнасці чалавечай працы нагадаў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. Арцыбіскуп Іван Юркавіч прыняў удзел у 106-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы. У сваім дакладзе ватыканскі іерарх звярнуў увагу на праблему беспрацоўя. Прадстаўнік дыпламатыі Святога Пасаду адзначыў, што крызіс рынку працы – гэта вынік няздольнасці сусветнай эканомікі ствараць дастатковую колькасць працоўных месцаў – не толькі ў развітых краінах, ...

Читать далее »

Пасля крадзяжу рэліквіі св. Яна Боска знайшлі ў кухоннай шафе

Рэліквіі святога заснавальніка салезіянскага таварыства, скрадзеныя 2 чэрвеня, былі знойдзены ў Пінероло, недалёка ад Турына. Карабінеры Вілланова арыштавалі 40-гадовага мужчыну. Рэліквіі былі знойдзеныя даследчыкамі ў яго кухоннай шафе, паведамляе sdb.by. «Мы вельмі шчаслівыя з вяртання рэліквіі ксяндза Боска. Мы дзякуем Богу за хуткае і шчаслівае завяршэнне інцыдэнту, разам з усімі тымі, хто дапамагаў і падтрымліваў нас у гэтыя дні: карабінераў ...

Читать далее »

Апублікавана пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень бедных

“Мы пакліканы працягнуць руку бедным”, — нагадаў Папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень бедных, які 19 лістапада 2017 года ўпершыню будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле. Папскі дакумент быў апублікаваны і прадстаўлены 13 чэрвеня 2017 года ў Ватыкане. Ён пачынаецца словамі з Першага паслання св. Яна: “Не будзем жа любіць словам ці моваю, але ўчынкам і праўдаю” (1 Ян 3,18). ...

Читать далее »

Іўеўскі дэканат: перэгрынацыя Маці Божай Фацімскай у Лаздунах

10-11 чэрвеня бягучага года у парафіі  Свв. Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбылася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Наша парафія другая па ліку ў Іўеўскім дэканаце, якая мела радасць прымаць у сябе такую вялікую Госцю. Ксёндз-дэкан Віктар Субель з групай сваіх парафіян з Трабаў увечары прывезлі фігуру Маці Божай у Лаздуны. Мясцовыя парафіяне на чале са сваім пробашчам ...

Читать далее »

У Параф’янаве адзначылі фэст у гонар св. Антонія і 15-гадовы юбілей святарства

13 чэрвеня ва ўспамін святога Антонія ў Параф’янаве мясцовыя вернікі адзначылі парафіяльны адпуст. На працягу дня ў касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі трывала малітва. А 11-й гадзіне распачалася св. Імша, якую ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч, дзекан з Глыбокага, слова да вернікаў прамовіў кс. Алег Півавар з Ваўкалаты. Пробашч кс. Раман Мурзіч на самым пачатку прывітаў прысутных святароў і вернікаў, якія ...

Читать далее »

У Дзятлаве адбудзецца Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх вернікаў салезіянскіх парафій і тых, хто сімпатызуе харызме святога Яна Боско, на Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і.  Свята адбудзецца 17 чэрвеня ў Дзятлаве пад дэвізам “Сям’я — крыніца веры і любові”. Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і ў 2017 годзе носіць адметны характар таму, што салезіяне адначасова адзначаюць юбілей 75-ддзя мучаніцкай смерці бласлаўлёных з салезіянскага араторыя ў Познані. З ...

Читать далее »

Імша для выпускнікоў адбылася ў Шчучыне

10 чэрвеня ў парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне адбылася ўрачыстая Імша для выпускнікоў. Традыцыйныя пасля школьных экзаменаў, перад выпускным вечарам, падчас якога вучні атрымліваюць пасведчанне аб заканчэнні школы, маладыя людзі збіраюцца ў парафіяльным касцёле са сваімі бацькамі і настаўнікамі. У гэты дзень яны дзякуюць Богу за час навучання, за сваіх педагогаў, за здадзеныя экзамены, а таксама просяць Святога Духа дапамагаць ...

Читать далее »

Упершыню ў РНПЦ анкалогіі ў Бараўлянах сталі цэлебраваць святую Імшу

З пачатку чэрвеня ў РНПЦ анкалогіі ім. Аляксандрава ў Лясным (Бараўляны) кожны аўторак у актавай залі а 17.00 цэлебруецца святая Імша. Ініцыятыва належыць пробашчу каталіцкай парафіі ў Бараўлянах кс. Казіміру Шыдэлка SDB. Першая св. Імша ў РНПЦ анкалогіі ўжо адбылася ў мінулы аўторак, 6 чэрвеня. На службе прысутнічалі каля 30 чалавек, у тым ліку медыкі і пацыенты, распавёў святар. А ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля

10 і 11 чэрвеня ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля. Семінар праводзілі Маргарыта Прахіна з грамадскага аб’яднання “Дзеці не для насілля” і Зігрыт Шпілдэнберк, прадстаўніца “Карытаса” дыяцэзіі Лінц з Аўстрыі. Удзельнікамі семінару сталі вернікі салезіянскіх парафій з Мінску, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлян, якія ...

Читать далее »

Святы Пасад рыхтуе стратэгію душпастырства мігрантаў

Вызначэнне агульнай стратэгіі душпастырства мігрантаў і бежанцаў з’яўляецца галоўнай мэтай семінара, арганізаванага ватыканскай Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Форум праходзіць 12-13 чэрвеня за закрытымі дзвярыма ў Рыме. У ім прымаюць удзел біскупы і кіраўнікі камісій па душпастырстве мігрантаў і бежанцаў пры епіскапатах. Арганізатар сустрэчы – Секцыя па пытаннях мігрантаў і бежанцаў Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Семінар упісваецца ...

Читать далее »