
Цырымонію адкрыцця памятнага знаку, якая прайшла 17 жніўня 2019 г., узначаліў мансеньёр Павел Пташнік, супрацоўнік Дзяржсакратарыяту. У каментары для “Vatican News” ён распавёў, што Караль Вайтыла, тагачасны дапаможны біскуп Кракаўскай архідыяцэзіі, наведаў гэта месца ў 1962 г., падчас першай сесіі Другога Ватыканскага Сабору.
“Разам з ім былі два кракаўскія святары, якія знаходзіліся тады ў Рыме – кс. Тадэвуш Перонэк і кс. Алаізій Кадэр. Кс. Пэронэк зрабіў тады фотаздымак, які жыхары гэтай мясцовасці нядаўна выпадкова для сябе адкрылі і заўважылі, што гэта месца з таго часу практычна не змянілася. Таму яны вырашылі прыгадаць аб тым візіце Караля Вайтылы ў іх мясцовасць памятнай табліцай, якая сёння была адкрыта”, — падзяліўся прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.
