Ці гэта грэх – карыстацца пірацкімі праграмамі?

На гэта пытанне адказвае кс. Аляксандр Фаміных, дырэктар “Радыё Марыя” ў Беларусі.

У рубрыцы “Сто адно пытанне да святара” на каталіцкім “Радыё Марыя” ў Беларусі задалі пытанне:

“Вядома, што крадеж — гэта грэх. Але як быць з праграмамі ў кампутары? Іх кошты проста не разлічаны на людзей-беларусоў. Не кожны зарабляе столькі, каб дазволіць паставіць сабе ліцэнзаваную версію праграмаў, якія патрэбныя для працы. Як быць і што рабіць? Адмовіцца ад кампутара?”

Кс. Аляксандр дае такі адказ:

– Выкарыстанне неліцэнзійных праграм — гэта злачынства, крадзеж. Вельмі часта людзі не думаюць пра гэта.

Але ёсць такі панятак як інтэлектуальная ўласнасць. Цяпер можна купіць кампутар ужо з усталяваным Windows у растэрміноўку, і гэта не так ужо дорага каштуе для працоўнага чалавека.

Калі я быў дыяканам, часта набываў дыскі з хрысціянскімі казаннямі, фільмамі, і ніколі не набываў неліцэнзійныя. Таксама доўгі час на кампутары не было ў мяне офіса, толькі запампаваў з інтэрнэта бясплатную праграму.

Раіўся з адным чалавекам, які займаецца аховай інтэлектуальнай уласнасці, ён сказаў, што не такія ўжо дарагія гэтыя праграмы цяпер.

Вырашылі друкаваць тут некаторыя адказы на пытанні, якія вы дасылаеце на 'Сто адно пытанне да святара'.“Вядома, што…

Опубликовано Радыё Марыя Пятница, 31 мая 2019 г.

Радыё Марыя ў Фэйсбуку

для друку для друку