У Мілане прадстаўлена ініцыятыва, якая мае на мэце стварэнне вялікай сеткі старадаўніх і новых паломніцкіх маршрутаў па ўсёй Італіі да Юбілейнага года. Канферэнцыя Біскупаў Італіі (CEI) прадставіла новы маштабны праект «Шляхі Веры», накіраваны на развіццё паломніцтва ў краіне. Прэзентацыя адбылася 15 сакавіка 2025 года ў Мілане ў рамках нацыянальнай выставы «Fa’ la cosa giusta». «Паломніцтва – гэта метафара неадкладнасці змен, ...
Читать далее »Усе навіны
У Гродне прайшоў капітул Францішканскага ордэну свецкіх
14-15 сакавіка ў Гродне прайшоў Нацыянальны капітул Францішканскага ордэну свецкіх у Беларусі. У яго межах адбыліся выбары нацыянальнага настаяцеля, намесніка і дарадчыкаў. Настаяцельніцай абралі Людмілу Свойчык з Гродна, намеснікам – Крысціну Лісай, таксама з Гродна, дарадчыкамі – Ірыну Руткоўскую з Маладзечна і Марыну Кажаронак з Мінска. Таксама была прадстаўлена справаздача дзейнасці Нацыянальнай рады ордэну, адбыліся набажэнствы, канферэнцыі, дыскусіі на тэму ...
Читать далее »Папа канцэлебраваў Імшу ў прыватнай капліцы ў клініцы “Джэмэлі”
Увечары 16 сакавіка 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што стан Святога Айца, шпіталізаванага ў клініцы “Джэмэлі”, застаецца стабільным. Ён сумяшчаў малітву з адпачынкам. “Стан Папы застаецца стабільным. Сёння раніцай ён канцэлебраваў нядзельную Імшу ў капліцы побач са сваёй палатай”, — гаворыцца ў паведамленні, якое з’явілася ў 18.55 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Быў таксама апублікаваны фотаздымак Папы падчас ранішняй літургіі ...
Читать далее »Рым: абраз XIX стагоддзя праляжаў 100 гадоў на гарышчы храма
Карціна мастака XIX стагоддзя Вінчэнца Каталані з выявай прамовы святога Паўла на Арэапагу была знойдзена ў Рыме на гарышчы касцёла святога Людовіка, караля Францыі. Велізарная карціна, якая больш за стагоддзе праляжала згорнутай у скрутак на лесвіцы, была старанна адноўлена і стала даступнай для наведвальнікаў, паведамляе польская рэдакцыя Vatican News. Над рэстаўрацыяй карціны Каталані інтэнсіўна працавалі маладыя кансерватары. Адноўленае палатно можна ...
Читать далее »Лісты да Папы Францішка: хваля падтрымкі з усяго свету
З моманту шпіталізацыі Папы Францішка назіраецца значны рост колькасці лістоў, якія прыходзяць на яго імя. Пантыфік знаходзіцца ў клініцы “Джэмэлі” з 14 лютага 2025 года. Паводле даных італьянскай пошты, аб’ём карэспандэнцыі павялічыўся да 150 кг у дзень. Гэтыя лісты, часта суправаджаюцца малюнкамі і прыходзяць з усяго свету. Яны праходзяць складаны шлях, перш чым дасягаюць свайго адрасата. Кожны ліст, адпраўлены Святому ...
Читать далее »Папа падзяліўся святочным тортам з работнікамі бальніцы Джэмэлі
Святкуючы 12-ю гадавіну свайго абрання, 14 сакавіка Папа Францішак падзяліўся святочным тортам з персаналам рымскай бальніцы Джэмэлі, куды ён быў шпіталізаваны месяц таму. «Днём 13 сакавіка медыцынскія работнікі прынеслі торт са свечкамі ў палату Папы з нагоды 12-годдзя яго абрання», піша Crux, спасылаючыся на афіцыйнае паведамленне Ватыкана. Пасля святкавання Папа па відэасувязі прыняў удзел у велікапосных рэкалекцыях Рымскай курыі, якія ...
Читать далее »Пяць гадоў ад COVID: як пандэмія змяніла жыццё Касцёла
Пяць гадоў таму пандэмія COVID-19 прымусіла закрыць храмы і прыпыніць набажэнствы. Гэты бяспрэцэдэнтны досвед паказаў, што Касцёл здольны дзейнічаць нават у самых экстрэмальных умовах, знаходзячы новыя шляхі служэння. «Праз пяць гадоў пасля пандэміі памяць вяртае амаль нерэальны вопыт. Мы добра памятаем тыя дні поўнага закрыцця, пустыя гарады, прымусовую ізаляцыю,» — успамінае ксёндз Вінчэнца Гуастэла, дырэктар Службы моладзевага душпастырства дыяцэзіі Рагузы, ...
Читать далее »Святы Айцец адказаў на пытанне жанчыны, якой здрадзіў муж
Часопіс “Piazza San Pietro” апублікаваў адказ Папы Францішка на ліст жанчыны, якая зведала здраду мужа. “Прабачэнне – гэта свабодны, асабісты акт, які чэрпае сілу ў Святым Духу, міласэрнасці і любові Бога”, — напісаў Святы Айцец. 12 сакавіка 2025 года на старонках часопіса «Piazza San Pietro» Пантыфік адказаў на пытанне чытачкі аб тым, ці варта дараваць мужу “недаравальнае”. “Мой муж здраджвае ...
Читать далее »«Браты і сёстры, добры вечар»: 12 гадоў пантыфікату Папы Францішка
13 сакавіка 2025 года спаўняецца 12 гадоў з моманту абрання аргенцінца Хорхэ Марыа Берголіа на Пасад Пятра. За гэты час «Папа з другога канца свету» стаў адным з самых блізкіх да людзей і паважаных пантыфікаў, нягледзячы на цяжкасці са здароўем і выклікі. Сцэна выхаду новаабранага Папы на лоджыю Базілікі Святога Пятра 13 сакавіка 2013 года стала сапраўды іканічнай. Дзясяткі тысяч ...
Читать далее »Семінары па дэменцыі прайшлі ў Гарадку і Оршы
Пры падтрымцы Карытас Віцебскай дыяцэзіі ў чарговы раз былі арганізаваны семінары-трэнінгі «Камунікацыя і догляд за людзьмі з дэменцыяй» для сацыяльных работнікаў, сядзелак, сваякоў, а таксама іншых асоб, якія ажыццяўляюць догляд чалавека з хваробай Альцгеймера або іншымі відамі дэменцыі. Такія двухдзённыя семінары прайшлі 3-4 сакавіка ў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гарадоцкага раёна» ў Гарадку і 5-6 сакавіка ў сацыяльным ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!