Усе навіны

Візіт Папы ў тры краіны Афрыкі – важны для ўсяго кантынента

Маючы адбыцца візіт Папы ў Мазамбік, на Мадагаскар і Маўрыкій важны не толькі для гэтых трох дзяржаў, але і для ўсіх 54 афрыканскіх краін, а таксама для 1,3 мільярда чалавек – насельніцтва кантынента. Так лічыць кс. Агбонхіянмэгэ Арабатар, старшыня Канферэнцыі вышэйшых езуіцкіх настаяцеляў Афрыкі і Мадагаскара. Нігерыйскі езуіт верыць, што Святы Айцец умацуе сэрцы людзей, якія кожны дзень сутыкаюцца са ...

Читать далее »

Аўтамотафэст у Лепелі распачалі з малітвы ў касцёле

17 – 18 жніўня ў Лепелі прайшоў музычны аўтамотафэст. Гэта мерапрыемства праводзілася па прыватнай ініцыятыве аўта- і мотааматараў, адзін з яго натхняльнікаў і арганізатараў – жыхар Лепеля Валерый Асоўскі. – Ну і паколькі ўжо ў яго было жаданне правесці гэта свята, то мы вырашылі распачаць яго з асвячэння матацыклаў, – паведаміў кс. Уладзімір Заянчкоўскі, пробашч лепельскай парафіі Святога Казіміра. Байкеры ...

Читать далее »

Святая Зямля: пераследу хрысціян няма, ёсць дыскрымінацыя

Мы не падвяргаемся прамому пераследу, але можна казаць пра ўскосныя дзеянні па дыскрымінацыі, — заявіў Апостальскі адміністратар лацінскага Іерусалімскага Патрыярхату. “Калі вы – хрысціянін, вам больш складана знайсці месца для жыцця і працы. Карацей, жыццё тут не простае, нармальнае”, — заўважыў арцыбіскуп П’ербатыста Піцабала. Іерарх нагадаў, што ў Ізраілі налічваецца каля 130 тыс. хрысціян арабскага паходжання і 80 тыс. хрысціянскіх ...

Читать далее »

Ян Павел ІІ і Апеніны: памятная дошка ля падножжа Гран-Саса

Любоў Яна Паўла ІІ да гор была адзначана мемарыяльнай дошкай, устаноўленай у мястэчку Фонтэ-Чэрэта, ля падножжа Гран-Саса – самай высокай часткі Апенінаў. Цырымонію адкрыцця памятнага знаку, якая прайшла 17 жніўня 2019 г., узначаліў мансеньёр Павел Пташнік, супрацоўнік Дзяржсакратарыяту. У каментары для “Vatican News” ён распавёў, што Караль Вайтыла, тагачасны дапаможны біскуп Кракаўскай архідыяцэзіі, наведаў гэта месца ў 1962 г., падчас ...

Читать далее »

Сустрэча пілігрымаў у Браславе

16 жніўня на ўрачыстасці ў санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браслаў прыбылі дзве пешыя пілігрымкі з Глыбокага 115 чалавек і 24 асобы з Пагошчы, а таксама на роварах з Мёраў (12 чалавек), Паставаў (15 чалавек) і Глыбокага (4 асобы). Былі і некалькі асоб, якія на ровары (с. Ёнаша Мровец з Віцебска) або пешшу (Генадзь Бервячонак з Глыбокага) самастойна, у ...

Читать далее »

Пантыфік адзначыў працу жанчын у гуманітарнай сферы

Святы Айцец адзначыў мужнасць жанчын, якія працуюць у гуманітарнай сферы. Адмысловы зварот быў апублікаваны 19 жніўня на папскім акаўнце ў Twitter. “Сёння мы ўзгадваем усіх адважных жанчын, якія выходзяць насустрач братам і сёстрам, што знаходзяцца ў складаных сітуацыях. Кожная з іх з’яўляецца знакам блізкасці і спагады Бога”, — падкрэсліў Францішак. Пасланне было прымеркавана да Сусветнага дня гуманітарнай дапамогі. Сёлета ён ...

Читать далее »

Глыбоччыну наведалі байкеры з Польшчы

Польскія байкеры з таварыства Рэйду Усход-Захад прыехалі на глыбоцкую зямлю ў сераду 14 жніўня. Перад гэтым яны наведалі парафію Езуса Міласэрнага ў Віцебску і парафію Святога Казіміра ў Лепелі, дзе спыніліся на начлег. На наступны дзень байкеры прыехалі ў Галубіцкую пушчу, на месца, дзе некалі знаходзілася польская пагранічная стражніца Каменны Воз. Тут на досвітку 17 верасня 1939 года гераічна загінуў ...

Читать далее »

Дзеці і моладзь з Мар’інай Горкі здзейснілі пілігрымку ў Гродна

Гародня, Гродна… Назва гэтага цудоўнага горада над Нёманам вядома не толькі кожнаму жыхару Беларусі, а і далека за межамі нашай краіны. Вось сюды 16 жніўня і накіравалася аўтобусная пілігрымка з маладымі парафіянамі касцёла Св. Антонія Падуанскага. Шмат цікавага даведаліся мы падчас гэтага падарожжа. Мы спазналі Гродна з каталіцкага боку. Па-першае, зразумела, мы наведалі велічны касцел Св. Францішка Касаверыя ці, па-іншаму, ...

Читать далее »

У Браславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

Кульмінацыяй урачыстасці 17 жніўня стала галоўная Імша, якая прайшла на палявым алтары перад касцёлам. Гэта алтар быў пабудаваны дзесяць гадоў таму, калі адбылася каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. Таму сёлета ў Віцебскай дыяцэзіі адзначаецца двайны юбілей: дваццацігоддзе ўтварэння дыяцэзіі і дзесяцігоддзе каранацыі абраза  Маці Божай. Галоўная Імша распачалася аб адзінаццатай гадзіне ўрачыстай працэсіяй з касцёла да палявога алтара. У ...

Читать далее »

20 год Віцебскай дыяцэзіі. Фільм

13 кастрычніка 2019 года спаўняецца дваццаць гадоў, як згодна з булай св. Папы Яна Паўла ІІ была ўстаноўленая Віцебская дыяцэзія. З гэтай нагоды быў створаны фільм, які ўпершыню быў паказаны падчас урачыстасці ў Браславе 17 жніўня 2019 года. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »