Усе навіны

Сястра Нунэ Цітаян прэзентавала для катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі падручнік і сшытак для дзяцей першага году падрыхтоўкі да І Камуніі

28 мая ў Глыбокім прайшла сустрэча катэхетаў, падчас якой былі прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакраманту пакаяння і Эўхарыстыі. Прэзентацыю дыдактычных матэрыялаў правяла іх аўтар с. Нунэ Цітаян. На спатканне з’ехаліся выкладчыкі катэхезы з розных парафій нашай дыяцэзіі. Прыбыў таксама і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. “У руках маем новы экзэмпляр ...

Читать далее »

Катэхетычны год у Шчучыне скончыўся святой Імшой

27 мая ўсе навучэнцы разам са сваімі бацькамі сабраліся на так званай “касцельнай лінейцы”, або на святой Імшы. Сабраліся, каб падзякаваць Богу за заканчэнне 2017/18 навучальнага года і чарговага года катэхізацыі. Асабліва важнай гэта падзея стала для вучняў выпускных класаў, якія напрыканцы Эўхарыстыі выказалі падзяку Богу за магчымасць развіваць сваю веру ў класах рэлігіі ў парафіі. Падзяку ад выпускнікоў атрымалі ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшло выніковае спатканне для міністрантаў, харыстак і іх бацькоў

26 мая ў Шчучыне Гродзенскай дыяцэзіі ў кляштары айцоў піяраў прайшло выніковае спатканне, прысвечанае заканчэнню катэхетычнага года для кожнай з парафіяльных груп: літургічнай службы алтара і моладзевага і дзіцячага хораў. На запланаваную сустрэчу яны запрасілі сваіх бацькоў са шчучынскай парафіі. Галоўнай падзеяй дня стала агульная Эўхарыстыя, падчас якой удзельнікі маліліся за мір, любоў і адзінства ў іх сем’ях. Чарговая частка ...

Читать далее »

Семінарыстам і святарам у Беларусі далі адтэрміноўку ад войска

Студэнты праваслаўнай і каталіцкіх семінарый у Беларусі, а таксама святары ва ўзросце да 27 гадоў, атрымалі адтэрміноўку ад прызыву ў войска да лютага 2019 года. Нагадаем, святары і студэнты вышэйшых духоўных навучальных устаноў раней не служылі ў войску па дамоўленасці з уладамі. Аднак у маі 2018 года семінарысты і святары прызыўнога ўзросту нечакана пачалі атрымліваць позвы для праходжання тэрміновай вайсковай ...

Читать далее »

Зоя Булах з Кардона распавядае пра свой крыж

Каталіцкая супольнасць у Кардоне хаця і не з’яўляецца самастойнай парафіяй, але тут кожную нядзелю адбываецца святая Імша. Каб адправіць Імшу, сюды прыязджае ксёндз Аляксандр Півавар з Бешанковічаў. А самой капліцай апякуецца Зоя Булах, жыхарка Кардона. І хаця спадарыні Зоі ўжо восемдзесят гадоў, яе энергіі можа пазайздросціць шмат хто з маладых. “Гэта мая правая рука тут, у Кардоне,” – кажа пра ...

Читать далее »

Францішак: радасць – гэта дыханне хрысціяніна

“Дыханнем хрысціяніна” назваў Францішак радасць, пабудаваную на сапраўдным спакоі, а не зманлівым задавальненні, прапанаваным сучаснай культурай “салодкага жыцця”. 28 мая 2018 г. у гаміліі падчас ранішняй св. Імшы Папа спаслаўся на чытанні літургіі слова з Першага паслання Пятра і Евангелля паводле Марка (1П 1, 3-9 і Мк 10, 17-27). Каментуючы евангельскі ўрывак, што распавядае гісторыю багатага маладога чалавека, які не ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў Парыж з пастырскай візітацыяй (+відэа)

Візіт ардынарыя адбыўся ў нядзелю, 27 мая. Гісторыя парафіі Святога Юзафа Рамесніка ў Парыжы Пастаўскага дэканату распачалася ўжо ў ХХІ стагоддзі, яна ўтвораная дзякуючы працы светлай памяці ксяндза Юозаса Булькі. Вернікі па традыцыі сустрэлі свайго пастыра перад уваходам у святыню. Святая Імша распачалася а дзявятай гадзіне, яе ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Хаця парафія ў Парыжы невялікая, яна не мае свайго ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч з пастырскай візітацыяй у Глыбоцкім дэканаце (+відэа)

Візіт іерарха ў вёску Канстанцінава адбыўся ва ўрачыстасць Святой Тройцы 27 мая і супаў з парафіяльным адпустам. Падзеі паспрыяла надвор’е, якое выдалася ў гэты дзень проста цудоўным. Каб сустрэць высокага госця, усе вернікі выйшлі з храма. Біскупу ўручылі каравай дамашняга хлеба, а таксама кветкі. Пасля прывітання іерарх акрапіў усіх святой вадой, пажартаваўшы, што ў такі спякотны дзень вады можна выкарыстаць ...

Читать далее »

Доўгая дарога да Бога. Жыццёвая гісторыя Віктара Лукшы

“Страшна не ўпасці, страшна — не падняцца”. Віктар Лукша адкрывае свой сшытак з разнастайнымі афарызмамі і зачытвае гэты выраз адным з першых. У ім адлюстраваны няпросты ўласны лёс. Спачатку Віктар упаў у духоўным плане – доўга жыў без Бога ў сэрцы. Потым фізічна: будучы ў нецвярозым стане, упаў з матацыкла. Аднак колькі б сіл гэта ні каштавала, здолеў падняцца. “Выкарабкаўшыся” ...

Читать далее »

Святы Айцец да моладзі: прысутнасць, камунія, місія

Прысутнасць, камунія, місія: на гэтых трох паняццях засяродзіўся Папа ў сваім відэазвароце да аргентынскай моладзі, якое ён запісаў з нагоды Нацыянальнай сустрэчы ў Расарыё. Глядзець на некага зверху дазволена толькі тады, калі ў мяне ёсць намер схіліцца да яго і дапамагчы ўстаць, адзначыў ён у абнародаваным 26 мая відэа. “Ты ўмееш супакоіць сваё сэрца, каб пачуць голас Езуса? Гэта не ...

Читать далее »