Ужо вельмі хутка распачнуцца пілігрымкі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 5-6 ліпеня пад дэвізам «Каралева сем’яў, маліся за нас». Прапануем расклад пілігрымак пешых і на роварах з Віцебскай дыяцэзіі. Браслаў — Будслаў 30.06 — 05.07.2019 30.06 — Браслаў — Ахрэмаўцы — Ёды; 01.07 — Ёды — Шаркаўшчына; 02.07 — Шаркаўшчына — Пятроўшчына — ...
Читать далее »Усе навіны
Пантыфік заклікае наследаваць пачуцці Сэрца Езуса і маліцца за святароў
Маліцца, каб кожнае пастырскае дзеянне было пазначана любоўю, якую Хрыстус мае да чалавека, заклікаў Папа Францішак на завяршэнне агульнай аўдыенцыі 26 чэрвеня ў Ватыкане. “У бліжэйшую пятніцу будзем святкаваць урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Запрашаю ўсіх паглядзець на гэта Сэрца і наследаваць яго самыя праўдзівыя пачуцці. Маліцеся за ўсіх святароў і за маё служэнне на Пасадзе св. Пятра, каб кожнае пастырскае ...
Читать далее »Папа Францішак пра сувязь паміж працай і развіццём свету
У пасланні да 108-й Міжнароднай канферэнцыі па працы Францішак падкрэсліў сувязь паміж працай і развіццём узаемазвязанага свету. Яно было апублікавана 26 чэрвеня ў Ватыкане. “Нам патрэбныя людзі і ўстановы, якія абараняюць годнасць работнікаў, годнасць кожнай працы і дабрабыт Зямлі, нашага агульнага дома!”, – напісаў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў форума, які праходзіў з 10 па 21 чэрвеня гэтага года ў ...
Читать далее »«Падводная частка айсбергу». Як у Будславе рыхтуюцца да фэсту
Да ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай застаецца ўсяго дзесяць дзён, і мы скіраваліся ў Нацыянальны санктуарый, каб на месцы паглядзець, як ідуць апошнія прыгатаванні да фэсту, што распачнецца 5 ліпеня. Штаб, жаўнеры і ўзнагароды Перш за ўсё, звяртае на сябе ўвагу бурная дзейнасць «штабу падрыхтоўкі». «Галава» ў ім, як і належыць, — новапрызначаны будслаўскі пробашч кс. Дзмітрый Дубовік, які ўпершыню рыхтуе ...
Читать далее »Як кранальна: дзве дзяўчынкі ў Сумах прынялі Першую Камунію
Ангеліна і Паліна апрануліся ў вышыванкі, свята суправаджаў хор афрыканскіх студэнтаў. Святы Першай Камуніі, якія праходзяць у каталіцкіх храмах, часта аб’ядноўваюць дзясяткі дзяцей, якія ўпершыню ў жыцці сустракаюцца з Езусам у Эўхарыстыі. Але ў невялікіх касцёлах Першую Камунію прымаюць зусім няшмат дзяцей. Рыма-Каталіцкая парафія Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ва ўкраінскім горадзе Сумы падзялілася сваёй радасцю: ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і ...
Читать далее »Маскоўскія католікі здзейснілі працэсію ва ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста
23 чэрвеня па вуліцах Масквы прайшла ўрачыстая працэсія ў гонар урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Corpus Christi). Свята пачалося святой Імшой у Кафедральным саборы Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую цэлебраваў Апостальскі нунцый ў Расіі Арцыбіскуп Чэлестыно Мільёрэ. Па шляху працэсіі вернікі зрабілі чатыры прыпынкі для чытання Евангелля, малітваў і спеваў. Алтары падрыхтавалі прадстаўнікі каталіцкіх парафій і абшчын горада: ...
Читать далее »Дэкрэты біскупа Алега Буткевіча па персанальных зменах у дыяцэзіі
Шаноўныя святары і кансэкраваныя асобы, біскупам Віцебскім выдадзены наступныя дэкрэты па персанальных зменах у Віцебскай дыяцэзіі. Дарагім святарам і дыякану шчырая ўдзячнасць за працу ў мінулых парафіях. Жадаю Божага бласлаўлення ў паслузе на новым месцы. кс. Віктар Місевіч, канцлер Дэкрэты Біскупа Віцебскага: — дк. Алег Зямчонак з днём 28.04.2019г. накіраваны ў парафію Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы. — кс. Павел ...
Читать далее »Дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату прыедзе ў Рым
У рамках традыцыйнага абмену дэлегацыямі, прадстаўнікі Канстантынопальскага Патрыярхату з 27 па 29 чэрвеня будуць знаходзіцца ў Рыме. Аб гэтым паведаміла Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству. Нагодай стане ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, якая адзначаецца ў Касцёле 29 чэрвеня. Праваслаўную дэлегацыю ўзначаліць архіепіскап Тэльмісас Ёў, прадстаўнік Канстантынопальскага Патрыярхату ў Сусветнай Радзе Цэркваў і сустаршыня Сумеснай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу ...
Читать далее »У Глыбоцкім дэканаце два новыя пробашчы прыступілі да сваіх абавязкаў
Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ксёндз Андрэй Таўрук прызначаны пробашчам у парафію Святой Тройцы ў Канстанцінаве, ксёндз Леанід Мозгель – пробашчам у парафію Ушэсця Хрыстова ў Дзеркаўшчыне. Біскупскі дэкрэт зачытаў дэкан Глыбоцкі ксёндз Мікалай Ціхановіч у нядзелю 23 чэрвеня падчас богаслужэнняў у Канстанцінаве і Дзеркаўшчыне. Святая Імша ў Канстанцінаве адбылася ў 10.30, а ў Дзеркаўшчыне а 12-й гадзіне. Пасля зачытвання ...
Читать далее »Святы Айцец абвясціў ларэтанскі Юбілей для пасажыраў самалётаў
Папа Францішак абвясціў ларэтанскі юбілей для ўсіх, хто падарожнічае самалётамі. Ён пройдзе з 8 снежня 2019 г. па 10 снежня 2020 г. Пра гэта паведаміў 22 чэрвеня 2019 г. папскі дэлегат па справах санктуарыя ў італьянскім Ларэта, арцыбіскуп Фабіа Дал Чын. Юбілейны год пачнецца ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін будзе старшынстваваць ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!