Пасля крадзяжу рэліквіі св. Яна Боска знайшлі ў кухоннай шафе

Рэліквіі святога заснавальніка салезіянскага таварыства, скрадзеныя 2 чэрвеня, былі знойдзены ў Пінероло, недалёка ад Турына. Карабінеры Вілланова арыштавалі 40-гадовага мужчыну. Рэліквіі былі знойдзеныя даследчыкамі ў яго кухоннай шафе, паведамляе sdb.by.

«Мы вельмі шчаслівыя з вяртання рэліквіі ксяндза Боска. Мы дзякуем Богу за хуткае і шчаслівае завяршэнне інцыдэнту, разам з усімі тымі, хто дапамагаў і падтрымліваў нас у гэтыя дні: карабінераў Асці (італьянская паліцыя), усе структуры, якія супрацоўнічалі, і ўвогуле тысячы і тысячы людзей, якія маліліся ў гэтыя дні і былі з намі. Сапраўды, дзякуй!» — гэта былі першыя словы, вымаўленыя Донам Анхелем Фернандэс Арцімэ SDB, пасля абвяшчэння ўладамі вяртання рэліквіі Дона Боска, якія нядаўна былі скрадзены з базілікі Кастэльнуова.

«Я хацеў бы ў першую чаргу выказаць сардэчную ўдзячнасць адказным супрацоўнікам мясцовай паліцыі і ўсім тым, хто спрыяў станоўчаму вырашэнню гэтай трагічнай справы. Гэта палёгка для салезіянаў, для касцёла Турына і многіх сяброў ксяндза Боска па ўсім свеце, якія яскрава аб’ядналіся ў супольнай малітве па ўсім свеце. Вяртанне рэліквіі на сваё першапачатковае месца будзе знакам добрай волі і блаславення Дона Боска для тых, хто працягвае падтрымліваць салезіянскі дух у свеце» — пракаментаваў дон Энрыка Штазі, Салезіянскі правінцыял П’емонта і Валле д’Аоста.

для друку для друку