Усе навіны

Новая структура для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі

1 чэрвеня Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі. Яе сядзіба будзе знаходзіцца ў Карагандзе. Апостальскім адміністратарам новастворанай касцёльнай тэрытарыяльнай адзінкі Пантыфік прызначыў мітрафорнага протаіерэя Васыля Харэву, дагэтуль Дэлегата Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў для ўзгаданых вернікаў. Айцец Васыль Харэва нарадзіўся ў 1971 годзе ў Івана-Франкоўску ва Украіне. Вучыўся ў Люблінскай грэка-каталіцкай духоўнай ...

Читать далее »

Як пасол Ватыкану карміў бяздомных і бедных у Гомелі. Фатафакт

1–2 чэрвеня з візітам у Гомелі знаходзіцца Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Прадстаўнік Папы Рымскага наведаў каталіцкія ўстановы, якія выконваюць сацыяльную функцыю: Дзіцячую вёску для дзяцей-інвалідаў, пабудаваную на ахвяраванні замежных спонсараў праз каталіцкую дабрачынную місію “Карытас-Міласэрнасць”, а таксама Дом міласэрнасьці сясцёр Маці Тэрэзы. У Доме міласэрнасці пасол Ватыкану звярнуўся з прамовай да дзясяткаў бедных і бяздомных, што сабраліся ...

Читать далее »

Ці гэта грэх – карыстацца пірацкімі праграмамі?

На гэта пытанне адказвае кс. Аляксандр Фаміных, дырэктар “Радыё Марыя” ў Беларусі. У рубрыцы “Сто адно пытанне да святара” на каталіцкім “Радыё Марыя” ў Беларусі задалі пытанне: “Вядома, што крадеж — гэта грэх. Але як быць з праграмамі ў кампутары? Іх кошты проста не разлічаны на людзей-беларусоў. Не кожны зарабляе столькі, каб дазволіць паставіць сабе ліцэнзаваную версію праграмаў, якія патрэбныя ...

Читать далее »

Біскуп Казімір Велікаселец адзначыў 35-годдзе святарства ў Чэнстахове

Ён распавёў, як у савецкія гады цудам перавёз з-за мяжы абраз Панны Марыі. 35-ю гадавіну святарскага пасвячэння адзначыў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. З гэтай нагоды ён адслужыў святую Імшу ля іконы Божай Маці Чанстахоўскай у Яснай Гуры — каталіцкім кляштары ў Польшчы. – Калі я быў маладым святаром, атрымаў ад братоў паўлінаў маленькую ікону Божай Маці і цудоўным ...

Читать далее »

Папа да Праваслаўнай Царквы Румыніі: ісці і маліцца разам

Многія хрысціяне Румыніі “зведалі пятніцу пераследу, прайшлі праз суботу цішыні, пражылі нядзелю адраджэння”: гэта супольная спадчына заклікае нас не аддаляцца адно ад аднаго, перакананы Папа. 31 мая ў другой палове дня ў Палацы Праваслаўнага Патрыярхату Румыніі ў Бухарэсце Папа Францішак правёў сустрэчу з Патрыярхам Румынскім Даніілам і членамі Пастаяннага Сінода Румынскай Праваслаўнай Царквы. Францішак узгадаў гістарычную сустрэчу папярэднікаў – святога ...

Читать далее »

Пантыфіку падарылі чарговы матацыкл Harley – ён зноў пойдзе на аўкцыён

Чальцы асацыяцыі Jesus Biker з нямецкага Вюрцбурга падарылі Папу Францішку Pope-Harley-Davidson. Зроблены на заказ белы матацыкл, Пантыфік атрымаў падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Машыну прадставілі Святому Айцу на плошчы св. Пятра нацыянальны дырэктар Missio-Austria, а. Карл Валнэр і пятнаццаць удзельнікаў мотаклуба. Harley будзе выстаўлены гэтым летам на аўкцыёне, а сродкі прызначаць на праект Missio-Austria ва Угандзе. Раней, у першы тыдзень ...

Читать далее »

Карысны адпачынак па-салезiянску: Don Bosco Youth Fest прайшоў у Смаргонi

З 24 па 26 мая ў Смаргоні пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла адбыўся Don Bosco Youth Fest — дні моладзі ў салезіянскім стылі. Удзельнікі фэсту, якiх было больш за 120 чалавек, пачалі прыбываць у Смаргонь вечарам у пятніцу. Каля дзвярэй араторыя іх сустракалі арганізатары, праводзілася рэгістрацыя, рабіліся фотаздымкі. Афіцыйным пачаткам Don Bosco Youth Fest стала святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны ...

Читать далее »

У Глыбокім маліліся за выпускнікоў і іх бацькоў

30 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім падчас святой Імшы маліліся за выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці. Сёння Касцёл перажывае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Мы ўспамінаем і перажываем той момант, калі Хрыстос пасля Свайго ўваскрасення, пасля таго, як 40 дзён Ён аб’яўляўся вучням, апосталам і іншым любячым Яго ...

Читать далее »

Каталіцкія душпастыры ІІ Еўрапейскіх гульняў: дзяжурствы ў алімпійскай вёсцы і бясплатны праезд па Мінску

З 21 па 30 чэрвеня ў Мінску будуць праходзіць ІІ Еўрапейскія гульні. Кс. Кірыл Бардонаў, адказны за душпастырства іх удзельнікаў, распавёў парталу Catholic.by пра тое, як яно будзе арганізавана. — Дзеля чаго на спартовым мерапрыемстве патрэбныя святары? — Плануецца, што ў ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску возьмуць удзел больш за чатыры тысячы спартоўцаў з пяцідзесяці краін. Арганізатары мяркуюць, што большасць ...

Читать далее »

Новыя міністранты з’явіліся ў парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні

26 мая, у VI Велікодную нядзелю, літургічная служба алтара ў парафіі імя Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні ўзбагацілася новымі міністрантамі. Дзесяць хлопцаў склалі абяцанні перад супольнасцю вернікаў. Яны далі слова рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць добрым прыкладам для ўсіх. Пасля ўрачыстай святой Імшы ўсіх міністрантаў чакаў салодкі пачастунак. Кс. Яўген Учкуроніс, grodnensis.by

Читать далее »