Усе навіны

Як паступіць у семінарыю? Адкрыты набор кандыдатаў

Міждыяцэзіяльная вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адкрыла прыём кандыдатаў на 2017/2018 навучальны год. Падчас іспытаў кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла. Уступны экзамен пройдзе 10 ліпеня ў 9.00 і 10 жніўня ў 9.00 па адрасе: Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 16. Можна прыехаць напярэдадні, загадзя ...

Читать далее »

За што касцёлам прысвойваецца тытул “Базіліка”?

“У Беларусі ёсць некалькі малых базілік. За што касцёлы могуць атрымаць такі тытул?” Ірына На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр, магістр тэалогіі, Ліда: – Дзякую за пытанне! Базіліка (з грэч. βασιλικός – каралеўскі, лац. basilica ) – у архітэктуры “выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжанымі радамі калонаў або слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (нефаў, ...

Читать далее »

7 святынь размешчаны ў адну лінію. Ці гэта гэта меч святога Арханёла Міхала?

Таямнічая лінія злучае 7 святынь, звязаныя з Арханёлам Міхалам і распасціраецца ад Ірландыі да Ізраіля. Ці гэта проста супадзенне? Гэтых 7 санктуарыяў знаходзяцца адзін ад аднаго на значнай адлегласці, але разам утвараюць адну лінію. Паводле легенды, лінія св. Міхала Арханёла адлюстроўвае ўзмах мяча, якім ён нанёс удар па д’яблу, каб збіць яго ў пекла. Ва ўсякім выпадку дзіўна, што санктуарыі ...

Читать далее »

Тры рысы добрага святара ад Папы Францішка

Нястомна маліцца, заўсёды знаходзіцца на шляху і дзяліцца з іншымі ад ўсяго сэрца – такімі павінны быць маладыя святары, лічыць Папа Францішак. 1 чэрвеня 2017 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах духавенства. У прамове ён засяродзіўся на выкліках, звязаных з фармацыяй святароў у святле абнародаваных у мінулым годзе асноўных норм святарскай фармацыі – ...

Читать далее »

Сальватарыянін з Браслава Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў Польшчы

Сцягі Польшчы, Беларусі, Чэхіі і Танзаніі ўпрыгожвалі Малую Базіліку Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Тшэбіні і яе тэрыторыю. 27 мая 2017 года чатыры сальватарынскія семінарысты, якія паходзяць з вышэй узгаданых краін, у тым ліку Яўген Жукоўскі з Браслава, прынялі дыяканскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа з Катавіц Марка Шкудло, які ўзначаліў урачыстасці і прамовіў тэматычнае казанне. У падзеі таксама прымалі ...

Читать далее »

У Ватыкане размаўляюць пра сакрамэнт споведзі

Святы Айцец заклікае не да нейкага новага вучэння, а да “навяртання” да Евангелля, каб зразумець сапраўдны сэнс рэчаіснасці, падкрэсліў 31 мая 2017 года арцыбіскуп Фларэнцыі, кардынал Джузэпэ Бэторы, падчас пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Духавенства. Форум праходзіць у Ватыкане і прысвечаны сакраманту паяднання ў вучэнні Папы Францішка. У сваім спецыяльным дакладзе на тэму пленарнай асамблеі, іерарх нагадаў, што ключавым для ...

Читать далее »

Мужчын запрашаюць на рэкалекцыі на байдарках

З 30 чэрвеня па 3 ліпеня будзе праходзіць мужчынскае паломніцтва ў форме 4-хдзённага сплаву на байдарках. У ходзе рэкалекцый будуць разважанні над Словам Божым і духоўныя заняткі на тэму «Малітва ў жыцці мужчын», якія будзе праводзіць душпастыр сем’яў Віцебскай дыяцэзіі а. Віталь Сапега OP. Мужчынская пілігрымка на байдарках — гэта час духоўных і фізічных намаганняў, разважанняў і пераадолення, добрая магчымасць пабыць ...

Читать далее »

Новы этап у сваім жыцці глыбоцкія выпускнікі распачалі супольнай малітвай

30 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім падчас святой Імшы маліліся за выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці. Да гэтага часу яны жылі разам з бацькамі, ішлі адным шляхам, зараз стаяць на разгалінаванні “Куды пайсці? Кім стаць? Якое выбраць жыццё?”. Важна, каб маладыя людзі пайшлі за голасам Бога, ...

Читать далее »

“Свята сям’і” прайшло ў Смаргоні

28 мая з нагоды Дня дзіцяці ў Смаргоні адбылося “Свята сям’і”, якое стала ўжо традыцыйным для парафіі св. Міхала Арханёла. Яно рыхтавалася не адзін дзень усёй салезіянскай сям’ёй — святарамі, сёстрамі, супрацоўнікамі, дзяцьмі і моладдзю. Пасля святой Імшы дзеці разам з бацькамі былі запрошаны на пляцоўку каля касцёла і ў гарадскі парк. Вясёлы клоўн разам з аніматарамі прыцягнулі ўвагу дзяцей ...

Читать далее »

Перазагрузка. Пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» пройдзе ў новым фармаце

XXIV пешая пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» стартуе 22 чэрвеня і пройдзе ў новым фармаце. Тэма паломніцтва сёлета — «Перазагрузка». Акрамя песенніка, бэйджа, майкі і хусткі ўдзельнікі пілігрымкі атрымаюць таксама «Дзённік пілігрыма», у які ўваходзіць інфармацыя аб трасе і дзевяць тэм — па ліку дзён у шляху. Пілігрымка ў 100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў Панны Марыі будзе абапірацца на малітве Ружанца і на Святым Пісанні, ...

Читать далее »