У апошні веснавы вечар чарговая група закаханых завяршыла сваю падрыхтоўку да сур’ёзных адносін, якія праводзіліся пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Пачынала рэкордная 11-ка маладых пар, а завяршыла моцная васьмёрка. Апошні вечар стаў своеасаблівым падсумаваннем усяго двухмесячнага цыклу. Як адзначыў кс. пралат Андрэй Стэцкевіч, цыкл цягнуўся да самых зацемкаў, але святло кахання разганяла вясновыя змрокі і стварала ...
Читать далее »Усе навіны
Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у віцебскай парафіі Св. Антонія Падуанскага. Фотафакт
13 мая 2017 года распачалася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Віцебскай дыяцэзіі. З 17 па 19 мая Маці Божую з Фацімы віталі і ўшаноўвалі вернікі віцебскай парафіі Святога Антонія Падуанскага. Прадстаўляем невялікі фотарэпартаж Ігара Красоўскага.
Читать далее »Марыянін Канстанцін Гушча з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў Любліне
4 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Любліне біскуп Юзаф Врубель SCJ удзяліў дыяканскае пасвячэнне брату Канстанціну Гушчу МІС з Наваполацка, паведамляе catholic.by. Падчас урачыстай Эўхарыстыі іерарх удзяліў таксама прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Пятру Шыперскаму МІС з Польшчы. У гаміліі біскуп параўнаў сабратоў марыянаў з Пятром з Евангелля паводле Яна, дзе Хрыстус у пытанні пра любоў да Яго ...
Читать далее »Адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч
4 чэрвеня, у 85-гадовым узросце ў Вільні адышоў у жыццё вечнае кс. Ян Шуткевіч, які паходзіў з Гродна, паведамляе grodnensis.by. На працягу доўгага часу ён нёс паслугу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: быў пробашчам парафіі ў Лынтупах і служыў у Мінску. Апошнія гады свайго жыцця правёў у Вільні, дзе выконваў абавязкі рэктара і рэзідэнта касцёла Св. Барталамея. Пахавальная св. Імша адбудзецца 7 чэрвеня ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах
Візітацыя адбылася ў нядзелю 4 чэрвеня. Па традыцыі, іерарха сустрэлі з хлебным караваем каля галоўнай брамы касцёла. Паколькі візітацыя біскупа адбывалася на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, або зялёныя святы, то кожны вернік трымаў у сваёй руцэ галінку бярозы з маладымі лісточкамі. Па словах пробашча парафіі ксяндза Паўла Кнурэка, традыцыя асвячаць на Пяцідзесятніцу галінкі бярозы адрадзілася ў Лынтупах не так даўно, ...
Читать далее »Віцебск: «Карытас» і Арт-студыя павіншавалі маленькіх вернікаў з Днём дзяцінства
1 чэрвеня ў нашай краіне прайшоў Дзень дзяцінства. Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала разам з Арт-студыяй Юрыя Галёнава сапраўдную казку для дзяцей і іх бацькоў. Свята прайшло ў парафіяльным кафэ пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Мерапрыемства адкрыў дырэктар «Карытас» кс. Андрэй Аніскевіч, які павіншаваў юных гасцей са сканчэннем школьнага года і пачаткам летніх канікул. Прысмакі, паветраныя ...
Читать далее »Св. Губерт, новы стадыён і гол ад біскупа: як прайшла пастырская візітацыя ў Камаях
У нядзелю, 28 мая, у камайскім касцёле Св. Яна Хрысціцеля адбылося шмат значных падзей. Перш за ўсё ў гэты дзень была візітацыя біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Былі асвечаны капліца і фігура святога Губерта і спартыўны стадыён ля Камайскай школы. Пасля ўрачыстай сустрэчы біскупа Алега ля ўвахода ў касцёл і прывітання адбылася святая Імша, якую цэлебраваў сам віцебскі ардынарый. Пасля ...
Читать далее »У Ватыкане каментуюць выхад ЗША з Парыжскага пагаднення
Выхад ЗША з Парыжскага пагаднення аб кліматычных зменах уяўляе сабой сур’ёзную рызыку, але, з іншага боку, можа стаць магчымасцю для ўсяго свету. У каментары пад назвай “Рызыка і магчымасць” ватыканская “L’Osservatore Romano” не асуджае адкрыта рашэння Дональда Трампа, але задаецца пытаннем, якія наступствы яно можа мець. Аўтар, Лука Пасаці, гісторык філасофіі і думкі Рымскага ўніверсітэта “La Sapienza”, лічыць, што “гэтага ...
Читать далее »Кампанію супраць чырвонай ніткі праводзяць у Беларусі католікі
Каталіцкая верніца, хрысціянскі журналіст Марына Валасар прапанавала на сваёй старонцы ў Facebook правесці акцыю супраць распаўсюджвання моды на нашэнне чырвонай ніткі на запясці. — Ідэя такая: улёткі пра небяспеку нашэння чырвонай ніткі расклейваць на прыпынках у вашых гарадах і населеных пунктах або раздаваць людзям, якія носяць ніткі (і не толькі) буклеты аб духоўнай небяспецы нашэння гэтай ніткі. Хрысціянства — гэта ў ...
Читать далее »На Филиппинах церковь протестует против запрета на иконки и четки в машинах
На Филиппинах церковь и власти столкнулись по вопросу запрета на иконки и четки в машинах, введенного новым законом – который также запрещает прочие «отвлекающие» вещи и действия при вождении ради обеспечения безопасности на дорогах, сообщает Catholicnewsagency. К таковым отвлекающим от вождения вещам и действиям новый закон, наряду с подвесками, относит разговоры и набор текстов сообщений по мобильному телефону, накладку косметики, прием ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!