Пры падтрымцы Карытас Віцебскай дыяцэзіі ў чарговы раз былі арганізаваны семінары-трэнінгі «Камунікацыя і догляд за людзьмі з дэменцыяй» для сацыяльных работнікаў, сядзелак, сваякоў, а таксама іншых асоб, якія ажыццяўляюць догляд чалавека з хваробай Альцгеймера або іншымі відамі дэменцыі. Такія двухдзённыя семінары прайшлі 3-4 сакавіка ў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гарадоцкага раёна» ў Гарадку і 5-6 сакавіка ў сацыяльным пансіянаце «Шчаслівае даўгалецце» ў Оршы.
Трэнінгі праводзіла прэзідэнт фонду «Альцрус» Аляксандра Шчоткіна. На працягу гэтых дзён удзельнікі даведаліся аб стадыях хваробы Альцгеймера, відах дэменцыі, змаглі зразумець, што адбываецца з блізкім хворым, як наладзіць сваё жыццё пасля дыягназу, з чаго пачаць і да чаго варта рыхтавацца. Вядучая падзялілася вопытам па арганізацыі вольнага часу і зносінах людзей з дэменцыяй, прывяла вялікую колькасць прыкладаў і практычных заданняў. Асаблівая ўвага была звернута на падтрымку тых, хто даглядае хворых людзей і прафілактыку іх эмацыйнага выгарання.
Пасля навучання ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікат удзелу ў курсе і кнігі па дэменцыі.
Марына Сінкевіч, тэкст
Алеся Арлова, фота
— Система «Расчет» (ЕРИП) (Или код услуги 202783)
— Благотворительность, общественные объединения
— Религиозные объединения
— Каритас Витебской епархии
— Пожертвование
Спасибо за вашу поддержку! Каждый месяц директор Каритас кс. Виктор Мисевич за всех благотворителей служит св. Мессу.
