Віцебск: «Карытас» і Арт-студыя павіншавалі маленькіх вернікаў з Днём дзяцінства

1 чэрвеня ў нашай краіне прайшоў Дзень дзяцінства. Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала разам з Арт-студыяй Юрыя Галёнава сапраўдную казку для дзяцей і іх бацькоў.

Свята прайшло ў парафіяльным кафэ пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Мерапрыемства адкрыў дырэктар «Карытас» кс. Андрэй Аніскевіч, які павіншаваў юных гасцей са сканчэннем школьнага года і пачаткам летніх канікул. Прысмакі, паветраныя шары і самыя сапраўдныя клоўны — вось тое, што прывяло ў захапленне дзяцей і бацькоў.

Дарыце дзецям радасць, бо дзяцінства так мімалётна!

Ганна Будзіч, тэкст
Ульяна Духовіч, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі